Канстанты Радзівіл (1958): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Радок 34:
 
== Жыцьцяпіс ==
З [[Радзівілы |Радзівілаў гербу Трубы]]. Сын Альберта Гераніма Радзівіла і Ганны Марыі нар. [[Чартарыйскія|Чартарыскай]], унук [[Канстанты Мікалай Радзівіл|Канстантага Мікалая Радзівіла]]. Жанаты зь Яганай Домброўскай, мае 8 дзяцей<ref>[http://www.sejm-wielki.pl/b/cz.I001531 Konstanty Mikołaj ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (ID: cz.I001531)] {{ref-pl}}</ref>.
Скончыў Мэдычную акадэмію ў Варшаве (1983), спэцыяліст агульнай (1993) ды сямейнай мэдыцыны (1994). Доктар мэдычных навук (2011)<ref>[https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=237849&_k=paowqb dr Konstanty Radziwiłł] {{ref-pl}}</ref>. Працаваў лекарам першаснай апекі, лекарам хуткай дапамогі, лекарам прамысловых прадпрыемстваў. У 1996 годзе заснаваў уласны мэдычны пункт. У 2005 годзе стаў выкладчыкам Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. З 1993 году дзейнічаў у лекарскім самаупраўленьні; ў 2001—2010 годах быў старшынём Начальнай лекарскай рады.
 
== Палітыка ==
За часам [[ПНР]] дзейнічаў у апазыцыі. У 2015 годзе [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2015 году|абраны сэнатарам]] ад 41-й акругі (паветы пад Варшава) паводле сьпісу [[Права і справядлівасьць|Права і Справядлівасьці]] (будучы кандыдатам партыі [[Польшча разам|Польшчы Разам]]). 16 лістапада 2015 стаў міністрам здароўя ў [[Урад Бэаты Шыдла|кабінэце Бэаты Шыдла]]. З 2016 году сябра [[Права і справядлівасьць|Права і Справядлівасьці]]. 11 сьнежня 2017 году стаў міністрам здароўя [[Першы ўрад Матэвуша Маравецкага|ўраду Матэвуша Маравецкага]], адкліканы быў 9 студзеня 2018 году. У 2019 году бяз посьпеху вылучаўся [[Выбары ў Эўрапейскі парлямэнт у Польшчы 2019 году|ў Эўрапарлямэнту]] і [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2019 году|ў сэнат Польшчы]]. 25 лістапада таго ж году прэм’ер-міністрам Маравецкім прызначаны [[Мазавецкае ваяводзтва|ваяводам мазавецкім]].
 
Узнагароджаны Залатым [[Крыж Заслугі (Польшча)|Крыжам заслугі]] (2004)<ref>[http://prawo.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WMP20050110222 Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 16 listopada 2004 r. o nadaniu odznaczeń (M.P. z 2005 r. Nr 11 poz. 222)] {{ref-pl}}</ref> ды Кавалерскім крыжам [[Ордэн адраджэньня Польшчы|Ордэну адраджэньня Польшчы]] (2009)<ref>[http://prawo.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WMP20090610815 Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 29 maja 2009 r. o nadaniu orderów (M.P. z 2005 r. Nr 61 poz. 815)] {{ref-pl}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 55:
[[Катэгорыя:Выпускнікі польскіх ВНУ]]
[[Катэгорыя:Польскія мэдыкі]]
[[Катэгорыя:Польскія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі польскіх ВНУ]]
[[Катэгорыя:Сэнатары Польшчы]]