Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Навуковец
|Навуковая сфэра = [[Гісторыя]]
|Месца працы = [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы]] ([[1978]]-[[1989]])
|Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1964]])
|Навуковы кіраўнік = [[Лаўрэнці Абэцэдарскі]]
|Знакамітыя вучні = [[Алег Трусаў]], [[Алесь Краўцэвіч]], [[Ігар Чарняўскі]], [[Генадзь Сагановіч]], [[Андрэй Мяцельскі]]
Радок 8:
|Узнагароды і прэміі = [[Мэдаль Францішка Скарыны]]
}}
'''Міхась Аляксандравіч Ткачоў''' ([[10 сакавіка]] [[1942]], [[Амсьціслаў]] — [[31 кастрычніка]] [[1992]], [[Менск]]) — беларускі гісторык, археоляг, грамадзка-палітычны дзяяч. Доктар гістарычных навук ([[1987]]), прафэсар ([[1989]])<ref>Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 666.</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і Алеся Рыгоравіча і Дамінікі Сямёнаўны. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад [[Санкт-Пецярбург|Ленінградам]], і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў [[айчым]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] ў сямігодцы № 3. У [[1959]] годзе паступіў на гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Першы курс, аднак, давучыўся завочна, бо паводле адмысловых савецкіх законаў мусіў вярнуцца ў Амсьціслаў, у калгас імя Варашылава, працаваць паляводам. Студэнцкія гады ўмацавалі нацыянальнае пачуцьцё М. Ткачова. Цікава, што пад «кіраўніцтвам» вядомага [[Лаўрэнці Абэцэдарскі|Лаўрэна Абэцэдарскага]] ён на ўсё жыцьцё «захварэў беларускім сярэднявеччам». М. Ткачоў узгадваў: «''У душы маёй адбыўся карэнны пералом: я ўсьвядоміў, што жыву на гэтай зямлі ня нейкім там бязродным чалавекам, а беларусам, што ў мяне ёсьць культура, ёсьць гісторыя, якую, на жаль, мы вельмі дрэнна ведаем''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 266—267.</ref>.
 
Пасьля разьмеркаваньня па заканчэньні вучобы ў [[1964]] амаль пяць гадоў настаўнічаў у [[Жодзін]]е, быў [[завуч]]ам. Тады ўступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]. Пры падтрымцы [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]] паступіў ў [[1968]] годзе ў асьпірантуру [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі АН БССР]].
 
У [[1978]] годзе прыняў запрашэньне з [[Горадня|Горадні]], дзе адчыняўся [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|ўнівэрсытэт]]. Спачатку працаваў выкладчыкам, у [[1983]]—[[1985]]1983—1985 — загадчык катэдры. Падчас жыцьця ў Горадні М. Ткачоў меў некалькі сутыкненьняў зь мясцовым кіраўніцтвам, выкліканых перашкодамі, якія чыніў навуковец зьнішчэньню старажытнай гарадзкой забудовы. Справы даходзілі да Савету міністраў СССР, Ткачова спрабавалі выключыць з КПСС і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці «за клевету на органы Советской власти», «за ввод в заблуждение председателя Совета министров СССР». Аднак гісторык перамог.
 
== Грамадзка-палітычная дзейнасьць ==
[[1 сакавіка]] [[1986]] году ў Горадні з асьветніцкімі мэтамі быў створаны [[гісторыка-культурны клюб «Паходня»]], адным з заснавальнікаў і кіраўніком якога быў М. Ткачоў. Тут зьбіраліся аматары гісторыі і культуры Беларусі, запрашаліся вядомыя навукоўцы.
 
Напрыканцы 1980-х М. Ткачоў уключыўся ў актыўную грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У [[1989]] годзе вылучаўся кандыдатам у народныя дэпутаты СССР. «''Для мяне тыя выбары'', — узгадваў М. Ткачоў, — ''сталіся сапраўднай школай жыцьця. Я ўпершыню ўбачыў, што палітыка і бруд, амаральнасьць ідуць побач. Дагэтуль шчыра верыў у ідэалы партыі, стараўся ўзьняць яе аўтарытэт, думаючы, што найлепшы для гэтага шлях — нармальная старанная праца, асабісты прыклад у грамадзкім жыцьці. І вось прыйшло крушэньне маральных устояў, пэўных палітычных прынцыпаў. Зразумеў нарэшце, што ў партапарата сьвятога няма, дзеля захаваньня ўлады ён гатовы на ўсё''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 280.</ref>.
 
Ткачоў выйшаў з КПСС і дзейнічаў ужо толькі ў рэчышчы нацыянальна-адраджэнцкага руху. Пасьля пераезду ў Менск ў [[1989]] годзе ён удзельнічаў ва ўтварэньні «[[Мартыралёг Беларусі|Мартыралёгу Беларусі]]», уваходзіў у Аргкамітэт [[Беларускі народны фронт Адраджэньне|БНФ]], зрабіўся намесьнікам старшыні Сойму БНФ.
 
Ткачоў быў ініцыятарам аднаўленьня ў Беларусі сацыял-дэмакратыі — з сакавіка [[1991]] году ён старшыня Цэнтральнай рады адноўленае [[Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада|БСДГ]].
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Пасьля паступленьня ў асьпірантуру АН БССР М. Ткачоў узяўся за распрацоўку тэмы «Ваеннае дойлідзтва Беларусі XII—XVII ст. Паводле помнікаў паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй Беларусі». [[Міхась Чарняўскі]] так ахарактарызаваў свайго сябра М. Ткачова: «''Быў малады, дужы. Здавалася, ня будзе зносу. Таму шмат дзе пасьпяваў. З [[1969]] па [[1972]] гады ім раскопваліся замкі [[Наваградак|Наваградку]], [[Горадня|Горадні]], [[Ліда|Ліды]], [[Койданаў|Койданава]]<ref>Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён|к}} С. 43.</ref>, [[Крэва]], [[Мір]]у, [[Геранёны|Геранён]], [[Мядзел]]у, [[Лепель|Лепеля]], [[Іказьнь (вёска)|Іказьні]], [[Камянец|Камянцу]], умацаваньні шэрагу іншых мясьцін''». Менавіта ў [[1976]]—[[1978]]1976—1978 гадах экспэдыцыя Інстытуту гісторыі АН БССР на чале з М. Ткачовым распачала на [[Верхні Замак (Віцебск)|Верхнім Замку ў Віцебску]] археалягічныя дасьледаваньні XVIII ст. і да мацярыка. Сёньня «гістарычная археалёгія» ўжо агульнапрызнаная галіна навукі, якая пасьпяхова разьвіваецца на Беларусі, [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]], [[Украіна|Украіне]]. З другой палове 70-х гадоў ХХ ст. яго ўвага была скіравана на Ўсходнюю Беларусь. І зноў раскопкі ў [[Віцебск]]у, [[Магілёў|Магілёве]], [[Амсьціслаў|Амсьціславе]], [[Крычаў|Крычаве]], [[Гомель|Гомелі]], [[Чачэрск]]у, [[Прапойск]]у і іншых месцах.
 
Вынікам гэтае працы была абароненая ўжо ў [[1972]] годзе кандыдацкая дысэртацыя, на аснове якой былі выдадзеныя кнігі «Абарончыя збудаваньні зямель Беларусі» (1978), а таксама «Замкі Беларусі» (1977). У [[1987]] годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.»
 
Па вяртаньні ў [[Менск]] у [[1989]] годзе М. Ткачоў працаваў у рэдакцыі «[[Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя|Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі]]»: спачатку з [[1989]] — загадчыкам рэдакцыі гісторыі Беларусі, з [[1992]] — галоўным рэдактарам «Беларускай Энцыкляпэдыі». М. Ткачоў быў адным зь ініцыятараў выданьня «[[Энцыкляпэдыя Археалёгіі і Нумізматыкі Беларусі|Энцыкляпэдыі Археалёгіі і Нумізматыкі Беларусі]]» ды «Энцыкляпэдыі Гісторыі Беларусі». Ужо хворым, у апошнія гады жыцьця ён выдаў «Замкі і людзі», «Вялікае мастацтва артылерыі», «Старажытны Мсьціслаў» (апошнія дзьве ў сааўтарстве).
 
Галоўная ўвага Міхася Ткачова была накіравана на дасьледаваньне багатай і разнастайнай вайсковай гісторыі Беларусі. На падставе глыбокага аналізу гістарычных, археалягічных і іканаграфічных крыніцаў першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генэзіс, эвалюцыю і этапы разьвіцьця замкаў і абарончых сыстэмаў населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў. Вынікам дасьледаваньня было каля 200 навуковых прац, зь іх 10 кніг (уключаючы разьдзелы ў калектыўных манаграфіях).
Радок 66:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ткачоў, Міхась}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Амсьціславе]]
[[Катэгорыя:Беларускія археолягі]]