Стамбул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 122:
У 324—330 гадах Канстантын Вялікі пабудаваў на месцы Бізантыюму новую сталіцу Рымскай імпэрыі. За час праўленьня Канстантына ў горадзе было пабудавана 30 палацаў і храмаў, 4 тысячы вялікіх жылых хат, па паўтары сотні лазьняў і пякараняў, 8 вадаправодаў, 2 тэатры, цырк і новы іпадром.
 
Пасьля сьмерці імпэратара Фіядосія І уў 395 г. Рымская імпэрыя канчаткова распалася на дзьве часткі. Канстантынопаль становіцца сталіцай Усходняй або Бізантыйскай імпэрыі.
 
12 ліпеня 400 г. жыхары Канстантынопалю з зброяй у руках выганяюць з гораду кельтаў. У 412 г. Канстантынопаль і яго абарончыя збудаваньні былі пашкоджаныя землятрусам. Таму ў часы Фіядосія II заходней ад «канстантынавых муроў» былі збудаваныя новыя муры.
Радок 278:
 
==== Мэтро ====
Будаўніцтва сучаснага падземнага мэтрапалітэна ў Стамбуле пачалося ў 1992 г. Першая лінія (M2) Таксім — 4-ы Левент увайшла ў лад 16 верасняверасьня 2000 г. Даўжыня лініі 8.5 км, мае 6 станцыяў, выкананьні аднатыпныя, але ў розных колерах. Цяпер працуюць 8 цягнікоў па 4 вагона ў кожным. Інтэрвал руху 5 хвілін, штодзённая перавозка 130 000 пасажыраў. Працягласьць паездкі 12 хвілін. Падземка здольная процістаяць землятрусам магутнасьцю 9 балаў па шкале Рыхтэра.
 
Паўночная галіна 4-ы Левент — Маслак была адчыненая ў студзені 2009 г. Паўднёвая галіна ад Таксіму да ЭЕнікапі, перасякае Залаты Рог па масту і далей вяртаецца пад старым горадам у Чычкан, у цяперашні час цалкам гатовая і, як чакаецца, павінна быць здадзеная ў эксплюатацыю ў 2009 г. Участак будзе мець даўжыню 5.4 км і чатыры станцыі.