Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 301:
Вітаю. Ці не жадаеце паўдзельнічаць у [https://sv.wikipedia.org/wiki/Diskussion:Vitryssland#Artikeln_b%C3%B6r_flyttas_till_Belarus гэтым абмеркаваньні]?--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 20:46, 27 лістапада 2019 (+03)
: Вітаю. Баюся, што я там мала чым змагу дапамагчы — найперш праз поўнае няведаньне швэдзкай мовы. Паспрабаваў прачытаць гэтае абмеркаваньне праз гугл-транслэйт і здаецца, асноўны аргумэнт апанэнтаў — гэта пашыранасьць назвы «Belarus» у швэдзкіх крыніцах на бягучы момант. І вы цалкам слушна паказваеце на тое, што адсоткавы тасунак тут ня мае значэньне, бо бягучая назва «Белая Расея» ёсьць фактычна абразьлівай. Толькі на маю думку, было б добра спаслацца на нейкую швэдзкую крыніцу (а лепей на некалькі), дзе б гэтая абразьлівасьць тлумачылася, бо выглядае нібы некаторыя ўдзельнікі не разумеюць што «Белаярасея» гэта тое ж самае, што і «Белая Расея». Каб я ведаў швэдзкую, то ўвогуле б, пашукаў дадатковыя крыніцы, дзе б тлумачылася само пытаньне. Можа, [[Андрэй Катлярчук]] або [[Стэфан Эрыксан]] штосьці пісалі па-швэдзку на гэты конт. Дарэчы, у папярэднім абмеркаваньні прыводзіцца спасылка на артыкул [https://sverigesradio.se/sida/artikel.aspx?programid=478&artikel=6276952 Fredrik Wadström: "Landet heter Belarus"], дзе штосьці падобнае як раз тлумачыцца. Я б прывёў пэўныя цытаты адтуль як абгрунтаваньне абразьлівасьці і пашукаў б штосьці падобнае ў іншых крыніцах. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:27, 28 лістапада 2019 (+03)
: Здаецца, што гаворка ідзе ў асноўным ідзе не пра колькасьць старонак, якія карыстаюць з аднай ці другай назвы, а пашаны іх ''статусу''. Пакуль '''дзяржаўныя''' інстытуцыі карыстаюць з формы Vitryssland, але відавочна процэс зьмены швэдзкага экзоніму ўжо пачаўся. Міністар [https://www.dn.se/debatt/ud-byter-i-dag-benamning-fran-vitryssland-till-belarus/?fbclid=IwAR1wLm4ObAkNGFuHzYSjT9qPuza2475QtMEz2F8B8zWNL8PMUHFa0tnkF4I сказала што назва будзе адменена]. [[Удзельнік:Bocianski|Bocianski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Bocianski|гутаркі]]) 00:05, 29 лістапада 2019 (+03)