Проза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Проза?oldid=3046803, дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 6:
Нягледзячы на ўяўную відавочнасьць, дакладнага разьмежаваньня паняцьцяў проза і паэзія не існуе<ref>[http://slovari.yandex.ru/~%D0%BA%D0%BD%D0%B8%D0%B3%D0%B8/ Статья «Проза и поэзия» в энциклопедии Кругосвет] {{ref-ru}}</ref>. Існуюць творы, якія ня маюць рытму, аднак разьбітыя на радкі і адносяцца да вершаў, і наадварот, напісаныя ў рыфму і з рытмам, аднак якія адносяцца да прозы. Прозу цікавіць ня проста эмацыянальна-мысьленчы стан, як паэзію, а стан, які ўзьнік у сувязі з пэўнымі абставінамі і выводзіцца зь іх. Паэзія спэцыялізуецца на абсалютызацыі станаў душы, спыненым імгненьні, у прозе імгненьні разгортваюцца ў падзеі і выстройваюцца ў канцэптуальны парадак. Стылявымі дамінантамі прозы зьяўляюцца [[сюжэт]], сытуацыя, прадметная і псыхалягічная дэталь, мова, у тым ліку суб’ектная арганізацыя мовы. Функцыяй прозы ёсьць [[мастацкі аналіз]]. Слова ў прозе выступае сродкам адлюстраваньня і ўзнаўленьня рэальных аб’ектаў, дзеяньняў, перажываньняў герояў, мае канкрэтызаваны сэнс, плястычную дакладнасьць і даволі выразную праяву [[амбівалентнасьць|амбівалентнасьці]].
 
Беларуская проза новага часу ўзьнікла даволі позна, толькі ў канцы XІX стагодзьдзя з апавяданьнямі [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]]. Даволі доўгі час пераважала на Беларусі паэзія, аднак пасьля [[Другая сусьветнайясусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] роля прозы ў Беларусі значна ўзрасла, дзякуючы шэрагу выбітных аўтараў, як то [[Іван Мележ]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Алесь Адамовіч]] і іншых<ref>[https://karotkizmest.by/%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA/%D0%BF/%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B0.html Пpoзa]. Кароткі зьмест.</ref>.
 
== Крыніцы ==