Кірыліца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Cyrillic_script?oldid=930032185
Радок 3:
|ВыяваЛітары = Clementalphabet.png
}}
'''Кіры́ліца''' (кірылічны альфабэт, кірылічная абэцэда або кірылічная азбука) — [[альфабэт]]{{Заўвага|Заўважым, што ў беларускай мове ёсьць тэндэнцыя называць лацінкавыя альфабэты «абэцэдай» (A B C D), а кірылічныя альфабэты — «азбукай» (Аз Бука).}}, якім паслугуюцца шэсьць [[славянскія мовы|славянскіх моваў]] — [[баўгарская мова|баўгарская]], [[беларуская мова|беларуская]], [[македонская мова|македонская]], [[расейская мова|расейская]], [[сэрбская мова|сэрбская]] і [[украінская мова|ўкраінская]], а таксама некалькі дзясяткаў іншых моваў былога [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і краінаў [[Азія|Азіі]].
 
Кірыліца разьвілася з [[глаголіца|глаголіцы]], якую ў 9-м стагодзьдзі распрацавалі два браты [[Кірыла і Мятод]]. У адрозьненьне ад глаголіцы кірыліца мае значна больш падабенства да [[грэцкая мова|грэцкага]] альфабэту. Што да гісторыі стварэньня кірыліцы, навукоўцы пакуль не прыйшлі да канчатковага кансэнсусу. Найбольш верагодным стваральнікам кірыліцы лічыцца [[Клімэнт з Охрыду]], вучань братоў Кірылы і Мятода.
 
У IX стагодзьдзі баўгарскі цар [[Сімэон I|Сімэон I Вялікі]], працягваючы культурна-палітычны курс свайго бацькі [[Барыс I|Барыса I]], замовіў новы баўгарскі альфабэт, раньні кірылічны альфабэт, які быў падрыхтаваны ў [[Прэслаўская кніжная школа|Прэслаўскай кніжнай школе]]. Новы альфабэт замяніў глаголіцу, падрыхтаваную раней Сьвятымі Кірылам і Мятодам і тымі ж вучнямі, якія стварылі новую славянскую сыстэму запісу ў Баўгарыі. Ужыванне кірыліцы ў Баўгарыі стала афіцыйным у 893 годзе<ref>Dvornik, Francis (1956). ''«The Slavs: Their Early History and Civilization»''. Boston: American Academy of Arts and Sciences. — С. 179.</ref><ref>Curta, Florin (2006). [https://books.google.co.uk/books?id=YIAYMNOOe0YC&pg=PR221 ''«Southeastern Europe in the Middle Ages, 500—1250»'']. Cambridge Medieval Textbooks. Cambridge University Press. — С. 221—222. — {{ISBN|978-0-521-81539-0}}.</ref><ref>Hussey, J. M.; Louth, Andrew (2010). [https://books.google.co.uk/books?id=J-H9BTVHKRMC&pg=PR98 «The Orthodox Church in the Byzantine Empire»]. Oxford History of the Christian Church. Oxford University Press. — С. 100. — {{ISBN|978-0-19-161488-0}}.</ref>. Новы альфабэт стаў базісам для альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных мовах, асабліва праваслаўна-славянскіх, і неславянскіх мовах, на якія ў значнай ступені маўплывала расейская мова. Па стане на 2019 год каля 250 мільёнаў жыхароў [[Эўразія|Эўразіі]] выкарыстоўваюць кіраліцы як афіцыйны альфабэт для сваіх нацыянальных моваў, прычым прыблізна палова зь іх складае [[Расея]]. З далучэньнем [[Баўгарыя|Баўгарыі]] да [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўразьвязу]] 1 студзеня 2007 году кірыліца стала трэцім афіцыйным альфабэтам гэтае арганізацыі пасьля [[лацінскі альфабэт|лацінкі]] і [[грэцкі альфабэт|грэцкага альфабэту]]<ref>Orban, Leonard (24 May 2007). [http://europa.eu/rapid/press-release_SPEECH-07-330_en.pdf ''«Cyrillic, the third official alphabet of the EU, was created by a truly multilingual European»'']. European Union. </ref>.
 
== Альфабэты славянскіх моваў ==
Радок 203 ⟶ 205:
== Заўвагі ==
{{Заўвагі}}
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://budzma.by/news/try-alfavity-i-shlyakh-kirylicy-historyya-byelaruskikh-litar.html Тры алфавіты і шлях кірыліцы: гісторыя беларускіх літар]. Budzma.by.
* [http://www.movananova.by/zaniatki/gistoryya-movy-kirylica-lacinka-arabskaya-vyaz.html Гісторыя мовы. Кірыліца, лацінка, арабская вязь]. Мова нанова.
* [http://encyclopedia.kiev.ua/vydaniya/files/use/first_book/part5.pdf Кирилиця]. Украінская малая энцыкляпэдыя{{ref-uk}}.
* [http://www.dmoz.org/World/Deutsch/Wissenschaft/Geisteswissenschaften/Linguistik/Sprachen/Nat%C3%BCrliche_Sprachen/Indoeurop%C3%A4ische/Slawische/Kyrillisches_Alphabet/ Кірыліца]. Open Directory Project{{ref-en}}.
* [http://www.iis.ru/cyrillic/resource/report1997.ru.html Кірыліца ў электронным выглядзе]. Секция по информационным технологиям ИФЛА{{ref-ru}}.
* [https://localfonts.eu/typography-basics/writing-systems/cyrillic-alphabets-of-slavic-languages/ Кірылічны альфабэт славянскім моваў]. Local Fonts{{ref-en}}.
 
{{Беларуская мова}}