Паэзія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Poetry?oldid=928284355
Радок 1:
[[Файл:Rafael - El Parnaso (Estancia del Sello, Roma, 1511).jpg|міні|350пкс|Фрэска [[Рафаэль|Рафаэля]] «[[Парнас (фрэска)|Парнас]]», на якой намаляваны знакамітыя паэты разам зь дзевяцьцю музамі.]]
'''Паэзія''' (ад [[грэцкая мова|грэцкай]] «ποίησις», ''паэзыс'' — «стварэньне») — галіна мастацкай [[літаратура|літаратуры]], творы якой ствараюцца звычайна ў вершаванай форме. Адсюль, паэзія можа выражацца як у асобных вершах, гэтак і паўставаць у кампазыцыі зь іншымі відамі мастацтва: у [[гімн]]ах, [[песьня]]х, [[драма|драматычных творах]] і вершаванай прозе. Паэзію ва ўсіх яе праявах публікуюць у розных спэцыялізаваных часопісах, зборах паэзіі і гэтак далей. Адным з найбольш сустракаемых жанраў зьяўляецца [[лірыка (род літаратуры)|лірыка]].
 
Дадатковай мерай прамовы зьяўляецца [[верш]] (вершаваны радок), а таксама [[рыфма|рыфмы]], [[мэтар (вершылітаратуразнаўства)|мэтар]] і іншыя. Нярэдка слова паэзія ўжываецца ў [[мэтафара|мэтафарычным]] сэнсе, азначаючы вытанчанасьць выкладу або прыгажосьць адлюстраванага, і ў гэтым сэнсе паэтычным можа быць названы асабліва [[проза|празаічны]] тэкст; каб пазьбегнуць блытаніны ў навуковай літаратуры існуе таму тэндэнцыя пазьбягаць словы паэзія і казаць выключна пра вершы (вершах), аднак і такое словаўжываньне ня вольна ад недахопаў, паколькі асноўнае значэньне тэрміну «[[верш]]» — асобны вершаваны радок.
 
Паэзія выкарыстоўвае формы, каб прапанаваць дыфэрэнцыраванае тлумачэньне словаў альбо каб выклікаць эмацыянальны ўзрушэньні чытачоў. Такія інструмэнты, як то [[асананс]], [[алітэрацыя]], [[онаматапэя]] і рытм, часам выкарыстоўваюцца для дасягненьня музычных эфэктаў. Выкарыстаньне многазначнасьці, [[сымбалічнасьць|сымбалічнасьці]], [[іронія|іроніі]] і іншых стылістычных элемэнтаў [[паэтычная дыкцыя|паэтычнай дыкцыі]] часта пакідае верш адкрытым для шматлікіх інтэрпрэтацыяў. Іншыя маляўнічыя фігуры, як то [[мэтафара]], [[параўнаньне (літаратуразнаўства)|параўнаньне]] і [[мэтанімія]]<ref>Strachan, John R; Terry, Richard, G (2000). «Poetry: an introduction». Edinburgh University Press. — С. 119. — {{ISBN|978-0-8147-9797-6}}.</ref>, ствараюць рэзананс паміж рознымі вобразамі і напластаваньне сэнсаў паміж імі, што ўтварае раней не ўспрыманыя сувязі. Роднасныя формы рэзанансу могуць паўставаць паміж асобнымі вершамі ў рыфмах альбо рытме.
 
Некаторыя тыпы паэзіі характэрныя для пэўных культур і жанраў і маюць пэўныя асаблівасьці ў залежнасьці ад мовы, на якой піша паэт. Чытачы, якія прызвычаіліся атаясамляць паэзію з [[Дантэ Аліг’еры|Дантэ]], [[Ёган Вольфганг фон Гётэ|Гётэ]], [[Адам Міцкевіч|Міцкевічам]] і [[Джалаледын Румі|Румі]], могуць думаць пра паэзію як пра напісаны твор у радках на аснове рыфмы і рэгулярнага мэтра. Аднак ёсьць такія традыцыі, як то [[біблейская паэзія]], якія выкарыстоўваюць іншыя сродкі для стварэньня рытму і мілагучнасьці. Шмат што ў сучаснай паэзіі адлюстроўвае крытыку паэтычнай традыцыі<ref>Eliot, TS (1999). ''«The Function of Criticism»''. Selected Essays. Faber & Faber. — С. 13–34. — ­{{ISBN|978-0-15-180387-3}}.</ref>, гуляючы і выпрабоўваючы, між іншым, сам прынцып мілагучнасьці, часам увогуле адмаўляючыся ад рыфмы ці зададзеных рытмаў<ref>Longenbach, James (1997). [https://archive.org/details/modernpoetryafte0000long «Modern Poetry After Modernism»]. Oxford University Press. — С. 9, 103. — ­{{ISBN|978-0-19-510178-2}}.</ref><ref>Schmidt, Michael, ed. (1999). «The Harvill Book of Twentieth-Century Poetry in English». Harvill Press. — С. 27–28. — {{ISBN|978-1-86046-735-6}}.</ref>. У сучасным больш глябалізаваным сьвеце паэты часта прыстасоўваюць формы, стылі і прыёмы з розных культураў і моваў.
 
У сучаснай культуры пад паэзіяй звычайна разумеюць від [[мастацтва]], забываючы, што і ў цяперашнім паўсядзённым жыцьці досыць тэкстаў паэтычных, але не мастацкіх (напрыклад, [[рэкляма|рэклямныя]]). Гістарычна ж вершаванымі маглі быць тэксты любога зьместу, у тым ліку [[навука|навуковыя]] і [[мэдыцына|мэдычныя]] трактаты. Мэтазгоднасьць ужываньня гэтых тэкстаў у вершаванай форме была зьвязана з тым, што такім чынам тэкст дыстанцаваўся ад штодзённых прамоваў, азначаўся як найбольш важны і значны.
 
У 1999 годзе пастановай трыццатай сэсіяй [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры|ЮНЭСКО]] быў устаноўлены [[Сусьветны дзень паэзіі]], які адзначаецца штогод з 2000 году, 21 сакавіка.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==