Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява, пунктуацыя
д →‎top: выпраўленьне спасылак
Радок 7:
Паводле першай трактоўкі легенды, рымлянін Палямон, [[сваяк]] імпэратара [[Нэрон]]а, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця [[Нёман]]у, а па Нёмане дабраўся да рэк [[Дубіса|Дубісы]] і [[Юрась (прыток Нёмана)|Юрасі]]. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю [[Жамойція]]й (нізкай зямлёй). Дадзеную легенду трохі разьвіў [[Мацей Стрыйкоўскі]], які перасунуў перасяленьне на 452 рок і растлумачыў гэта тым, што продкі літоўцаў ратаваліся ад зьверстваў [[Атыла|Атылы]]<ref name="ul_130">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання|старонкі=130}}</ref>.
 
[[Файл:Palamon, Pahonia. Палямон, Пагоня (A. Tarasievič, 1675).jpg|значак|Палямон з [[Пагоня|Пагоняй]]й (з радаводу [[Палубінскія|Палубінскіх]]). А. Тарасевіч, 1675 г.]]
 
Паводле другой трактоўкі, у часы жорсткага панаваньня імпэратара Нэрона, які ўласнаручна забіў родную маці і свайго «найвышэйшага доктара» [[Сэнэка|Сэнэку]], нейкі рымскі князь Палямон, паплечнік імпэратара, на чале пяцісот чалавек сеў на караблі, кіруючы на захад. Цераз Міжземнае мора ён трапіў да вусьця [[Нёман]]у, увайшоў у адно зь яго адгалінаваньняў, дзе й пасяліўся. Новыя пасяленцы разам з Палямонам назвалі гэтую зямлю па-славянску Пабярэжная зямля, а па-летувіску — [[Жмудзь|Жамойцкая зямля]]. Зь цягам часу Палямон і ягоныя людзі засялілі тэрыторыю да правага берагу Вяльлі. Князь [[Кернус]] назваў гэтую краіну Літустуба, ад лацінскіх словаў «litus» — бераг і «tuba» — труба. Паколькі простыя людзі ня здолелі правільна вымавіць такую назву, гэтую зямлю пачалі называць [[Літва|«Літвой»]]<ref>[[Алег Латышонак|А. Латышонак]]. Нацыянальнасьць — Беларус, 2009 стр.66-67.</ref>.