Кітайскае пісьмо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, катэгорыя
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Chinese_characters?oldid=928188407
Радок 1:
[[Файл:Hanzi.svg|міні|180пкс|Традыцыйныя й спрошчаныя герогліфы]]
'''Кіта́йскае пісьмо́''' ({{Мова-zh|漢字}}) ужо некалькі тысячагодзьдзяў зьяўляецца адзіным агульнапрынятым спосабам запісу [[кітайская мова|кітайскай мовы]]. Знакі кітайскага пісьма таксама шырока выкарыстоўваюцца ў японскім і карэйскім пісьме (там яны называюцца кандзі ій ханчча адпаведна). Да 1945 году кітайскае пісьмо выкарыстоўвалася таксама для запісу [[віетнамская мова|віетнамскай мовы]] ([[хан ты]]). У кантэксьце інтэрнацыяналізацыі, [[пісьменнасьць|пісьменнасьці]], заснаваныя на кітайскай, называюць CJK ({{мова-en|Chinese, Japanese, Korean|скарочана}}) або CJKV (з даданьнем {{мова-en|Vietnamese|скарочана}}).
 
Узрост кітайскай пісьменнасьці стала ўдакладняецца. У 1962 годзе пры раскопках неалітычнага паселішча [[Цьзяху]] на рацэ [[Хуанхэ]] былі выяўленыя надпісы на панцырах [[чарапаха]]ў, якія нагадваюць па напісаньні найстаражытныя кітайскія [[герогліфыгерогліф]]ы. Піктаграмы адносяць да VI тысячагодзьдзя да н. э., што больш старажытнае, чым [[шумэрская пісьменнасьць]]<ref>[http://grani.ru/Society/History/m.30949.html ''«Самые древние письмена давали прямую связь с небесами»'']. Грани. Ру]</ref>. Ранейшы вядомы дасьледчык кітайскай пісьменнасьці [[Тан Лань]] выказваў здагадку, што кітайская герагліфіка паўстала 4—5 тысячагодзьдзяў таму<ref>Софронов М. В., ''«Китайское языкознание в 50-80-хх гг.»'' // Новое в зарубежной лингвистике, вып. XXII, Языкознание в Китае, М., 1989.</ref>.
 
[[Функцыянальная непісьменнасьць|Функцыянальная пісьменнасьць]] на пісьмовай кітайскай мове патрабуе ведаў ад трох да чатырох тысяч знакаў<ref>Norman, Jerry (1988). ''«Chinese''». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 73. — {{ISBN|978-0-521-29653-3}}.</ref>. У [[Японія|Японіі]] ў сярэдняй школе выкладаюць веданьне 2136 герогліфаў, але яшчэ больш за сотні выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцьці. З-за спрашчэньня сымбаляў у Японіі пасьля Другой сусьветнай вайны, а таксама рэформы ў Кітаі, кітайскія герогліфы, якія выкарыстоўваюцца сёньня ў Японіі, адрозьніваюцца ад тых, якія выкарыстоўваюцца ў Кітаі ў некалькіх аспэктах. Існуюць розныя нацыянальныя стандартныя сьпісы знакаў, формаў і вымаўленьняў. Спрошчаныя формы пэўных герогліфаў выкарыстоўваюцца ў мацерыковым Кітаі, [[Сынгапур]]ы й [[Малайзія|Малайзіі]]; адпаведныя традыцыйныя сымбалі выкарыстоўваюцца ў [[Рэспубліка Кітай|Тайвані]], [[Ганконг]]у, [[Макао]] й у абмежаванай ступені ў [[Рэспубліка Карэя|Паўднёвай Карэі]]. У Японіі найбольш ужываныя герогліфы пішуцца ў спрошчаных для Японіі формах, упрызвычаеныя пасьля Другой сусьветнай вайны, а рэдкія герогліфы пішуцца ў японскіх традыцыйных формах, якія практычна супадаюць з традыцыйнымі кітайскімі формамі.
 
У сучаснай кітайскай мове большасьць кітайскіх словаў сёньня складаюцца з двух і больш знакаў<ref>Wood, Clare Patricia; Connelly, Vincent (2009). [https://books.google.com/books?id=z6d5AgAAQBAJ ''«Contemporary perspectives on reading and spelling»'']. New York: Routledge. — С. 203. — {{ISBN|978-0-415-49716-9}}.</ref>. Сымбаль амаль заўсёды адпавядае адзінаму складу, які таксама зьяўляецца [[марфэма]]й<ref>[http://www.pinyin.info/readings/texts/east_asian_languages.html ''«East Asian Languages at»'']. Pinyin.info</ref>. Аднак ёсьць некалькі выключэньняў з гэтага агульнага правіла. Гэтак маюцца двухскладовыя марфэмы (напісаныя двума сымбалямі), бімарфэмныя склады (таксама напісаныя двума сымбалямі) і выпадкі, калі адзін сымбаль уяўляе сабой шматскладовае слова альбо фразу<ref>Victor Mair, [http://languagelog.ldc.upenn.edu/nll/?p=3330 ''«Polysyllabic characters in Chinese writing»'']. Language Log.</ref>.
 
Кітайскую пісьменнасьць звычайна называюць герагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна радыкальна адрозьніваецца ад [[альфабэт]]най тым, што кожнаму знаку прыпісана нейкае значэньне, ня толькі [[фанэтыка|фанэтычнае]], і лік знакаў вельмі вялікі.