Кітайскае пісьмо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Chinese_characters?oldid=928188407
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 6:
[[Функцыянальная непісьменнасьць|Функцыянальная пісьменнасьць]] на пісьмовай кітайскай мове патрабуе ведаў ад трох да чатырох тысяч знакаў<ref>Norman, Jerry (1988). ''«Chinese''». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 73. — {{ISBN|978-0-521-29653-3}}.</ref>. У [[Японія|Японіі]] ў сярэдняй школе выкладаюць веданьне 2136 герогліфаў, але яшчэ больш за сотні выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцьці. З-за спрашчэньня сымбаляў у Японіі пасьля Другой сусьветнай вайны, а таксама рэформы ў Кітаі, кітайскія герогліфы, якія выкарыстоўваюцца сёньня ў Японіі, адрозьніваюцца ад тых, якія выкарыстоўваюцца ў Кітаі ў некалькіх аспэктах. Існуюць розныя нацыянальныя стандартныя сьпісы знакаў, формаў і вымаўленьняў. Спрошчаныя формы пэўных герогліфаў выкарыстоўваюцца ў мацерыковым Кітаі, [[Сынгапур]]ы й [[Малайзія|Малайзіі]]; адпаведныя традыцыйныя сымбалі выкарыстоўваюцца ў [[Рэспубліка Кітай|Тайвані]], [[Ганконг]]у, [[Макао]] й у абмежаванай ступені ў [[Рэспубліка Карэя|Паўднёвай Карэі]]. У Японіі найбольш ужываныя герогліфы пішуцца ў спрошчаных для Японіі формах, упрызвычаеныя пасьля Другой сусьветнай вайны, а рэдкія герогліфы пішуцца ў японскіх традыцыйных формах, якія практычна супадаюць з традыцыйнымі кітайскімі формамі.
 
У сучаснай кітайскай мове большасьць кітайскіх словаў сёньня складаюцца з двух і больш знакаў<ref>Wood, Clare Patricia; Connelly, Vincent (2009). [https://books.google.com/books?id=z6d5AgAAQBAJ ''«Contemporary perspectives on reading and spelling»'']. New York: Routledge. — С. 203. — {{ISBN|978-0-415-49716-9}}.</ref>. Сымбаль амаль заўсёды адпавядае адзінаму складу, які таксама зьяўляецца [[марфэма]]й<ref>[http://www.pinyin.info/readings/texts/east_asian_languages.html ''«East Asian Languages at»'']. Pinyin.info</ref>. Аднак ёсьць некалькі выключэньняў з гэтага агульнага правіла. Гэтак маюцца двухскладовыя марфэмы (напісаныя двума сымбалямі), бімарфэмныядвухмарфэмныя склады (таксама напісаныя двума сымбалямі) і выпадкі, калі адзін сымбаль уяўляе сабой шматскладовае слова альбо фразу<ref>Victor Mair, [http://languagelog.ldc.upenn.edu/nll/?p=3330 ''«Polysyllabic characters in Chinese writing»'']. Language Log.</ref>.
 
Кітайскую пісьменнасьць звычайна называюць герагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна радыкальна адрозьніваецца ад [[альфабэт]]най тым, што кожнаму знаку прыпісана нейкае значэньне, ня толькі [[фанэтыка|фанэтычнае]], і лік знакаў вельмі вялікі.