Электронная музыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Electronic_music?oldid=926952049
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 5:
Электронная музыка апэруе гукамі, якія ўтвараюцца пры выкарыстаньні электронных тэхналёгіяў і электрамэханічных музычных інструмэнтаў. Прыкладамі электрамэханічных музычных інструмэнтаў могуць служыць тэлармоніюм, [[арган Гаманда]] й [[электрагітара]]. Чысты электронны гук атрымліваюць, ужываючы такія інструмэнты як [[тэрмэнвокс]], [[сынтэзатар]] і [[кампутар]].
 
Электронная музыка першапачаткова асацыявалася толькі з заходняй акадэмічнай музыкай, але гэта зьмянілася са зьяўленьнем даступных па кошце электронных сынтэзатараў ў канцы 1960-х гадоў. Сынтэзатары, дзякуючыпраз свайгосвой ўмеранагаумераны кошту,кошт сталі даступныя ня толькі буйным [[студыя гуказапісу|студыям гуказапісу]], але таксама й шырокай публіцы. Гэта зьмяніла вобраз папулярнай музыкі — сынтэзатары сталі выкарыстоўваць шматлікія [[Рок-музыка|рок-]] і [[поп-музыка|поп-артысты]]. З гэтага моманту электронная музыка стала звыклай часткай папулярнай культуры. У 1970-х гадох электронная музыка пачала аказваць значны ўплыў на папулярную музыку праз зьяўленьне такіх жанраў, як то [[дыска]], [[краўт-рок]], [[новая хваля (музычны напрамак)|новая хваля]], [[сынт-поп]], [[гіп-гоп]] і [[EDM]]. У 1980-х гадох электронная музыка стала больш дамінуючай у папулярнай музыцы з большай залежнасьцю ад сынтэзатараў і выкарыстаньнем праграмуемых барабанных машын, як то [[Roland TR-808]] і сынтэзатараў басу, такіх як [[TB-303]]. У гэтай жа дэкадзе набылі папулярнасьць лічбавыя тэхналёгіі для сынтэзатараў, у тым ліку лічбавыя сынтэзатары, як то [[Yamaha DX7]]. Група музыкаў і дзеячаў з музычнай сфэры распрацавалі лічбавы інтэрфейс [[MIDI]]. Сёньня электронная музыка ўключае ў сябе вялікую колькасьць розных стыляў ад экспэрымэнтальнай акадэмічнай музыцы да папулярнай электроннай танцавальнай музыкі. На сёньня поп-электронная музыка найбольш папулярна ў сьвеце й адносіцца да мэйнстрымавай музыкі ў адрозьненьне ад папярэдніх часоў, калі такая музыка спэцыялізавалася толькі на нішавых рынках<ref>Neill, Ben (2002). ''«Pleasure Beats: Rhythm and the Aesthetics of Current Electronic Music»''. Leonardo Music Journal. 12: 3–6. doi:10.1162/096112102762295052.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==