Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 82.102.92.120 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Andrej Buka
Метка: Адкат
Радок 33:
У адмысловай запісцы ад 22 сьнежня 1830 году на імя Мікалая I пра асновы адукацыі на тэрыторыі Магілёўскай губэрні пераконваў гаспадара ў тым, што трэба адхіліць ад навучальна-выхаваўчага працэсу каталіцкіх сьвятароў і цалкам перавесьці адукацыйны працэс на [[расейская мова|расейскую мову]]. У асобнай запісцы таксама рэкамэндаваў зачыніць [[Віленскі ўнівэрсытэт]] як месца навучаньня шмат каго зь неляяльных грамадзянаў<ref name="Fiaduta12"/>.
 
[[Файл:Mikhail NikolayevichVilnia, Muravyov-viešalnik. VyeshatelВільня, in LithuaniaМураўёў-вешальнік (January Uprising1913).JPGjpg|250пкс|значак|Пакараньне паўстанцаў на шыбеніцах]]
 
Браў удзел у здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 гадоў]] і наступных за ім рэпрэсіях. Выслаў у Сыбір князя [[Раман Станіслаў Сангушка|Рамана Станіслава Сангушку]]. У 1832 годзе звольніў дырэктара вучэльняў [[Аляксей Сухадольскі|Аляксея Сухадольскага]]. У 1833 годзе арыштаваў настаўніка матэматыкі ксяндза Ляскоўскага і двух вучняў другой клясы [[Гарадзенская дамініканская гімназія|Гарадзенскай дамініканскай гімназіі]]. Пастанавіў выслаць ксяндза Зяленку. У выніку дамогся ліквідацыі дамініканскага кляштару і закрыцьця гімназіі пры ім. У ліпені 1833 году зацьвердзіў вырак аб павешаньні паўстанца [[Міхал Валовіч|Міхала Валовіча]]. У красавіку 1834 году замест зачыненай дамініканскай гімназіі адкрыў новую расейскую, дзе настаўнікамі сталі асобы расейскага паходжаньня.
 
Актыўна спрыяў япіскапу [[Ёсіф (Сямашка)|Ёсіфу Сямашку]] ў справе ўсталяваньня іканастасаў ува ўніяцкіх цэрквах. У 1833 годзе падаў запіску пра патрэбу запясьпечваць духавенства зь дзяржаўнага скарбу. У 1835 годзе ліквідаваў базылянскі манастыр у [[Чарлёна|Чарлёне]].
 
[[Файл:Vilnia, Rajmund Ziamiacki. Вільня, Раймунд Зямяцкі (J. Brydak, 1863).jpg|250пкс|значак|Расстрэл каталіцкага сьвятара Зямяцкага на загад Мураўёва, 5.06.1863 г.]]
 
У час [[паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў]] атрымаў прызначэньне на генэрал-губэрнатара [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. На гэтай пасадзе жорстка змагаўся з паўстанцамі. Шырока практыкаваў канфіскацыю маёмасьці і абкладаньне ўсёй шляхты вялікім «ваенным падаткам». У дадатак да тысячаў чалавек, якія загінулі ў баях, згодна з пастановамі трыбуналаў пакараў сьмерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальнага героя Беларусі [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]) і выслаў у Сыбір, паводле розных падлікаў, ад 2500 да 9423 чалавек{{Заўвага|Паводле расейскіх зьвестак — каля 2500. Тым часам ўэльскі гісторык [[Норман Дэвіс]] падае зьвесткі пра 8000 высланых. На яго думку, гэта была найбуйнейшая высылка за ўсю гісторыю Расеі}}.