Розьніца паміж вэрсіямі «Хвароба»

802 байты дададзена ,  2 месяцы таму
дапаўненьне
д (→‎Вонкавыя спасылкі: выпраўленьне парамэтру {{Commons}})
(дапаўненьне)
Меткі: Праўка з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Хвароба можа быць выкліканая зьнешнімі фактарамі, як то [[інфэкцыйнае захворваньне|інфэкцыйныя захворваньні]], ці можа быць выкліканая ўнутранай дысфункцыяй, як то [[аўтаіммуннае захворваньне|аўтаіммунныя захворваньні]]. Слова «хвароба» часта выкарыстоўваецца больш шырока для абазначэньня любога стану, які выклікае [[боль]], парушэньне, засмучэньне, сацыяльныя праблемы, або [[сьмерць]] чалавека. У гэтым шырокім сэнсе паняцьце часам ўключае ў сябе траўмы, [[інваліднасьць]], парушэньні, [[сындром]]ы, [[інфэкцыя|інфэкцыі]], [[дэвіянтныя паводзіны]] й атыповыя зьмены структуры й функцыі, у той час як у іншых умовах і для іншых мэтаў яны могуць быць разгледжаныя адрознымі катэгорыямі. Захворваньні звычайна ўплываюць на людзей ня толькі фізычна, але й эмацыйна, бо яны здольныя зьмяніць погляд чалавека на жыцьцё.
 
Сьмерць у выніку хваробы завецца сьмерцю ад натуральных прычынаў. Існуюць чатыры асноўныя тыпы захворваньня: [[патагеннае захворваньне|патагенныя захворваньні]], [[авітаміноз]], [[спадчыннае захворваньне|спадчынныя захворваньні]] й [[фізіялягічнае захворваньне|фізыялягічныя захворваньні]]. Захворваньні могуць таксама быць клясыфікаваныя як інфэкцыйныя й неінфэкцыйныя захворваньні, апошнія зь якіх зьяўляюцца самымі сьмяротнымі ў сьвеце. На неінфэкцыйныя захворваньні прыпадаюць 71% усіх сьмяротных выпадкаў у сьвеце на 2018 год. Сярод іх вялікая колькасьць выпадкаў сьмерці прыпадаюць на наступныя хваробы ў парадку зьмяшнэньня: [[сардэчна-судзінныя захворваньні]], [[рак (захворваньне)|рак]], [[дыхальныя захворваньні]] й [[дыябэт]].
 
У разьвітых краінах пашыраны нэрвова-псыхічныя захворваньні, як то [[дэпрэсія]] і [[трывога]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
27 372

зьмены