Парафія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
д →‎top: артаграфія, пунктуацыя
 
Радок 2:
{{мова-el|παροικία|скарочана}} ад {{мова-el|παρά + οἶκος|скарочана}} — каля + дом; {{мова-la| paroecia|скарочана}}) — базавая арганізацыйная адзінка ў [[хрысьціянства|хрысьціянскіх]] Цэрквах. Згодна з [[тэалёгія|тэалягічнай]] канцэпцыяй, парафія — гэта акрэсьленая супольнасьць вернікаў, утвораная ў сталы спосаб у япархіі (дыяцэзіі), пастырская апека над якой даручана прасьвітару. Цэнтрам жыцьця парафіі зьяўляецца [[парафіяльны храм]].
 
За парафію адказвае адзін сьвятар-прасьвітар, які выступае ад яе імя перад царкоўнымі ўладамі. У беларускіх рыма-католікаў яго традыцыйна называюць [[пробашч]]ам, у грэка-католікаў з часоў Уніі прынята называць [[парах]]ам, а ў праваслаўных найчасьцей "настаяцель". У парафіі могуць быць іншыя парафіяльныя супрацоўнікі, якія яму дапамагаюць — [[вікары]]і, [[капэлян]]ы, [[рэзыдэнт]]ы. У дапамогу прасьвітару ў парафіі ствараюцца парафіяльныя рады ззь сьвецкіх вернікаў, якія дапамагаюць у вырашэньні пастырскіх і эканамічных справаў.
 
Інстытут парафіі існуе ў Царкве з IV стагодзьдзя. Яго ўтварэньне зьвязанае з распаўсюджаньнем хрысьціянства ў сельскай мясцовасьці. Значэньне і роля парафіі былі вызначаны ў [[1215]] г. на [[Чацьвёрты Латэранскі Сабор|Чацьвёртым Латэранскім Саборы]]. Як правіла, парафія мае тэрытарыяльны характар і ахоплівае вернікаў пэўнай тэрыторыі. У Каталіцкай Царкве, аднак, калі існуе патрэба, епархіяльны біскуп можа ўтвараць асабовыя парафіі: паводле нацыянальнасьці, мовы або нейкага іншага крытэра.
 
У [[праваслаўе|праваслаўнай]] Царкве ў Беларусі панятак "парафія" найчасьцей перадаецца словам [[прыход]].