Рада Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 1:
'''Рада Вялікага Княства Літоўскага''' (таксама '''Паны-Рада''') — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ў [[XV стагодзьдзе|XV]] — 1-й палове [[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзяў.
 
== Стварэньне ==
Узьнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] набыла большую самастойнасьць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампэтэнтная ў справе абраньня вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных справаў, выданьні законаў, разглядзе найважнейшых судовых справаў.
 
У сваёй дзейнасьці мусіла была ўлічваць ўнутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асьцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|соймы]], каб заручыцца падтрымкай усёй [[шляхта|шляхты]]. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна зь вялікім князем, а пры яго адсутнасьці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 рокаў, у [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статуце 1588 року]] яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыцьцяўленьня не атрымалі дастатковага замацаваньня і вызначаліся звычаямі.