Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Перанос з артыкула Беларускі рубель
Радок 15:
| папярэднік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = [[1990]]
| дата спыненьня існаваньня =
| тып = цэнтральны банк
Радок 51:
| колішняя назва =
}}
'''Нацыяна́льны банк Рэспу́блікі Белару́сь''' ('''''НБ РБ''''') — [[цэнтральны банк]] [[Беларусь|Беларусі]], разьмешчаны ў сталіцы краіны [[Менск]]у. З [[2001]] году Статут ды гадавыя справаздачы банка ўхваляюцца [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнтам]]. Таксама прэзыдэнт вызначае [[аўдыт]]ара банка ды са згоды [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Рады Рэспублікі]] склад яго Ўправы. Паседжаньні Ўправы банка ладзяцца прынамсі ''штомесяц'' ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці ''70%'' чальцоў. Пастановы ўхваляюцца [[Простая большасьць|простаю большасьцю]] галасоў. Штоквартал банк мае паведамляць прэзыдэнту і [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|ўраду]] аб аб’ёме выпуску [[Грошы|грошай]], а толькі прэзыдэнту — аб памеры [[золата]]валютнага запасу. Зь [[2009]] году ''80%'' свайго прыбытку банк накіроўвае ў падпарадкаванае [[Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў|Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў]] (АГПБУ), астатак — на павелічэньне ўласных фондаў.
 
== Паўнамоцтвы ==
Радок 87:
== Перадумовы ўтварэньня ==
 
У [[1922]] годзе [[Савет народных камісараў]] стварыў у [[БССР]] [[Беларускі рэспубліканскі банк]]. Неўзабаве ён перайшоў у падначаленьне [[Дзяржаўны банк СССР|Дзяржаўнага банку СССР]]. Рэарганізацыі банку праводзіліся ў [[1959]] і [[1987]], а ў цяперашнім выглядзе ён зьявіўся ў [[1990]] годзе.
 
== Гісторыя ==
У 1996 г. беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з [[Расея]]й, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую [[расейскі рубель|рублёвую]] грашовую зону. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згорнутыя эканамічныя рэформы. Ініцыяваны Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндум 1996 году]] падпарадкаваў [[Нацыянальны банк Беларусі]] Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку. Паводле вынікаў таго ж рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг заканадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэгулятара.
 
Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку [[Станіслаў Багданкевіч]] падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праграмы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла [[Тамара Віньнікава]], якая хутка таксама заявіла пра нязгоду з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча. Аднак уладам гэта было не даспадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. На ейнае месца быў прызначаны [[Пётар Пракаповіч|Пятро Пракаповіч]], будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 году Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 году АляксандрАляксандар Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанку.
 
Адпаведна Ўказу прэзыдэнта № 330 ад 27 ліпеня 2011 году Надзея Ермакова прызначана Старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. З 28 ліпеня яна прыступіла да выкананьня сваіх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўленьня ААТ «[[Беларусбанк]]».
Радок 123:
== Будынак ==
[[Файл:NBRB.JPG|значак|Будынак Нацбанку ўвечары]]
Будынак Дзяржбанку ўзьведзены ў [[1947]]—[[1952]]1947—1952 роках паводле праекцу акадэміка [[АН БССР]] архітэктара [[М. Парусьнікаў|М. Парусьнікава]], які перамог у 1947 у закрытым конкурсе на распрацоўку праекту першай чаргі Савецкай вуліцы (сучасны [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|пр. Незалежнасьці]]). Была адзначаная ўдала выбраная архітэктарам шырыня вуліцы і вышыня забудовы, буйны [[Архітэктурны маштаб|маштаб]] забудовы, у меру падкрэсьленая манумэнтальнасьць будынкаў. Будынак Дзяржбанку разам з будынкам [[Дзяржаўны ўнівэрсальны магазін (Менск)|Дзяржаўнага ўнівэрсальнага магазіну]] (пр. Незалежнасьці, 21) вырашаў складаны кут праспэкту на перакрыжаваньні з [[Вуліца Леніна (Менск)|вул. Леніна]]. Будынак уражвае сваёй прастатой і манумэнтальнасьцю. Плястыку фасадаў узбагачаюць канэляваныя [[Пілястра|пілястры]] [[Карынцкі ордэр|карынцкага ордэру]] на вышыню чатырох паверхаў, арачныя праёмы асноўнай апэрацыйнай залі на другім паверсе, вянчаючы [[гзымс]]. Будынак Нацыянальнага банку — помнік савецкай архітэктуры з выкарыстаньнем клясыцыстычнай спадчыны.
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{ГККРБ|712Г000168}}
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==