Сараеўская біржа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 25:
 
== Кіраваньне ==
* ''Управа''. Складалася зьз кіраўніка і 2 намесьнікаў.
* ''Наглядальная рада''. Складалася з 5 сябраў, сярод якіх па адным прадстаўніку было ад прадпрыемстваў на рынку расцэнак і прадпрыемстваў на вольнага рынку біржы.
* ''Біржавая камісія''. Складалася са старшыні, 2 сябраў і 3 намесьнікаў сябраў, якіх прызначала Наглядальная рада. У яе складзе мела быць прынамсі па адным прадстаўніку Наглядальнай рады, Управы і Самарэгулявальнай арганізацыі прафэсійных пасярэднікаў у гандлі каштоўнымі паперамі. Накладала спагнаньне за парушэньне Правілаў біржы.
Радок 48:
* ''СБІ-30'' (анг. SASX-30). Цэнавы роўнаўзважаны індэкс, што пачаў вылічацца з 31 сакавіка 2009 году ад вартасьці ў 1000 пунктаў. Складаецца з роўных доляў паёў 30 найбольшых прадпрыемстваў на вольным рынку 1-га парадку Сараеўскай біржы. Дзённае ваганьне ў цане дапускаюць у памеры да 20 %. На 5 красавіка 2019 году складаў 1208,02 пункту.
* ''Сараеўскі біржавы [[іслам]]скі індэкс'' (СБІІ; анг. SASX-BBI). Цэнавы індэкс, які Міжнародны басьнійскі банк пачаў вылічаць з 7 кастрычніка 2016 году ад вартасьці ў 10 000 пунктаў. Удзел аднаго прадпрыемства ў індэксе абмяжоўваўся доляй да 15 %. Улучае паі 25 найбольшых прадпрыемстваў паводле рынкавай капіталізацыі і біржавога абарачэньня, што трымаюцца [[шарыят]]у. На 5 красавіка 2019 году налічваў 11 193,82 пункту.
* ''Сараеўскія біржавыбіржавыя асновы'' (СБА; SASX-FN). Вылічаецца з 18 жніўня 2017 году ад вартасьці ў 10 000 пунктаў. Улучаў паі 15 прадпрыемстваў Саюзу Босьніі і Герцагавіны, што мелі 3 найвышэйшыя паказьнікі за папярэдні год: {{Артыкул у іншым разьдзеле|рэнтабэльнасьць уласнага капіталу||uk|Рентабельність власного капіталу}}, {{Артыкул у іншым разьдзеле|прыбытак на акцыю||uk|Прибуток на акцію}} і {{Артыкул у іншым разьдзеле|прыбытковасьць||en|Profit margin}}<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Біржавыя індэксы|спасылка=http://www.sase.ba/v1/Tržište/Opće-Informacije/Indexi-SASE|выдавец=Сараеўская біржа|мова=bs|дата публікацыі=5 красавіка 2019|дата доступу=6 красавіка 2019}}</ref>.
 
== Мінуўшчына ==
13 верасьня 2001 году 8 [[брокер]]скіх дамоў заснавалі Сараеўскую біржу. 12 красавіка 2002 году адбыўся першы гандаль на суму 3099 [[Канвэртаваная марка|канвэртаваных марак]]. 28 красавіка 2003 году зьявіўся першы біржавы індэкс, якім стаў Басьнійскі індэкс [[Інвэстыцыйны фонд|інвэстыцыйных фондаў]] (БІІФ). 7 кастрычніка 2003 году запусьцілі [[вэб-сайт]] біржы sem-on.net. 11 студзеня 2004 году да гандлю дапусьцілі 11 прыватызацыйных інвэстфондаў. 22 лістапада 2004 году гандлёвы дзень павялічылі з 9:00 да 13:30. 19 сакавіка 2005 году на сайце біржы разьмясьцілі зьвесткі пра [[каштоўныя паперы]]. 4 кастрычніка 2005 году на сайце зьмясьцілі гадавыя справаздачы. 6 лютага 2006 году прадставілі Сараеўскі біржавы індэкс 10 (СБІ-10). 26 верасьня 2006 году АТ «Босналіек» (Сараева) стала першым прадпрыемствам, што разьмясьціла акцыі на біржы. 3 студзеня 2007 году ўвялі 5-дзённы гандлёвы тыдзень замест 4-дзённага. 2 жніўня 2007 году абарачэньне Сараеўскай біржы перавысіла 1 млрд канвэртаваных марак. 22 лістапада 2007 году Сараеўская біржа стала сябрам Саюзу эўрапейскіх фондавых біржаў ([[Брусэль]], Бэльгія)<ref name="в">{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=http://www.sase.ba/v1/SASE/O-SASE/Historijat-SASE|выдавец=Сараеўская біржа|мова=bs|дата публікацыі=2019|дата доступу=6 красавіка 2019}}</ref>.
 
11 ліпеня 2008 году ўпершыню разьмясьцілі [[аблігацыі]], якія выпусьцілі Тузьлянскі банк ([[Тузла]]) і АТ «Фіма-банк» (Сараева). 3 лістапада 2008 году ўвялі ўнутрыдзённы гандаль. 1 красавіка 2009 году пачалі выдаваць індэкс SASX-30. 31 траўня 2011 году акцыянэрамі Сараеўскай біржы сталі 3 турэцкія прадпрыемствы: Біржа [[Стамбул]]у, АТ «Такасбанк» (Стамбул) і Галоўны рэгістар каштоўных папераў. 29 траўня 2012 году ўпершыню разьмясьцілі аблігацыі Саюзу Босьніі і Герцагавіны. 19 кастрычніка 2012 году падпісалі пагадненьне аб супрацы з [[Баня-Лука|Баня-Луцкай]] (Рэспубліка Сэрбская) і [[Чарнагорская біржа|Чарнагорскай]] біржамі<ref name="в"/>. У 2018 годзе з агульнага абарачэньня біржы ў памеры 288,2 канв. марак ($168,8 млн) 37,8 % прыпала на першаснае разьмяшчэньне паёў 4 прадпрыемстваў<ref name="б"/>.