Расейскія беларусы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
Радок 15:
Паводле дэмаграфічных зьвестак, яшчэ ў пачатку 20 стагодзьдзя тэрыторыі сёньняшніх [[Смаленская вобласьць|Смаленскай]], значнай часткі [[Бранская вобласьць|Бранскай]], частак [[Пскоўская вобласьць|Пскоўскай]], [[Калуская вобласьць|Калускай]], [[Цьвярская вобласьць|Цьвярской]] абласьцей былі заселеныя беларусамі.
 
У [[1918]] годзе гэтыя тэрыторыі былі абвешчаныя часткай [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]], абвешчаная тэрвторыятэрыторыя якой мусіла ўключыць усе часткі беларускага этнічнага арэалу. У [[1919]] годзе ў [[Смаленск]]у была абвешчаная [[БССР|Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь]] у межах, што амаль адпавядалі межам БНР (не былі ўключаныя, напрыклад, Туд (цяпер паўднёвы захад Цьвярской вобласьці) і [[Бранск]]). Праз два тыдні ўсход ССРБ быў перададзены ў склад Расеі. У [[1924]]—[[1926]] гг. адбылося ўзбуйненьне БССР шляхам вяртаньня ў склад рэспублікі такіх этнічных беларускіх тэрыторыяў як Гомельшчына, Магілёўшчына, Віцебшчына й Полаччына, але ў складзе РСФСР застаўся смаленскі рэгіён і некаторыя паўночныя рэгіёны былой [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]] зь мястэчкамі [[Вяліж]], [[Рудня (горад)|Рудня]], [[Невель]] і [[Себеж]].
 
У другой палове 1920-х гадоў беларусы на тэрыторыі РСФСР атрымалі магчымасьць для разьвіцьця ўласнай культуры і мовы. У беларускіх этнічных рэгіёнах пачала пашырацца сетка беларускіх школаў. Працэсы нацыянальнага адраджэньня былі гвалтоўна прыпыненыя [[сталін]]скімі рэпрэсіямі 1930-х гадоў. Ад таго часу беларускія рэгіёны ў складзе Расеі пачалі інтэнсіўна [[русіфікацыя|русыфікавацца]], у выніку чаго беларуская самасьвядомасьць жыхароў да сёньняшняга дня амаль не захавалася. На тэрыторыі сыбірскіх рэгіёнаў Расеі існавала нізка беларускіх нацыянальных [[сельсавет]]аў (форма нацыянальнай аўтаноміі на сельскім узроўні, якая існавала ў СССР да 1930-х гг.) і адзін нацыянальны раён (гл. далей).