Міжнародная арганізацыя працы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
д аздабленьне
Радок 16:
| папярэднік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = Кастрычніккастрычнік [[1919]] року
| дата спыненьня існаваньня =
| тып =
Радок 52:
 
== Гісторыя ==
Арганізацыя была створаная ў [[1919]] годзе і фармавалася падчас перамоваў па [[Вэрсальская дамова|Вэрсальскай дамове]], першапачаткова зьяўлялася часткай [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. МАП стала часткай ААН пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН. У 1957 годзе 9-я Міжнародная нарада статыстыкаў працы МАП ухваліла [[Міжнародная стандартная клясыфікацыя заняткаў|Міжнародную стандартную клясыфікацыю заняткаў]].
 
Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў [[1969]] годзе.
 
== МАП і Беларусь ==
У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі [[прафсаюз]]аў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да [[1 чэрвеня]] [[2005]] году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў [[студзень|студзені]] [[2006]] году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя [[Эўразьвяз]]у па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў [[эўра]] штогод.
 
== Вонкавыя спасылкі ==