Паэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
 
== Гісторыя паэтыкі ==
Першыя грунтоўныя тэорыі паэтыкі зьявіліся ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] («Пра мастацтва паэзіі» [[Арыстотэль|Арыстотэля]]), [[Старажытная Індыя|Старажытнай Індыі]]. Да XVIII ст. паэтыка складвалася як нарматыўная, дыктуючы правілы будовы мастацкіх твораў (працы [[Гарацыюс|Гарацыя]], Буало, [[Васіль Традзьякоўскі|В. Традзьякоўскага]], [[Міхаіл Ламаносаў|М. Ламаносава]]). Этапнымі ў фарміраваньніфармаваньні паэтыкі сталі канцэпцыі Лесінга (вызначыў [[паэзія|паэзію]] як часавае мастацтва ў адрозьненьне ад прасторавага — выяўленчага), [[Вільгельм фон Гумбальт|Гумбальта]] (разумеў мову як творчасьць), расейскіх рэвалюцыйных дэмакратаў ([[Вісарыён Бялінскі|В. Бялінскага]], М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцэна). Тэзіс [[Вісарыён Бялінскі|В. Бялінскага]] пра зьмястоўнасьць мастацкай формы, напрыклад, поўнасьцю падтрымлівае сёньняшняя навука. На вывучэньне літаратуры як мастацтва слова зрабілі ўплыў працы А. Весялоўскага па гістарычнай паэтыцы, дасьледаваньні А. Патабні законаў і формаў паэтычна-вобразнага мысьленьня.
 
У 20-я гады XX ст., у час бытаваньня канцэпцый вульгарнага сацыялізму і фармалізму, узьніклі сацыялягічная і фармальная паэтыка. Першая зь іх тлумачыла (часта залішне просталінейна) усе факты літаратуры гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі прычынамі. Для другой характэрныя іманэнтнасьць літаратуразнаўчага аналізу, спробы разглядаць мастацтва як прыём, асаблівым чынам арганізаваную мову, але асобныя прадстаўнікі яе (Ю. Тынянаў, Б. Эйхенбаўм, В. Шклоўскі і іншыя літаратары, аб’яднаныя ў таварыства па вывучэньні паэтычнай мовы — ОПОЯЗ) выявілі прынцыпы сюжэтаскладаньня, своеасаблівасьць паэтычнай мовы як тыпу маўленьня, характарызавалі «адзінства і цеснату вершаванага раду» і інш. Некаторыя ідэі фармальнай паэтыкі пазьней ляглі ў аснову структурнай і лінгвістычнай паэтыкі, абумовіўшы іх моцныя і слабыя бакі.
Радок 10:
Новым крокам у распрацоўцы праблемаў паэтыкі зьявіліся працы В. Жырмунскага, В. Вінаградава, [[Дзьмітры Ліхачоў|Д. Ліхачова]], М. Храпчанкі, М. Гаспарава і інш.
 
Пэўны ўклад у разьвіцьцё паэтыкі ўнесьлі вучоныя [[Беларусь|Беларусі]]. Яшчэ ў XVI—XVIII стст.стагодзьдзях паэтыку распрацоўвалі выкладчыкі [[Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім|брацкіх школ]] і езуіцкіх калегіюмаў, дзе абавязкова вывучалася тэхніка вершаваньня. [[Ляўрэнці Зізані|Л. Зізані]] у кнізе «Грамматіка словенска…» (Вільня, 1596) упершыню ва ўсходніх славянаў сьцісла падаў тэорыю пабудовы [[верш]]а. Грунтуючыся на правілах антычнага вершаваньня, ён даваў тлумачэньні мэтрамэтру, [[Стапа (літаратуразнаўства)|стапы]], асноўных [[вершаваны памер|вершаваных памераў]], характару дэклямацыі, зьвярнуў увагу на [[рыфма|рыфму]] (чаго не было ў антычным вершы). [[Мялеці Сматрыцкі|М. Сматрыцкі]] («Грамматики словенския правильная синтагма». Еўе, 1618) імкнуўся перанесьці законы антычнага (мэтрычнага) вершаваньня на ўсходнеславянскую паэзію.
 
Найвышэйшае дасягненьне тэарэтыка-літаратурнай думкі Беларусі, Літвы і Польшчы XVII—XVIII стст.стагодзьдзяў — працы (на лацінскай мове) М. К. Сарбеўскага «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамэр» і «Курс паэтыкі», у аснову якіх ляглі лекцыі, прачытаныя аўтарам у [[Полацак|Полацку]] ў 1617—1620 гг. Сарбеўскі прыйшоў да арыгінальных высноваў пра сутнасьць літаратуры, яе месца сярод розных відаў мастацтва, пра суадносіны формы і зьместу, кампанэнты формы, пра паэтычныя жанры і інш. Нарматыўная паэтыка Сарбеўскага паяднала тэарэтычныя палажэньні [[Адраджэньне|эпохі Адраджэньня]] і [[барока]], вызначыла кірунак далейшага разьвіцьця навукі пра літаратуру і самой мастацкай літаратуры Беларусі. У 1786 г. у [[Магілёў|Магілёве]] выйшла кніга «Пра мастацтва паэзіі» Ф. Пракаповіча, у якой абгрунтоўваліся прынцыпы [[клясыцызм]]у.
 
XIX стагодзьдзе не пакінула значнага сьледу ў беларускай паэтыцы. Найбольшую значнасьць маюць хіба што выказваньні [[Ян Чачот|Я. Чачота]] пра сілаба-танічны верш і [[Іван Насовіч|I. Насовіча]] пра народнае вершаваньне.
Радок 18:
На пачатку XX ст. да паэтыкі зьвярнуўся [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]]. Яго меркаваньні пра еднасьць формы і зьместу, пра г. зв. навуковую паэзію і інш. мелі і маюць прынцыповае значэньне для тэорыі беларускага вершаванага слова. Беларуская функцыянальная паэтыка папоўнілася ў 20-я гады ХХ ст. працамі А. Вазьнясенскага «Паэтыка М. Багдановіча» (Коўна, 1926), Я. Барычэўскага «Тэорыя санэту» і «Паэтыка літаратурных жанраў» (Мн., 1927), грунтоўным артыкулам [[Уладзімер Дубоўка|У. Дубоўкі]] «Рыфма ў беларускай народнай творчасьці» (1927).
 
Сыстэматычныя дасьледаваньні па паэтыцы пачаліся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэтага часу ў Беларусі пачынаецца вывучэньне мэтрыкі і рытмікі верша (I. Ралько, М. Грынчык, [[Вячаслаў Рагойша|В. Рагойша]], А. Кабаковіч, В. Ярац, У. Славецкі), яго кампазыцыйных асаблівасьцей і слоўна-паэтычнай вобразнасьці (А. Яскевіч, Я. Шпакоўскі); дасьледчыкі зьвяртаюцца да паэтыкі асобных жанраў: прыказак і прымавак (М. Янкоўскі), загадак ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]), песень ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975, [[Арсень Ліс|А. Ліс]], Л. Салавей, [[Валянціна Коўтун|В. Коўтун]]), дзіцячага фальклоруфальклёру (Г. Барташэвіч. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклёру. Мн., 1976). Зьявіліся таксама спэцыяльныя дасьледаваньні пра паэтыку [[Максім Танк|М. Танка]] (В. Рагойша. Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968), [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]] (А. Кабаковіч. Паэзія Максіма Багдановіча. Мн., 1978), некаторых іншых пісьменьнікаў (Стыль пісьменніка. Мн., 1974). Выйшла некалькі вучэбных дапаможнікаў па агульнай паэтыцы для студэнтаў і школьнікаў: «Основы советского литературоведения» I. Гутарава (2-е выд. Мн., 1967), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1982), «Вопросы теории литературы» М. Палкіна (2-е выд. Мн., 1979), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» А. Майсейчыка (Мн., 1980). Створана некалькі літаратуразнаўчых слоўнікаў: «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» А. Макарэвіча (2-е выд. Мн., 1969), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1996).
 
Разам з тым беларускія літаратуразнаўцы амаль не зьвяртаюцца да гістарычнай і параўнальнай паэтыкі. Беларуская паэтыка разьвіваецца ў рэчышчы ўсёй эўрапейскай паэтыкі, якая стаіць сёньня на мяжы [[эстэтыка|эстэтыкі]], [[літаратуразнаўства]], [[мовазнаўства]], выкарыстоўвае асобныя палажэньні [[матэматыка|матэматыкі]], [[кібэрнэтыка|кібэрнэтыкі]], тэорыі інфармацыі, [[сэміётыка|сэміётыкі]]. Аднак адзіная мэтодыка дасьледаваньня яшчэ не выпрацавана. Большасьць вучоных, абапіраючыся на дасягненьні гуманітарных і дакладных навук, выступаюць супраць схематызацыі жывых літаратурных зьяваў, што назіраецца ў сучасным структуралізьме, імкнуцца вывучаць элемэнты формы неад’емна ад зьместу твора.
Радок 25:
* '''Агульная''' (тэарэтычная) паэтыка збліжаецца з цэлым шэрагам разьдзелаў тэорыі літаратуры, разглядае ўсе магчымыя спосабы і сродкі ўвасабленьня аўтарскай задумы, іх адпаведнасьць літаратурным родам, відам, жанрам. Так, паэтыка верша аналізуе яго лексыку, тропы, сынтаксіс, інтанацыю, мэтрыку і рытміку, фоніку, рыфмы, строфіку, кампазыцыю, жанры і віды верша.
* '''Функцыянальная''' паэтыка дасьледуе эстэтычныя кампанэнты твораў пэўнага літаратурнага напрамку ці пэрыяду, творчасьці пісьменьніка, асобнага жанру, твора.
* Прадмет '''гістарычнай''' паэтыкі — паходжаньне і эвалюцыя мастацкіх сродкаў (эпітэт, страфа, сыстэма вершаваньня і г. д.) і катэгорыйкатэгорыяў
у залежнасьці ад сацыяльна-гістарычных і чыста літаратурных умоваў. Шырока карыстаецца параўнальна-гістарычным мэтадам дасьледаваньня,
імкнецца абагульніць вынікі сусьветнага літаратурнага працэсу.