Розьніца паміж вэрсіямі «Нікому»

21 байт выдалены ,  10 месяцаў таму
д
выпраўленьне спасылак
(афармленьне)
д (выпраўленьне спасылак)
 
|Аўтар = [[Янка Купала]]
|Мова арыгіналу =
|Напісаны = [[1906]]
|Публікацыя = [[1926]]
|Электронная вэрсія = http://rv-blr.com/litaratura/view/121
}}
«'''Нікому'''» — паэма [[Янка Купала|Янкі Купалы]], напісаная ў [[1906]] годзе і ўпершыню апублікаваная ў [[1926]] годзе.<ref>Надрукавана ў часопісе «Чырвоны сейбіт» (№ 1, 2, 1926 г.) з падзагалоўкам «З часоў прыгону»</ref>.
 
У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой [[1906]] году ў час працы на [[бровар]]ы ў вёсцы [[Яхімоўшчына (Менская вобласьць)|Яхімоўшчына]] ад селяніна В. Л. Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.
 
Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць [[вясельле]]. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзьвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць [[гайдук]]оў кінуліся выконваць загад пана: забраць зь вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://kamunikat.org/download.php?item=6048.html&pubref=6042 Петрушкевіч Ала. Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы/ Беларуская інтэрнет-бібліятэка kamunikat.org]
 
{{Янка Купала}}
26 631

зьмена