Смаленская шляхта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
 
Радок 1:
[[Файл:Smalenskaja-Šlachta.jpg|міні|Смаленская шляхта]]
'''Смале́нская [[шляхта|шля́хта]]''' — найвышэйшы [[Стан (сацыяльная група)|стан]] [[Смаленскае княства|Смаленскае зямлі]] ў [[17XVII—XVIII стагодзьдзе|XVII]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст.стагодзьдзях, пераважна беларускага паходжаньня.
 
== Правы ==
[[Файл:Laher-Smalenskaj-Šlachty.jpg|міні|зьлева|Лягер смаленскай шляхты]]
Зьберагаючы традыцыі Смаленскага княства й правы й прывілеі, нададзеныя [[ВКЛ|вялікімі князямі літоўскімі]], смаленская шляхта пасьлядоўна бараніла іх ад [[Масква|Масквы]] пасьля канчатковага далучэньня [[Смаленшчына|Смаленшчыны]] да [[Расея|Расеі]] ў [[1667]]. Цар урачыста абавязваўся «ўва ўсім ахоўваць і правоў і вольнасьцяў іх ані ў чым ня рушыць». Гэтым былі забясьпечаныя маёмасныя правы Смаленскае шляхты, яе станавы лад, апроч шляхецкага самакіраваньня, тэрытарыяльная вайсковая арганізацыя, свабода веравызнаньня (сярод пераважна праваслаўнае шляхты было шмат каталікоў і ўніятаў), моўныя правы й побытавыя асаблівасьці.
 
Смаленская шляхта мусіла несьці вайсковую службу ў конным «палку Смаленскае шляхты» (складаўся выключна з прадстаўнікоў смаленскае шляхты — ад камандыракамандзіра да шарагоўца), на чале якога стаяў палкоўнік (пасьля генэрал-маёр), якога на рэкамэндацыю шляхты зацьвярджаў цар; ён быў і афіцыйным лідарамлідэрам шляхты. Гэта вайсковая арганізацыя існавала да [[1764]], калі ўрад яе скасаваў і пашырыў на Смаленшчыну звычайную імпэрскую вайскова-адміністратыўную сыстэму. У XVII ст. Смаленскай шляхтай (і ўсёй Смаленшчынай) кіраваў маскоўскі «Прыказ княства Смаленскага» (падначалены [[Пасольскі прыказ|Пасольскаму прыказу]]), а ў XVIII ст. расейскі Сэнат пры дапамозе мясцовае расейскае губэрнскае адміністрацыі (ад 1740-х). Частка Смаленскае шляхты, што яшчэ ў XVII ст. была выселеная на [[Уфа|Ўфімшчыну]], захоўвала шляхецкія правы й нават афіцыйна звалася «Смаленскім шляхецтвам Уфімскага павету». Яна мела сваіх прадстаўнікоў і ў [[Заканадаўчая камісія 1767 году|Заканадаўчай камісіі 1767 году]].
 
== Смаленска-ўкраінскія дачыненьні ==
[[Файл:Boj-Smalenskaj-Šlachty.jpg|міні|Бой смаленскай шляхты]]
Геаграфічнае суседзтва, гістарычныя стасункі й традыцыі, абмежаваны праўны статус Смаленскае шляхты, а таксама супольныя эканамічныя й часткова культурныя й палітычныя інтарэсы, з аднаго боку, і каляніяльны наступ Масквы — зь іншага, стваралі й умацовалі зносіны смаленскае шляхты з украінскай шляхтай і казацкай старшыной [[Гетманшчына|Гетманшчыны]]. Гетманы [[Іван Самайловіч]] і [[Даніла Апостал]] ды вышэйшая старшына ([[Міклашэўскія]], [[Лізагубы]], [[Гамаліі]], [[Дунін-Баркоўскія]], інш.) радніліся з найвыбітнейшымі родамі смаленскае шляхты ([[Корсакі]], [[Павала-Швайкоўскія]], [[Храпавіцкія]], [[Энґельгарты]], [[Рачынскія]], князі [[Друцкія-Саколінскія]], [[Ваяводзкія]], [[Красна-Мілашэвічы]], [[Пацёмкіны]], [[Пасекі (род)|Пасекі]], [[Лыкошыны]], [[Рыдванскія]], [[Савіцкія]]). Сямейныя, эканамічныя й культурныя стасункі смаленскае шляхты й Гетманшчыны спрыялі двухбаковаму перасяленьню, продажу й абмену маёнткамі. Полк смаленскае шляхты браў удзел у [[Чыгірынскія паходы|Чыгірынскіх]], [[Крымская паўвыспа|Крымскіх]] і [[Азоўскія паходы|Азоўскіх паходах]] ды іншых падзеях і акцыях ва Ўкраіне. Гэтыя стасункі дасягнулі такіх памераў, што расейскі ўрад палічыў патрэбным «адвадзіць маларасейцаў ад [[сваяцтва]] з смаленцамі» (загад імпратрыцы [[Ганна Іванаўна|Ганны Іванаўны]] князю А. Шахоўскаму ад [[31 студзеня]] [[1734]]). Асабліва расейскі ўрад непакоілі палітычныя стасункі шляхты й Гетманшчыны. Аўтанамістычны рух на Смаленшчыне, што меў падтрымку ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], меў пэўны водгук і ўплыў ва [[Украіна|Ўкраіне]] (справа Ф. Красна-Мілашэвіча й князя А. Чаркаскага). Нядзіва, што скасаваньне аўтаноміі смаленскае шляхты супала зь ліквідацыяй Гетманшчыны, а на чале расейскае ўрадавае камісіі быў пастаўлены колішні гетман [[Кірыла Разумоўскі]].
 
== Ліквідацыя аўтаноміі ==
Расейскі ўрад, пачынаючы ад [[Пётар I|Пятра I]], паступова абмяжоўваў правы Смаленскае шляхты (што выклікала зь яе боку пэтыцыі й пратэсты), а ў [[1764]]—[[1765]]1764—1765 скасаваў вайсковую арганізацыю шляхты й ператварыў Смаленшчыну ў звычайную расейскую [[Смаленская губэрня|губэрню]], а смаленскую шляхту — у расейскае дваранства. Але яшчэ ў XVIII ст. расейскі ўрад быў занепакоены «Смаленскай змовай» [[1798]]. У змове бралі ўдзел, апроч прадстаўнікоў Смаленскае шляхты, і украінскіяўкраінскія старшыны расейскае арміі (генэрал [[Паўла Білуха-Каханоўскі]], капітан [[Фёдар Лукашэвіч]], брат В. Лукашэвіча, інш.).
 
== Глядзіце таксама ==