Магілёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 90:
У 1601—1633 гадох завяршылася будаваньне разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны. Першую лінію складаў замак — «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў. На 1604 год тэрыторыя Магілёва падзялялася на 15 сотняў. У межах Старога места ([[Нагорскі пасад]]) знаходзіліся [[Астроская сотня|Астроская]] і [[Нагорская сотня|Нагорская сотні]], за імі ва ўсходнім кірунку разьмяшчалася [[Ледзькаўская сотня]], на правабярэжжы Дняпра (Пакроўскі пасад) — Курдзенееўская, Перахрысьценская, Слабодзкая, Грыўлянская, Выганская і Бярозаўская сотні, за Дубравенкай (Задубравенскі пасад) — Папінская, Трысьненская, Каскоўская, Дабраслаўская сотні, за Дняпром (Задняпроўскі пасад) — Траецкая і Лупалаўская сотні.
 
У пачачку XVII ст. Магілёў стаў адным з найбольшых местаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] (у 1604 годзе налічваў 2211 дамоў, 18 цэхаў<ref>Караткевіч В., Чарняўская Т. Магілёў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Менск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988. С. 44—50.</ref>), меў права на правядзеньне штогод двух кірмашоў. У 1616 годзе пры [[Магілёўскае брацтва|Магілёўскім брацтве]] пачала працаваць друкарня, у якой у XVII—XVIIІ стагодзьдзях надрукавалі каля 40 кнігаў. Праз 2 гады адбылося [[Магілёўскае паўстаньне 1618 году]] супраць прымусовага увядзеньняўвядзеньня царкоўнай уніі. У выніку 1632 годзе тут заснавалі адзіную ў той час на Беларусі [[Магілёўская праваслаўная япархія|праваслаўную япархію]], якая не далучылася да [[Берасьцейская унія|Уніі]]<ref name="evkl244"/>. У сярэдзіне XVII ст. умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які атачаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.
 
З пачаткам [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] у 1654 годзе магілёўцы здалі места маскоўскім захопнікам. Аднак 1 лютага 1661 году ў выніку [[Магілёўскае паўстаньне|народнага паўстаньня]] месьцічы зьнішчылі акупацыйную залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>. За выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць 9 чэрвеня 1661 году кароль і вялікі князь [[Ян Казімер]] ўраўнаваў у правах Магілёў зь [[Вільня]]й. Апроч таго, места атрымала новы герб «''у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]''»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref>. У гэты час у Магілёве налічвалася каля 30 тысячаў дамоў, у тым ліку 10 тысячаў належалі [[Жыды ў Беларусі|жыдам]]; вуліцы былі брукаваныя дзікім камнем, існавала шмат гандлёвых радоў<ref>Магілёў у падарожных нататках і ўспамінах гасцей горада. 1678-1918 / Перакладчык і ўкладальнік Алег Давід Лісоўскі. — Гомель: Барк, 2017. С. 14.</ref>. У 1681 годзе на Рынку ўзьвялі новую мураваную ратушу (першая была драўлянай і знаходзілася на вуліцы Ветранай). У XVIII ст. у месьце дзейнічаў шпіталь, які знаходзіўся каля Алейнай брамы.