Олівэр Голдсьміт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраны спасыл
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 8:
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Дата нараджэньня = [[10 лістапада]] [[1730]]
| Дата сьмерці = [[4 красавіка]] [[1774]]
| Грамадзянства = {{сьцяг Вялікабрытаніі}} [[Вялікабрытанія]]
| Род дзейнасьці = [[пісьменьнік]], [[драматург]], паэт
Радок 22:
| Сайт =
}}
'''Олівэр Голдсьміт''' ({{мова-en|Oliver Goldsmith}}; [[10 лістапада]] [[1730]] — [[4 красавіка]] [[1774]]) — ангельскі празаік, паэт і драматург [[Ірляндыя|ірляндзкага]] паходжаньня, яскравы прадстаўнік [[сэнтымэнталізм|сэнтымэнталісцкай]] прозы ў ангельскай літаратуры.
 
== Біяграфія ==
Сын сьвятара. У 1749 годзе скончыў [[Дублінскі ўнівэрсытэт]], спрабаваў працягнуць медыцынскую адукацыю ў [[Эдынбург|Эдынбурзе]]. Не атрымаўшы дыплёма, самаабвешчаны «доктар Голдсьміт» адправіўся ў падарожжа па Эўропе, адкуль у 1756 годзе абанкрочаным прыбыў у Лёндан і ўладкаваўся дапаможнікам аптэкара. Яго публіцыстычныя нарысы ў вялікай колькасьці друкаваліся ў лёнданскай прэсе, аднак сярод мноства пачынаючых аўтараў Голдсьміта выгодна адзначалі вытанчанасьць і лёгкасьць слога.
 
Сацыяльна-бытавыя нарысы з сатырычным падтэкстам «Грамадзянін сьвету, альбо Лісты кітайскага філёзафа, які пражывае ў Лёндане, сваім сябрам на Ўсходзе» ([[1762]]) прынесьлі яму славу і дазволілі ўвайсьці ў кружок інтэлектуалаў на чале з [[Сэмюэль Джонсан|Сэмюэлем Джонсанам]], [[Эдмунд Бёрк|Эдмундам Бёркам]] і [[Джошуа Рэйнальдс]]ам. У 1764 годзе кампанія заснавала ўласны клубклюб, сярод дзевяці чальцоў-заснавальнікаў якога лічыўся і Голдсьміт. Сёлета вялікі рэзананс выклікала яго паэма «Вандроўнік», якая супастаўляла нацыянальныя звычаі і ступень задаволенасьці жыцьцём у розных кутках Эўропы.
 
Звычка жыць на шырокую нагу ўцягнула Голдсьміта ў пазыкі, і ён быў вымушаны зарабляць складаньнем кампілятыўных гісторыяў Грэцыі, Рыма і Ангельшчыны. У [[1766]] годзе ён вырашыўся апублікаваць напісаны чатырма гадамі раней сэнтымэнтальна-мэладраматычны раман «Вэкфільдзкі сьвятар», які апісваў ганеньні дабрадзейнага сьвятара памешчыкам на тле ідэалізаванага вясковага жыцьця. Раман меў грандыёзны посьпех, і ў [[1770]] годзе Голдсьміт вярнуўся да яго асноўных тэмаў у паэтычнай анты-ідыліі «Пакінутая вёска».
 
Апошнім буйным творам Голдсьміта быў [[фарс]] «Ноч памылак, альбо Зьнявага лепей за ганарыстасьць» (1773), які — адзіны з п’есаў XVIII ст. — не сыходзіў з ангельскай сцэны да самага XX ст. Годам пазьней 43-гадовы пісьменьнік раптоўна сканаў і быў пахаваны ў царкве Тэмпла. Праз 15 дзён пасьля яго сьмерці ў друку зьявілася «Адплата» — сэрыя сатырычных партрэтаў сучасьнікаў, у форме жартаўлівых эпітафіяў.
Радок 39:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Oliver Goldsmith|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 10 лістапада]]