Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 11:
|частасьць = 1386 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|кілягэрц]] ([[Менск]])
|мачта = [[вёска]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сіткуны||lt|Sitkūnai}} ([[Ковенскі раён]], [[Летува]])<ref>{{Навіна|аўтар=Міхаіл Шчарбак|загаловак=Радыёстанцыі ў Менску|спасылка=http://www.radiomap.eu/by/minsk|выдавец=Эўрапейская радыёкарта|дата публікацыі=2016|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>
|магутнасьць = 75 кіля[[ват]] ([[2016]])
|час вяшчаньня = 18 [[гадзіна]]ў (6:00-0:00)
|зона вяшчаньня = 12 краінаў Азіі і 10 краінаў Эўропы, у тым ліку Беларусь
Радок 19:
|замененая =
|ліцэнзія =
|доля = 7,8% слухачоў Беларусі ([[2007]])<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58)|спасылка=http://www.iiseps.org/old/poll09-07.zip|выдавец=[[Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў]] (НІСЭПД)|мова=ru|дата публікацыі=15 кастрычніка 2007|дата доступу=26 ліпеня 2014}}</ref>
|каардынаты =
|заснавальнік = [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|ЦРУ]] ЗША
Радок 33:
|зноскі =
}}
'''Радыё «Свабода»''' ({{мова-en|Radio Free Europe/Radio Liberty|скарочана}}) — дзяржаўная [[радыёстанцыя]] ЗША, заснаваная пад назовам «Вызваленьне» ў сакавіку 1949 г. у [[Нью-Ёрк]]у [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|Цэнтральнай разьведвальнай управай]] (ЦРУ) для замежнага вяшчаньня. 20 траўня 1954 г. пачала беларускамоўнае вяшчаньне. У 1959 г. атрымала сучасны назоў. З [[1973]] г. адкрыта фінансуецца [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам ЗША]]. З красавіка 1995 г. галаўная сядзіба месьціцца ў [[Прага|Празе]] ([[Чэхія]]). На 2016 г. радыёстанцыя падавала навіны на 12 мовах [[Азія|Азіі]] ([[Азэрбайджанская мова|азэрбайджанская]], [[Арабская мова|арабская]], [[Армянская мова|армянская]], [[Грузінская мова|грузінская]], [[Дарыйская мова|дарыйская]], [[Казаская мова|казаская]], [[Кыргыская мова|кыргыская]], [[пушту]]нская, [[Пэрсыдзкая мова|пэрсыдзкая]], [[Таджыцкая мова|таджыцкая]], [[Туркмэнская мова|туркмэнская]] і [[Узбэцкая мова|ўзбэцкая]]) і 13 мовах Эўропы ([[Аварская мова|аварская]], [[Адыгейская мова|адыгейская]], [[Альбанская мова|альбанская]], ангельская, беларуская, [[Крымскататарская мова|крымскататарская]], [[Македонская мова|македонская]], расейская, [[Румынская мова|румынская]], [[Сэрбскахарвацкая мова|сэрбскахарвацкая]], [[Татарская мова|татарская]], украінская і [[Чачэнская мова|чачэнская]]). Вяшчаньне ажыцьцяўлялася на 12 краінаў Азіі ([[Азэрбайджан]], [[Армэнія]], [[Аўганістан]], [[Грузія]], [[Ірак]], [[Іран]], [[Казахстан]], [[Кыргыстан]], [[Пакістан]], [[Таджыкістан]], [[Туркмэністан]] і [[Узбэкістан|Ўзбэкістан]]) і 10 краінаў Эўропы ([[Альбанія]], Беларусь, [[Босьнія і Герцагавіна]], [[Македонія]], [[Малдова]], Расея, [[Сэрбія]], [[Харватыя]], [[Чарнагорыя]] і Ўкраіна).
 
== Мінуўшчына ==
17 сакавіка 1949 г. ў [[Нью-Ёрк]]у (штат Нью-Ёрк, ЗША) супрацоўнік [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|Цэнтральнай разьведвальнай управы]] (ЦРУ) [[Ален Далес]] (1893—1969) заснаваў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Нацыянальны камітэт за свабодную Эўропу||en|National Committee for a Free Europe}} для стварэньня ў Заходняй Нямеччыне радыёстанцыі, якая мела вяшчаць на падсавецкую частку Ўсходняй Эўропы. Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны [[Усходняя Эўропа|Усходняй Эўропы]], якія пасьля [[1945]] году трапілі ў сфэру ўплыву [[СССР]], а таксама на [[Летува|Летуву]], [[Латвія|Латвію]] ды [[Эстонія|Эстонію]] (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР, у тым ліку [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], утварылі радыё «Вызваленьне». У студзені [[1950]] г. радыёстанцыя набыла першы радыёперадавальнік у [[Лямпэртгайм]]е (зямля [[Гэсэн]], [[Заходняя Нямеччына]]). Сядзіба перамясьцілася ў [[Мюнхэн]] (зямля [[Баварыя]], Заходняя Нямеччына). 4 ліпеня 1950 году пачалося вяшчаньне зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з [[Чэхаславакія]]й — першыя перадачы былі на [[Чэская мова|чэскай мове]]. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.
 
[[Беларуская служба Радыё Свабода|Беларуская служба Радыё «Вызваленьне»]] пачала вяшчаньне 20 траўня 1954 году<ref>[http://www.svaboda.org/m/a/1733913.html Свабодзе — 55!] // Радыё «Свабода». 18 траўня 2009</ref>. У [[1959]] годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Сяргей Шупа]]|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1959|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1770354.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=6 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/02/28c40b4a-29d0-4cd6-a886-ca0526681c1f.mp3|дата копіі=2 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У [[1973]] годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі [[Цэнтральная разьведвальная ўправа|Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША]] й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму [[Камітэт міжнароднага радыёвяшчаньня ЗША|Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня]]. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1973|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772413.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=20 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/16d670a7-c134-4288-95a4-b5946eec9c94.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. [[1 кастрычніка]] [[1976]] году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1976|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772427.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=23 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/25fbea28-21c7-499d-b139-2943285d7cae.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й [[КНР]] у [[1979]] годзе спынілі вяшчаньне на [[Уйгурская мова|уйгурскай мове]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1979|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772439.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=26 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/b7a9e0c7-ae1b-436a-8aa0-2e74b964fe20.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>, а пазьней — і на [[Карачаева-балкарская мова|карачаева-балкарскай]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1982|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772455.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=29 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/6099cb18-dc82-4f84-bcdf-9c795a76abcc.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. [[21 лютага]] [[1981]] году ў мюнхэнскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі [[Румынія|Румыніі]] групаю асобаў на чале з [[Вэнэсуэла|вэнэсуэльскім]] [[Тэрарызм|тэрарыстам]] Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай ''Шакал'', які дагэтуль адбывае [[пажыцьцёвае зьняволеньне]]. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў [[Амэрыканскі даляр|даляраў]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1981|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1772443.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=28 ліпеня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/a6e07aaa-b1e7-4e8a-b758-64c02d4407ed.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>.
 
30 лістапада 1988 году СССР спыніў радыёглушэньне<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1988|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1792266.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=4 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/9664f570-5354-4848-ad3e-c82dc3ebcdaa.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам]] і прэзыдэнтам [[Біл Клінтан|Білам Клінтанам]] у 1993 годзе зачынілі [[Вугоршчына|вугорскую]] й [[Аўганістан|аўганскую]] службы<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1993|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1794569.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=9 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/3d8551cb-121c-4364-a85e-bbb3fcd0876a.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. У студзені [[1994]] году вяшчаньне пашырылася на краіны былой [[Югаславія|Югаславіі]] — [[Босьнія і Герцагавіна|Босьнію]], [[Сэрбія|Сэрбію]], [[Харватыя|Харватыю]] й [[Чарнагорыя|Чарнагорыю]]. Улетку 1994 году [[Біл Клінтан]] прыняў прапанову прэзыдэнта [[Чэхія|Чэхіі]] [[Вацлаў Гавэл|Вацлава Гаўла]] й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыёстанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры [[Прага|Прагі]]. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў [[1995]] годзе, а таксама «Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні», на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў [[Менск]]у, першаю кіраўніцаю якога стала [[Жана Літвіна]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1994|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1796289.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=10 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/41163940-5777-4b0e-a9d3-b488d82ab3f0.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі [[1 красавіка]] 1995 году, а першая беларуская — [[8 траўня]]<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=Радыё «Свабода» год за годам: 1995|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1797114.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=11 жніўня 2009|копія=http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/cdab0986-8107-4eb3-890f-9577e2bcc19c.mp3|дата копіі=7 ліпеня 2009|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>.
 
У [[1990-я]] гг., пасьля [[Халодная вайна|палітычных зьменаў]] ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама [[Польшча|польскую]], чэскую й [[Славаччына|славацкую]] службы. Адначасна пачалося вяшчаньне на [[Іран]] ды [[Ірак]].
 
З 2000-х гадоў у этэр выходзілі перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вялося на [[Кароткія хвалі|кароткіх]] [[Радыёвыпраменьваньне|хвалях]], праз [[спадарожнік]]і й [[сеціва]]. Перадачы таксама рэтрансьляваліся ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На травень 2009 г. на сядзібе ў Празе працавалі 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працавалі ў 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»] // [[Народная воля]]. №79-80 (3005-3006) [[26 траўня]] 2009</ref>.
 
== Крытыка ==
У студзені [[2012]] г. былы грамадзкі рэдактар<ref>{{Навіна|аўтар=[[Аляксандар Уліцёнак]]|загаловак=Грамадзкі рэдактар -- Алесь Астроўскі|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/1050778.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=5 красавіка 2008|дата доступу=21 лютага 2015}}</ref> радыё [[Алесь Астроўскі]] зазначыў, што ад часу «прыходу ў Белы дом [[Барак Абама|Абамы]]» ў 2009 г. «радыё “Свабода”, якое ''вымушана'' знаходзіцца ў плыні “заходняй” палітыкі, займаецца [[прапаганда]]й [[Гомасэксуальнасьць|садамісцкай]] тэмы»<ref>{{Навіна|аўтар=[[Барыс Керзач]], Алесь Астроўскі, [[Віталь Хромаў]]|загаловак=Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на свае сьцягі (частка 6)|спасылка=http://www.nashaziamlia.org/2012/01/08/4696/|выдавец=[[Беларусь - Наша Зямля]]|дата публікацыі=8 студзеня 2012|дата доступу=21 лютага 2015}}</ref>.
 
== Беларуская служба ==
Радок 59:
* Сярэднія хвалі: 1386 кілягэрцаў а 6:00-6:30 і 22:00-0:00.
* [[Спадарожнік]] «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Хот Бёрд|Хот Бёрд|en|Hot Bird}}» 8: [[арбіта]]льнае разьмяшчэньне — 13° усходняй [[Даўгата|даўгаты]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Палярызацыя хваляў|палярызацыя хваляў|en|Polarization (waves)}} — вэртыкальная, [[частасьць]] — 12,226 гігагэрцаў, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Папераджальнае выпраўленьне памылак|папераджальнае выпраўленьне памылак|en|Forward error correction}} — 3/4, новая {{Артыкул у іншым разьдзеле|Знакавая хуткасьць|знакавая хуткасьць|en|Symbol rate}} — 27,5 [[Сымбаль (знак)|мэгазнакаў]]/сэк., распазнавальнік пакета [[відэа]] і спасылкі на [[гадзіньнік]] перадачы — HB1-8:4260 і HB9-28:4360, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Хуткасьць перадачы дадзеных|хуткасьць дадзеных|en|Data signaling rate}} — 192 кіля[[біт]]/сэк., {{Артыкул у іншым разьдзеле|Код|кадаваньне|be|Код}} — {{Артыкул у іншым разьдзеле|MPEG-2|MPEG2|en|MPEG-2}}.
* ВяшчаннеВяшчаньне на кароткіх хвалях спынена 24 чэрвеня 2016 годагоду.
 
=== Кіраўнікі ===
* [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]] (1953—[[1956]]1953—1956)
* [[Уладзімер Дудзіцкі]] (1956—[[1962]]1956—1962)
* [[Уладзімер Цьвірка]] (1962—[[1968]]1962—1968)
* [[Масей Сяднёў]] (1968—[[1983]]1968—1983)
* [[Юры Сянькоўскі]] (1983—[[1991]]1983—1991)
* [[Вячка Станкевіч]] (1991—[[1998]]1991—1998)
* [[Аляксандар Лукашук]] ([[1999]] — кастрычнік 2007)
* [[Ян Максімюк]] (кастрычнік 2007 — 2008)<ref>{{Навіна|аўтар=Сяргей Шупа|загаловак=На хвалі Свабоды: год 2007|спасылка=http://www.svaboda.mobi/a/25380334.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=13 траўня 2014|дата доступу=29 сакавіка 2016}}</ref>
* Аляксандар Лукашук (з 2008 г.)