Стогадовая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
Радок 50:
 
== Напярэдадні вайны: 1328—1337 ==
[[Файл:Guyenne 1328.svg|thumb|260пкс|Францыя ў 1330 годзе{{Легенда|#EA8B9D|Аквітанія: феодфэод караля Англіі ў Францыі ў 1330}}{{Легенда|#7F9AD7|Каралеўства Францыя}} {{Легенда|#8E80FF|Уладаньні Плантагенэтаў у 1180}}]]
Пасьля каранацыі Філіпа VI ангельцы яшчэ кантралявалі [[Гасконь]]. Гасконь вырабляла жыцьцёванеабходную прадукцыю [[соль|солі]], [[віно|віна]] і зьяўлялася вельмі прыбыльным рэгіёнам, які, па сутнасьці, зьяўляўся хутчэй асобным фэодам і належаў францускай кароне, чымся ангельскай тэрыторыі. Заключэньне васальнага дагавору на яе валоданьне стала яблыкам раздору паміж двума каралямі. Філіп VI патрабаваў ад Эдўарда прызнаць яго манархам, а Эдўард, у сваю чаргу, хацеў вярнуць згубленыя яго бацькам землі. Кампрамісны «[[амаж]]», заключаны ў 1329 годзе не задаволіў ніводны бок, але ў 1331 годзе, перад абліччам сур’ёзных нутраных праблемаў Эдўард прызнаў Філіпа каралём Францыі і адмовіўся ад сваіх прэтэнзіяў на францускі трон. Па сутнасьці, Ангельшчына ўтрымала за сабой Гасконь за кошт адмовы Эдўарда ад яго патрабаваньняў быць законным каралём Францыі.
 
У 1333 годзе Эдўард III адправіўся на вайну супраць [[Дэйвід II (кароль Шатляндыі)|ДэйвідДэйвіда II Шатляндзкага]] і пачаў [[Другая вайна за незалежнасьць Шатляндыі|Другую вайну за незалежнасьць Шатляндыі]]. Філіп убачыў магчымасьць вярнуць сябе Гасконь пакуль увага Ангельшчыны зьвернутая на поўнач. Зрэшты, вайна была, прынамсі на пачатковай стадыі, хуткай перамогай для Ангельшчыны, і Дэйвід быў вымушаны ўцячы ў Францыю пасьля сваёй паразы ад караля Эдўарда і Эдўарда Баліёла ў ліпеньскай [[Бітва пры Халідон-Хіле|бітве пры Халідон-Хіле]]. У 1336 годзе Філіп мерыўся арганізаваць ваенную кампанію, каб аднавіць Дэйвіда на шатляндзкім троне і завалодаць Гасконьню.
 
== Пачатак вайны: 1337—1360 ==