Прыгажосьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Радок 11:
Самыя раньнія заходнія тэорыі прыгажосьці можна знайсьці ў працах старажытнагрэцкіх філёзафаў з дасакратычнага пэрыяду, напрыклад працы [[Пітагор]]а. Пітагорская школа бачыла моцную сувязь паміж [[матэматыка]]й і прыгажосьцю. У прыватнасьці, адзначалася, што прадметы, разьмешчаныя ў залежнасьці ад [[залатое сечыва|залатога сечыва]], падаюцца больш прывабнымі<ref>Seife, Charles (2000). ''«Zero: The Biography of a Dangerous Idea»''. Penguin. — С. 32. — {{ISBN|0-14-029647-6}}.</ref>. Старажытнагрэцкая архітэктура абапіралася на [[сымэтрыя|сымэтрыю]] і [[прапорцыя|прапорцыю]].
 
[[Плятон]] разглядаў прыгажосць як ідэю вышэйшай за ўсе іншыя ідэі. [[Арыстотэль]] бачыў сувязь паміж прыгожым і цнотай, сьцьвярджаючы, што цнота накіравана на прыгожае. Паводле Арыстотэля, цнота ёсьць станам, калі чалавек задавальненьнем і болем, ўто дазваляе яму сапраўды высьветліць, што ёсьць прымным, а што балючым. Такім чынам, чалавек дабрадзейны ці бачыць па-сапраўднаму і правільнаможа слушна даваць ацэньваеацэнку, бо прыгожыя рэчы выглядаюць так, як яны сапраўды бачны толькі цнатліваму чалавеку<ref>[https://www.iep.utm.edu/aris-eth/ ''«Aristotle: Ethics»'']. Internet Encyclopedia of Philosophy.</ref>.
 
Клясычная грэцкая філязофія і скульптура, якая грунтуецца на прынцыпах ідэальнай чалавечай прыгажосьці, былі зноўку адкрытыя ў Эўропе ў эпоху [[Адраджэньне|Рэнэсансу]], што прывяло да паўторнага прыняцьця таго, што стала вядома як «клясычны ідэал». З пункту гледжаньня жаночай чалавечай прыгажосьці, прыгажосьць жанчыны, зьнешні выгляд якой адпавядае гэтым прынцыпам, яшчэ называюць «клясычнай прыгажосьцю» альбо гавораць, што жанчына адпавядае панятку «клясычнай прыгажосьці», бо асновы, закладзеныя ў стандарт панятку прыгажосьці ў заходняе цывілізацыі, была вылучаныя яшчэ грэцкімі і рымскімі мастакамі. Яскравым прыкладам зьяўляецца скульптура [[Ніка Саматракійская]], якую вырабілі ў II стагодзьдзі да н. э. на востраве [[Родас]]. У эпоху [[готыка|готыкі]] клясычны эстэтычны канон прыгажосьці быў адхілены як грахоўны. Пазьней мысьляры Рэнэсансу і [[гуманізм|гуманісты]] адыйшлі ад гэтага погляду і палічылі прыгажосьць прадуктам рацыянальнага парадку і гарманічных памераў. Мастакі і архітэктары эпохі Адраджэньня (напрыклад, [[Джорджа Вазары]] ў сваім творы «Жыцьцё мастакоў») крытыкавалі эпоху готыкі як ірацыянальную і барбарскую. Гэты пункт гледжаньня гатычнага мастацтва праіснаваў да эпохі [[рамантызм]]у, які меў месца ў XIX стагодзьдзі.