Мацей Радзівіл (фінансіст): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
д кірылічная «с»
Радок 12:
| Пасады =
{{Шляхціч/Пасада
| Пасада = ФінанcістФінансіст
| Герб =
| Пасьлядоўнасьць пасады =
Радок 22:
}}
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = [[1961]]
| Месца нараджэньня = [[Варшава]], [[Польшча]]
| Дата сьмерці =
Радок 35:
}}
 
'''Мацей Радзівіл''' ({{мова-pl|Maciej Radziwiłł}}; нар. [[1961]], [[Варшава]]) — [[Філязофія|філёзаф]] і [[Фінансы|фінансіст]], прадстаўнік княжацкага роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] [[Трубы (герб)|гербу Трубы]]. На сёньня фактычны галава роду [[Радзівілы|Радзівілаў]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[1961]] годзе. Скончыў унівэрсытэты ў [[Варшава|Варшаве]] і [[ЗША]]<ref name="kp">[[Глеб Лабадзенка|Глеб Лободенко]]. [http://kp.by/daily/24128.4/348267/ Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 году поддержал Белорусскую Народную Республику»] // «Комсомольская правда», 10.07.2008</ref>. Паводле першай спэцыяльнасьці [[Філязофія|філёзаф]] (працаваў выкладнікам у [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім ўнівэрсытэце]]), другая ягоная спэцыяльнасьць — [[Фінансы|фінансіст]] (працаваў у банку). У наш час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам адной з кампаніяў ([[Варшава]]), што займаецца мадэрнізацыяй Польскай [[Чыгунка|чыгункі]].
 
За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім сьвеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належылі Радзівілам. Падараваў музэю [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскага замка]] гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку [[2009]] г. перадаў сем лічбавых копіяў работ (копіі выкананыя на халсьце, і не спэцыялісту іх амаль не адрозьніць ад арыгіналу). Упершыню наведаў Менск у [[1989]] годзе<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Глеб Лабадзенка]].|загаловак=Князь Мацей Радзівіл: У Менску ў мяне няма сумневу, што я ў цэнтры Эўропы|спасылка=http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=35730|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=26 траўня 2009|нумар=[http://www.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2009-05-26 93 (26451)]|старонкі=[http://www.zviazda.by/a2ttachments/35734/26maj-2.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
Зьяўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» |Радзівіла Сіроткі]] ў 14-м калене.<ref>[[Глеб Лабадзенка|Глеб Лободенко]].[http://nesvizh1223.ucoz.ru/publ/5-1-0-63 Строители нашли подземный ход Радзивиллов] // «Комсомольская правда», 31.01.2008</ref> (менавіта Радзівіл Сіротка заклаў [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскі замак]] і збудаваў [[Фарны касьцёл (Нясьвіж)|Касьцёл Цела Божага]] ў [[Нясьвіж]]ы). Сёньня Мацей Радзівіл — фактычны галава роду, які аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Сваім сваякам імкнецца нагадаць: ''Кожны Радзівіл мусіць пабываць у Нясьвіжы''.<ref name="kp"/>
 
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалая Радзівіла «Чорнага»]] ў 15-м калене <ref>[http://www.ctv.by/news/~news__m11=21635 Свое 100-летие Эльжбетта Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана] // «[[СТВ]]», 31.05.2009</ref>. У [[2008]] г. у [[Дубінкі|Дубінках]] (непадалёк ад [[Вільня|Вільні]]), дзе здаўна жылі [[Радзівілы]], у [[касьцёл]]ьнай крыпце знайшлі чалавечыя косткі. Параўнананьне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных парэшткаў, пацьвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалаю Радзівілу «Чорнаму»]].
 
Мае пяцёра дзяцей, малодшая зь якіх Эльжбэта ([[2007]] г.н.). Аднаго з сыноў зваць так сама, як і бацьку, — Мацей. Сваіх дзяцей выхоўвае уў духу францускай прымаўкі: «Noblesse oblige» ([[Шляхта|шляхецтва]] абавязвае).
 
== Крыніцы ==
Радок 52:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Радзівіл, Мацей}}
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна0}}
 
[[Катэгорыя:Радзівілы|Мацей]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1961 годзе]]