Розьніца паміж вэрсіямі «Наваградзкі замак»

д
З пачатку XI стагодзьдзя да сярэдзіны XIII стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове XIII стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-[[данжон]]. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.
 
Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У 1274 годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы аддзелаў [[Крыжакі|крыжакоў]] захапіць замак (у 1314 годзе на чале з магістрам [[Гайнрых фон Плёцке|Гайнрыхам фон Плёцке]], у [[1391]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Валенрод|Конрадам фон Валенродам]] і ў [[1394]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Юнгінген|Конрадам фон Юнгінгенам]] і маршалам [[Вэрнэр Тэтынгер|Вэрнэрам Тэтынгерам]]) таксама ня мелі посьпеху.
 
=== Вежа Шчытоўка ===
27 835

зьменаў