Вашку да Гама: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул перанесены
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 22:
|дадаткова =
}}
'''ВашкуВа́шку да ГамаГа́ма''' ({{мова-pt|Vasco da Gama}}; 1469, [[Сынэш]], [[Партугалія]] — 23 сьнежня 1524, [[Качын]], [[Партугальская Індыя]]) — [[Партугалія|партугальскі]] дасьледчык, вядомы як першы [[Эўрапейцы|эўрапеец]], які зьдзейсьніў марское вандраваньне ў [[Індыя|Індыю]]. Да Гама зьяўляецца адным з самых вядомых і знакамітых дасьледчыкаў часоў [[вялікія геаграфічныя адкрыцьці|геаграфічных адкрыцьцяў]], ёсьць першым эўрапейцам, які дасягнуў Індыі марскім шляхам. Гэта адкрыцьцё сталася вельмі важным і праклала шлях партугальцам да [[Партугальская імпэрыя|каляніяльнай імпэрыі]] ў [[Азія|Азіі]]. Дзякуючы знойдзенаму маршруту партугальцам цяпер не было патрэбы перасякаць [[Міжземнае мора]] й небясьпечную [[Арабійскі паўвостраў|Арабію]], каб дасягнуць Індыі, падарожнічаць можна было праз мора.
 
Пасьля дзесяцігодзьдзяў спробаў маракоў дасягнуць берагоў Індыі, да Гама прыбыў на караблях у [[Кажыкод|Калікуту]] 20 траўня 1498 году. Дасягненьне легендарнага індыйскага маршруту спэцыяў дапамагло партугальскай імпэрыі актывізаваць сваю эканоміку, якая пачала базавацца галоўным чынам заснаваныя на зьдзелках, складзеных з паўночнай і прыбярэжнай [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыкай]]. Спэцыі ўлучалі ў сябе ў асноўным [[перац]] і [[карыца|карыцу]], але неўзабаве гандаль пачаў ісьці й зь некаторымі новымі прадуктамі, якіх у Эўропе яшчэ ня ведалі, што прывяло да камэрцыйнай манаполіі на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў.
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Вашку да Гама нарадзіўся ў 1469 годзе ў сям’і [[алкайд]]а гораду [[Сынэш]] і [[магістр]]а [[Ордэн Сант’яга|ордэна Сант’яга]] [[Эштэван да Гама|Эштэвана да Гамы]] (1430—1497). Маці — Ізабэла Содры, продкі якой паходзілі з [[Ангельшчына|Ангельшчыны]]{{Зноска|Subrahmanyam|1997|Subrahmanyam|61}}. Месца нараджэння дакладна невядомае. Вашку да Гама быў трэцім зь пяці сыноў Эштэвана і Ізабэлы. Вашку таксама меў і сястру Тэрэзу{{Зноска|Subrahmanyam|1997|Subrahmanyam|61}}.
 
Мала што вядома аб раньнім пэрыядзе жыцьця Вашку да Гамы. Партугальскі гісторык Тэйшэйра ды Араган мяркуе, што Вашку да Гама атрымліваў адукацыю ў горадзе [[Эвора]], дзе, магчыма, вывучаў [[матэматыка|матэматыку]] і [[навігацыя|навігацыю]]. Каля 1480 году Вашку ўступіў у ордэн Сант’яга. Магістрам ордэну быў князь Жуан, які ў 1481 годзе ўступіў на сталец Партугаліі пад імём [[Жуан II|Жуана II]]. У 1492 годзе Жуан II накіраваў Вашку да Гама на місію ў порце [[Сэтубал]] і [[Алгарвэ]] з мэтай захапіць францускія караблі. Гэтую задачу да Гама хутка і пасьпяхова выканаў{{Зноска|Subrahmanyam|1997|Subrahmanyam|63}}.
 
Існуе вэрсія, паводле якой кароль [[Мануэл I]] першапачаткова даручыў экспэдыцыю ў [[Індыя|Індыю]] бацьку Вашку да Гамы, але ў сувязі зь ягонай сьмерцю ў ліпені 1497 году Вашку да Гама прыняў камандаваньне экспэдыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях зь [[Лісабон]]у 8 ліпеня 1497 году, абыйшоў [[Афрыка|Афрыку]] з поўдня, абмінуўшы [[мыс]] [[Мыс Добрай Надзеі|Добрай Надзеі]], і дасягнуў паўднёва-заходняга берагу [[Індыя|Індыі]] 20 траўня 1498 году.
Радок 41:
== Дадатковыя зьвесткі ==
* Падчас аднаго з плаваньняў Вашку да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
* {{Кніга
|аўтар = Subrahmanyam, Sanjay
|частка =
|загаловак = The Career and Legend of Vasco da Gama
|арыгінал =
|спасылка =
|выданьне =
|месца =
|выдавецтва = Cambridge University Press
|год = 1997
|том =
|старонкі =
|старонак =
|isbn = 978-0-521-47072-8
|ref = Subrahmanyam
}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==