Жалезны век: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Iron_Age&oldid=583285174
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Iron_Age?oldid=927758290
Радок 1:
[[Файл:HMB Keltengrab Münsingen-Rain Grab 91.jpg|міні|250пкс|Зброя й упрыгожваньні часоў жалезнага веку.]]
'''Жалезны век''' — заключны пэрыяд першабытнай [[гісторыя|гісторыі]], калі людзі навучыліся здабываць [[жалеза]] й вырабляць зь яго прылады працы. Выкарыстаньне [[мэтал]]у зрабіла карэнны пераварот у разьвіцьці прадукцыйных сілаў, выклікала вялікія зьмены ў грамадзкіх адносінах, істотна паўплывала на далейшы ход гістарычнага працэсу. У гэты пэрыяд зьяўляецца маёмасная няроўнасьць людзей. Удасканальваньне працы й рост ейнай прадукцыйнасьці садзейнічалі таму, што жыцьцё ў складзе [[род]]у становіцца неабавязковым. Зь яго вылучаюцца малыя [[сям’я|сем’і]], не зьвязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседзкія абшчыны, пачынаецца разлажэньне першабытнаабшчынных зносінаў.
 
У гістарычнай [[археалёгія|археалёгіі]] старажытная літаратура жалезнага веку ўключае ў сябе самыя раньнія тэксты захавалай рукапіснай традыцыі. Літаратура на [[санскрыт|санскрыце]] й кітайская літаратура квітнелі ў жалезным веку. Іншыя тэксты ўключаюць [[авэста|авэстыйская]] гаты, індыйскія [[Веды (індуізм)|Веды]] й самыя старыя часткі [[Біблія|Бібліі]] на [[іўрыт|іўрыце]]. Прынцыповай асаблівасьцю, якая адрозьнівае жалезны век ад папярэдніх зьяўляецца ўвядзеньне літарных знакаў, і, як следзтва разьвіцьцё [[пісьменства]], што дазволіла складаць літаратуру й гістарычны запіс<ref>The Junior Encyclopædia Britannica: A reference library of general knowledge. (1897). Chicago: E.G. Melvin.</ref>.
 
Жалезны век зьяўляецца трэцім асноўным пэрыядам сыстэмы дагістарычных часоў, створанай дацкім навукоўцам [[Крыстыян Томсэн|Крыстыянам Томсэнам]]. Працягласьць жалезнага веку вар’іруецца ў залежнасьці ад рэгіёну. Гэта вызначана археалягічнай канвэнцыяй, сама наяўнасьць вырабаў з жалеза яшчэ не зьяўляецца дастатковым, каб лічыць, што эпоха зьмянілася. Хутчэй, жалезны век пачынаецца лякальна тады, калі вытворчасьць жалеза альбо сталі даводзілася да такога моманту, што жалезныя прылады й зброя пераўзыходзяць іхныя бронзавыя эквіваленты. Напрыклад, мэтэарытны жалезны кінжал [[Тутанхамон]]а паходзіць з бронзавага веку. На [[Старажытны Блізкі Ўсход|Старажытным Блізкім Усходзе]] гэты пераход адбыўся ў выніку так званай [[катастрофа бронзавага веку|катастрофы бронзавага веку]] ў XII стагодзьдзі да н. э. Тэхналёгія вытворчасьці жалеза неўзабаве распаўсюдзілася на тэрыторыі [[Міжземнамор’е|Міжземнаморскага басэйну]] й у [[Паўднёвая Азія|Паўднёвую Азію]]. Ейнае далейшае распаўсюджваньне ў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральную Азію]], [[Усходняя Эўропа|Усходнюю]] й [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральную Эўропу]] некалькі зацягнулася, а [[Паўночная Эўропа]] дасягнула жалезнага веку яшчэ пазьней, прыблізна ў 500 годзе да н. э.
Жалезны век зьяўляецца трэцім асноўным пэрыядам сыстэмы дагістарычных часоў, створанай дацкім навукоўцам [[Крыстыян Томсэн|Крыстыянам Томсэнам]].
 
Жалезны век, таксама паводле канвэнцыі, заканчваецца пачаткам гістарыяграфічнага запісу. Для Старажытнага Блізкага Усходу пэрыяд скончыўся стварэньнем [[Дзяржава Ахемэнідаў|імпэрыі Ахемэнідаў]] каля 550 году да н.э. У Цэнтральнай і Заходняй Эўропе рымскія заваёвы І стагодзьдзя да н. э. паклалі канец жалезнаму веку. Германскі жалезны век [[Скандынавія|Скандынавіі]] скончыўся каля 800 году н. э., з пачаткам эпохі [[вікінгі|вікінгаў]].
 
== Крыніцы ==
Радок 10 ⟶ 12:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Iron Age}}
* [http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0180 Дубіцкая Н. М. Вывучэнне помнікаў жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча ў басейне Ніжняй Бярэзіны.]
 
{{Накід:Гісторыя}}
 
[[Катэгорыя:Жалезны век| ]]