Розьніца паміж вэрсіямі «Прусія»

11 байтаў выдалена ,  3 месяцы таму
д
(выпраўленьне спасылак)
 
|ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Прусія ў складзе Нямецкай імпэрыі
|АфіцыйнаяМова = [[Нямецкая мова|Нямецкая]]
|Сталіца = [[Кёнігсбэрг|Кёнігсбэрг]] (1525—1701)<br />[[Бэрлін]] (1701—1947)
|НайбуйнейшыГорад =
|ТыпУраду = [[манархія]] (1525—1918)<br />[[рэспубліка]] (1918—1947)
{{Асноўны артыкул|Прусія (герцагства)}}
 
У 1525 Вялікі Маґістар Тэўтонскага Ордэна Альбрэхт БрадэнбургскіБрадэнбурскі, пяройдучы ў пратэстанцызм, па радзе [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]] сэкулярызаваў землі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі, ператварыўшы іх у свецкаесьвецкае ґерцаґства, зьмешчанае ў леннай залежнасьці ад Польшчы.
 
Альбрэхт таксама рэфармаваў усю дзяржаўную сыстэму. Ствараліся новыя ўрадавыя ўстановы. У 1544 годзе ў Кенігзбэрзе ўтвораны [[Кенігзбэргскі ўнівэрсытэт|унівэрсытэт]], уладкованы па ўзоры іншых нямецкіх унівэрсытэтаў. Рэформы Альбрэхта згулялі значную ролю ў разьвіцьці Прусіі, спрыялі яе эканамічнаму і культурнаму разьвіцьцю. Памёр Альбрэхт 20 сакавіка 1568 году на 78-м годзе жыцьця ў замку Тапіаў ([[Гвардзейск]]).
{{Асноўны артыкул|Брандэнбург-Прусія}}
 
Улада Брадэнбурґскіх курфюрстаў у далучаных землях Прусіі была даволі хісткае. Па-першае Прусія працягвала знаходзіцца ў леннай залежнасьці ад Польшчы, па-другое Польшча сама жадала валодаць гэтымі тэрыторыямі, марачы далучыць Прусію да каронных земляў у выглядзе ваяводзтва. Брандэнбурґ жа тым часам моцна пакутаваў ад распачатае Трыццацігадовай вайны і неня мог праводзіць актыўную палітыку па замацаваньні за сабою нованабытых земляў.
 
Значнае ўзмацненьне БрадэнбургскаБрадэнбурска-Прускай дзяржавы адбылося пры кіраваньні [[Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбурскі|Фрыдрыха Вільгельма I]]. Яго палітыка спрыяла прытоку імігрантаў у разбураны вайною Брандэнбурґ і спрыяла яго хуткаму аднаўленьню. З мэтаю зьнішчэньня леннае залежнасьці Прусіі ад Польшчы і дасягненьня яе сувэрэнітэту курфюрст прыняў удзел у швэцка-польскай вайне 1655—1661 гадоў. Перамога над палякамі ў трохдзённай бітве пад Варшаваю, здабытая пры дапамозе брадэнбурґскіх войскаў, значна ўзмацніла пазыцыі курфюрста. 20 лістапада 1656 [[Карл X Густаў|Карл X]] склаў з курфюрстам дамову ў Лабіаў, па якім Фрыдрых-Вільгельм атрымліваў поўны сувэрэнітэт у Прусіі. У адпаведнасьці [[Вяляўска-Быдгошчскі трактат 1657|Вяляўска-Будгошчскім трактатам 1657]] гэты сувэрэнітэт прызнаецца Рэччу паспалітай. Зараз на карце Эўропы зьяўляецца новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, якая дзякуючы высілкам Фрыдрыха Вільгельма I значна ўзмацняецца і абрастае новымі землямі.
 
=== Каралеўства Прусія (1701—1918) ===
Пасьля сьмерці Фрыдрыха I у 1713 годзе на прускі пасад уступіў [[Фрыдрых Вільгельм I]], празваны Каралём-жаўнерам. Фрыдрых-Вільгельм I перабудаваў уладныя структуры буйных гарадоў, такіх, як [[Бэрлін]], [[Кёнігсбэрг]] і [[Шчэцін|Штэтын]]. Гарады атрымлівалі прызначаных каралём штат-прэзыдэнтаў, адначасова якія робяцца старшынямі вайсковых і зямельных палатаў у дадзенай правінцыі. Падчас яго кіраваньня [[прускае войска]] стала мацнейшым войскам у Эўропе.
 
З 1740 па 1786 гг. каралём Прусіі быў [[Фрыдрых II (кароль Прусіі)|Фрыдрых II Вялікі]]. У гэты пэрыяд Прусія ўдзельнічала ў шматлікіх войнах. Ужо ў 1740 годзе пачынаецца [[Вайна за аўстрыйскую спадчыну]] (1740—1748), у выніку якой Прусія захапіла вялікую частку СілезііСылезіі.
 
У 1756—1763 гадах Прусія ўдзельнічала ў [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайне]], у якое атрымала перамогу, панясучы, аднак, вялікія страты. У 1757 і 1759 гадах Прусія патрывала паразу ад расейскіх войскаў у [[Грос-Эгерсдорфская бітва|бітве пры Грос-Эгерсдорфе]] і ў Кунерсдорфскай бітве. У выніку большасьць прускіх правінцыяў былі заняты або расейцамі, або аўстрыйцамі. Аднак у 1762 годзе пасьля сьмерці расейскай [[Лізавета Пятроўна|імпэратаркі Лізаветы]] прыйшэлы да ўлады [[Пётар III]] склаў з Фрыдрыхам II перамір’е і вярнуў землі, заваяваныя расейскім войскам. Усьлед за Расеяю перамір’е было складзена 22 траўня 1762 гады паміж Прусіяю і Францыяю, а 24 лістапада — перамір’е паміж Прусіяю і Аўстрыяю. У выніку вайны Прусія канчаткова ўвайшла ў круг вядучых эўрапейскіх дзяржаваў.
 
Апошняя вайна, у якой ўдзельнічалаудзельнічала Прусія падчас кіраваньня Фрыдрыха II, — [[Вайна за баварскую спадчыну|вайна за баварскую спадчыну 1778—1779 гадоў]]. Прусія атрымала перамогу, аднак не атрымала ад вайны ніякіх выгодаў.
 
Фрыдрых II сканаў у 1786 году ў [[Патсдам]]е, не пакінуўшы прамога спадчыннікаспадчыньніка.
Яго пераемнікам стаў яго пляменьнік [[Фрыдрых Вільгельм II]]. Пры ім сыстэма кіраваньня, створаная Фрыдрыхам, стала руйнавацца, і пачаўся заняпад Прусіі. Пры Фрыдрыху Вільгельме II, падчас [[Вялікая француская рэвалюцыя|Вялікае францускае рэвалюцыі]] Прусія разам з Аўстрыяю склала ядро 1-й антыфранцускай кааліцыі, аднак пасьля шэрагу паразаў была змушана падпісаць сэпаратны [[Базэльская мірная дамова (5 красавіка 1795)|Базэльскі мір]] з Францыяю ў 1795 годзе.
 
Новая імпэрыя Бісмарка стала адной з самых магутных дзяржаваў з краінаў кантынэнтальнае Эўропы. Панаваньне Прусіі ў новай імпэрыі было амаль гэтак жа абсалютным, як гэта было ў Паўночна-Нямецкім саюзе. Прусія мела тры пятыя плошчы імпэрыі, і дзьве траціны яе насельніцтва. Імпэратарская карона стала спадчыннай дынастыі Гагэнцолернаў.
 
Аднак карані будучых праблемаў знаходзіліся ў глыбокіх адрозьненняхадрозьненьнях паміж імпэрскае і прускае сыстэмамі. Імпэрыя мела сыстэму ўсеагульнага і роўнага выбарчага права для ўсіх мужчын старэй 25 гадоў. У той жа час, Прусія захавала сыстэму галасаваньня з абмежавальнымі трыма клясамі, у якое 17,5 % насельніцтва кантралявала ўсе сфэры жыцьця. Імпэрскі канцлер быў, за выключэньнем двух пэрыядаў (студзень-лістапад 1873 і 1892—1894 гадоў) таксама прэм’ер-міністрам Прусіі, і гэта азначала, што на працягу большае часткі існаваньня імпэрыі, каралю/імпэратару і прэм’ер-міністру/канцлеру прыйшлося шукаць большасьці ў выбарчых заканадаўчых органах дзьвюх абсалютна розных выбарчых сыстэмаў.
 
На момант стварэньня імпэрыі дзьве траціны насельніцтва Прусіі было сельскім. Аднак на працягу 20 наступных гадоў становішча зьмянілася і на гарадскіягарадзкія селішчы ўжо даводзілася дзьве траціны насельніцтва. Тым ня менш, межы выбарчых акругаў так і не былі зьменены, каб адбіць рост насельніцтва і ўплыў гарадоў.
 
Бісмарк разумеў, што астатняя частка Эўропы некалькі скептычна ставіцца да сілы новага РэйхуРайху, і зьвярнуў сваю ўвагу на захаваньне міру накшталт Бэрлінскага кангрэса.
 
Вільгельм I памёр у 1888 годзе, і яго на троне зьмяніў спадчынны прынц — [[Фрыдрых Прускі|Фрыдрых III]]. Новы імпэратар, быў англяфілам і плянаваў ажыцьцявіць шырокія лібэральныя рэформы. Але ён памёр праз 99 дзён з моманту свайго ўзыходжаньня на трон. Яго спадчыннікамспадчыньнікам стаў 29-летні сын, [[Вільгельм II]].
 
Вільгельм паўстаў супраць сваіх бацькоў у іх лібэральных спробах і пакінуў прусаў пад апекаю Бісмарка. Новы кайзэр хутка сапсаваў адносіны з брытанскай і расійскайрасейскай каралеўскімі сем’ямі (хоць і быў роднасна злучаны зь імі), стаў іх супэрнікам і нарэшце ворагам. Вільгельм II адхіліў Бісмарка ад пасады ў 1890 годзе і пачаў кампанію мілітарызацыі і авантурызму ў вонкавай палітыцы, што ў канчатковым выніку прывяло Нямеччыну да ізаляцыі.
 
Падчас Аўстра-Вугорскага канфлікту з Сэрбіяю кайзэр зьехаў у адпачынак, і пасьпешныя пляны мабілізацыі некалькіх дзяржаваў прывялі да катастрофы — Першай сусьветнай вайне (1914—1918). За выйсьце з вайны бальшавікі, паводле [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]] (1918 год), пагадзіліся на акупацыю буйных рэґіёнаў заходняе часткі Расейскае імпэрыі, якія межавалі з Прусіяю. Нямецкі кантроль над гэтымі тэрыторыямі доўжыўся ўсяго некалькі месяцаў і спыніўся з-за паразы нямецкага войска і перамогі нямецкае рэвалюцыі, якія прывялі да адлучэньня кайзэра ад трона і яго выгнаньня.
 
==== У складзе Ваймарскай рэспублікі ====
[[Ваймарская рэспубліка]] засталася «саюзнай дзяржаваю», а землі былі дзяржавамі, хоць і з абмежаваным сувэрэнітэтам. Менавіта нераўнапраўе яе чальцоў, першым чынам, і характарызавала фэдэралістычную структуру Ваймарскае рэспублікі. На тэрыторыі Прусіі пражывала амаль 2/3 насельніцтвы, тут была шырока разьвіта прамысловасьць і вайсковая арґанізацыя. З прычыны гэтага Прусія захавала сваё дамінантнае становішча ў Нямеччыне ў параўнаньні зь іншымі нямецкімі землямі. Пляны тэрытарыяльнай перабудовы Нямеччыны сустракалі разьлютаваны супраціў. арт.18 Канстытуцыі ўсталёўваў, што тэрытарыяльныя зьмены існых і стварэньне новых земляў у межах нямецкай імпэрыі адбываецца шляхам імпэрскага закону, які зьмяняе канстытуцыю, што ў прамым сэнсе азначала, што ніякая тэрытарыяльная перабудова немагчыма безбяз згоды Прусіі.
 
Нераўнапраўе выяўлялася і ў прадстаўніцтве земляў у [[Райхстаг (Ваймарская рэспубліка)|Райхстагу]]. Прусія тут атрымала 2/5 галасоў і сытуацыю не магло зьмяніць нават уключэньне ў канстытуцыю «антыпрускае абмоўкі», якая прадугледжвала, што палову прускіх галасоў павінны мець прадстаўнікі прускіх правінцыйных кіраваньняў, а ня прускі ўрад. Такім чынам, з 66 галасоў у Райхстазе Прусія мела 26, Баварыя — 11, Саксонія — 7, Вюртэмберг — 4, Бадэн — 3, Турынгія, Гэсэн, Гамбург — па 2, астатнія 9 земляў па 1 голасе. Усё гэта казала пра тое, што ніводнае рашэньне не магло быць прынята супраць волі Прусіі.
Пасьля прыходу 30 студзеня 1933 году да ўлады ў Нямеччыне [[НСДАП|нацыянал-сацыялістаў]] Прусія працягвала заставацца ў складзе Нямеччыны на адмысловым становішчы. Ужо 30 студзеня [[райхскамісар]]ам Прусіі стаў віцэ-канцлер у [[Кабінэт Гітлера|сфармаваным урадзе]] [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] [[Франц фон Папэн]]<ref>К. А. Залесский. "НСДАП. Власть в Третьем рейхе". М., [[Эксмо]], 2005. С. 411</ref>.
 
Пасьля ўводзін пастоў імпэрскіх намеснікаўнамесьнікаў ([[штатгальтэр|райхсштатгальтэраў]]) у землях Нямеччыны з 7 красавіка 1933 году і да свае сьмерці 30 красавіка 1945 году імпэрскім намесьнікам Прусіі быў сам А. Гітлер, а яе [[Міністр-прэзыдэнт|міністрам-прэзыдэнтам]] з 11 красавіка 1933 да 23 красавіка 1945 году<ref>[http://www.ushmm.org/wlc/en/article.php?ModuleId=10007772 Hermann Goring: Timeline]</ref> быў прэзыдэнт Райхстага [[Герман Герынг]]. Яму ж 30 студзеня 1935 году А. Гітлер даручыў адначасова выконваць яго абавязкі райхсштатгальтэрарайхсштатгальтара Прусіі, але фармальна застаючыся часткаю прускай дзяржавы<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/14207/ПРУСІЯ ПРУССИЯ] - Советская историческая энциклопедия</ref>.
 
=== Ліквідацыя Прусіі ===
Гэты працэс завяршыўся з прыняцьцем [[Кантрольная рада|саюзнай Кантрольнай радаю ў Нямеччыне]] 25 лютага 1947 гады Закона «Пра ліквідацыю Прускай дзяржавы». 1 сакавіка 1947 году Кантрольнай радаю афіцыйна заяўлена пра тое, што Пруская дзяржава «зьяўлялася крыніцаю мілітарызму і рэакцыі ў Нямеччыне», і таму яно больш не існуе.
 
Усходняя Прусія была падзелена паміж [[СССР|Савецкім Саюзам]] і [[Польшча]]ю. У склад Савецкага Саюзу разам са сталіцаю [[Кёнігзбэрг]]ам (які быў пераназваны ў [[Калінінград]]) увайшла адна траціна Ўсходняе Прусіі, на тэрыторыі якое была створана [[Калінінградзкая вобласьць]]. Невялікая частка, якая ўключала частка [[Куршская каса|Куршскае касы]] і горад [[Клайпеда]] (КлайпедскіКлайпедзкі край), была перададзена [[Летува|Летувіскай ССР]]. Таксама да Польшчы адышлі [[Ніжняя Сілезія]], вялікая частка [[Памяранія|Памяраніі]] і іншыя тэрыторыі да ўсходу ад [[Мяжа па Одры — Найсэ|лініі Одар-Нэйсэ]].
 
Астатнія тэрыторыі ліквідаванай Прускай дзяржавы ўвайшлі ў склад іншых фэдэральных земляў Нямеччыны, такіх як [[Брандэнбург]], [[Гэсэн]], [[Ніжняя Саксонія]], [[Райнлянд-Пфальц]], [[Паўночны Райн-Вэстфалія]], [[Саксонія-Ангальт]], [[Турынгія]], [[Шлезьвіг-Гальштайн]], [[Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія]], [[Бадэн-Вюртэмбэрг]], [[Заарлянд]]. У 1990 годзе самастойнаю зямлёю Нямеччыны стала былая сталіца Прусіі — [[Бэрлін]].
 
== Значэньне Прусіі ==
Гістарычна Прусія зьяўлялася цэнтрам і часткаю земляў Нямеччыны. З 1871 году, пасльяпасьля ўтварэньня адзінай Нямецкай імпэрыі, стала губляць свае пазыцыі ў якасьці самастойнага суб’екта, паколькі ўзначаліўшы аб’яднаньне краіны стала ў штодзённай свядомасьцісьвядомасьці ў значнай ступені сынанімічная новай дзяржаве.
 
== Геаграфія і насельніцтва Прусіі ==
Тэрыторыя Прусіі значна зьмянялася зь цягам часу. Так, у XIV павеку Прусія складалася з тэрыторыйтэрыторыяў цяперашняга [[Вармінска-Мазурское ваяводзтва|Вармінска-Мазурскага ваяводзтва]] [[Польшча|Польшчы]], [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкае вобласьці]] і [[Клайпедзкі павет|Кляйпэдзкага павету]] [[Летува|Летувы]]. Напачатку XX стагодзьдзя каралеўства Прусія складалася з «уласна Прусіі» ([[Усходняя Прусія|Усходняй]] і [[Заходняя Прусія|Заходняй Прусіі]]), [[Правінцыя Брандэнбург|Брандэнбург]], правінцыі [[Правінцыя Саксонія|Саксоніі]] (тэрыторыя цяперашняе зямлі [[Саксонія-Ангальт]] і частка зямлі [[Турынгія]]), [[Памяранія|Памяраніі]], [[Рэйнская правінцыя|Рэйнскай правінцыі]], [[Вэстфалія|Вэстфаліі]], [[Сілезія|Сілезію]], [[Лужынка|Лужынкі]], Шлезьвіг-Гальштайн, [[Правінцыя Гановэр|Гановэр]], Гэсэн-Насаў і правінцыю Гагэнцолерн.
 
У 1914 годзе плошча тэрыторыі Прусіі складала 354 490 км².
25 649

зьменаў