Рагачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
У канцы ХІІІ стагодзьдзя Рагачоў як уладаньне князя [[Даўмонт]]а далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 482.</ref>. У XIV—XVІІІ стагодзьдзях места было цэнтрам [[Рагачоўскае староства|староства]]. З канца XV стагодзьдзя Рагачоў знаходзіўся ў валоданьні князёў Яраславічаў. У 1535 годзе [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] войскі захапілі і разрабавалі места<ref>{{Літаратура/ЭСБЕ}}</ref>.
 
У XVІ стагодзьдзі ў Рагачове на месцы старажытнага гарадзішча збудавалі замак і палац, званы ў народзе «замкам каралевы Боны» (у 1654 годзе яго спалілі маскоўскія захопнікі). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места ўвайшло ў склад [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]]. У 1566 годзе згадваецца царква Сьвятых Кузьмы і Дзям'янаДзям’яна<ref>НГАБ, ф. 1783, воп. 1, спр. 6, с. 483</ref>.
 
У 1730 годзе на паўночнай ускраіне Рагачова пачалося будаваньне слабады, дзе ў 1743 годзе было дазволена збудаваць царкву Сьвятога Міхала Арханёла. На 1765 год места было цэнтрам староства, якое аб’ядноўвала 27 вёсак з 609 дварамі і знаходзілася ў валоданьні [[Пацы|Пацаў]]. У 2-й палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]]стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Антонія.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===