Райт (браты): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
[[Файл:Wilbur Wright.jpg|міні|Ўілбер Райт]]
[[Файл:Orville Wright.jpg|міні|Орвіл Райт]]
[[Файл:Young Orville Wright.jpg|міні|зьлева|125пкс|Орвіл Райт ва ўзросьце 4 гады ў красавіку [[1876]].]]
[[Файл:Wilbur_Wright_child.jpg|міні|зьлева|125пкс|Ўілбер Райт, каля 1877]]
Браты '''Ўілбэр''' ({{мова-en|Wilbur Wright}}, 1867—1912) і '''Орвіл Райты''' ({{мова-en|Orville Wright}}, 1871—1948) — амэрыканскія вынаходнікі-авіяканструктары.
Радок 11:
17 сьнежня 1903 зьдзейсьнілі першы ў гісторыі пілятаваны палёт на маторным аэрапляне «[[Флаер-1]]». Далечыня першага палёту (пілётам быў Орвіл Райт) была роўная 37 мэтраў. Апарат прабыў у паветры 12 сэкундаў. У той жа дзень ужо Ўілбер Райт пратрымаўся ў паветры 59 сэкундаў і пераадолеў 260 мэтраў.<ref name="WDL">{{Спасылка |url = http://www.wdl.org/en/item/11372/ |title = Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 |website = [[World Digital Library]] |date = 1903-12-17 |accessdate = 2013-07-22 }}</ref>
 
У наступныя два гады браты працягвалі ўдасканальваць канструкцыю аэрапляну і зьдзейсьнілі больш за 200 палётаў. 22 траўня 1906 г. атрымалі [[патэнт]] на сваю вынаходку. А ў [[1909]] г. заснавалі кампанію «Райт», якая вырабляла самалёты і навучала пілётаў.
 
Ўілбер Райт памёр ад брушнога тыфу 30 траўня 1912 г. у Дэйтане. Орвіл Райт памёр 30 студзеня 1948 г. у Дэйтане. Пасьля ягонае сьмерці першы маторны аэраплян «Флаер-1» паступіў у якасьці экспанату ў [[Смітсанаўскі інстытут]] у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]].