Вусякі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выправіў русізм
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
...і памылку на асыміляцыйную мяккасьць
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 17:
Колькасьць сучасных [[Від (біялёгія)|відаў]] ацэньваецца ў межах ад шасьці да дзесяці мільёнаў<ref>Erwin, Terry L. (1997). Biodiversity at its utmost: Tropical Forest Beetles. pp. 27-40. In: Reaka-Kudla, M. L., Wilson, D. E. and Wilson, E. O. (ed.). Biodiversity II. Joseph Henry Press, Washington, D.C.</ref>, і, магчыма, яны складаюць больш за 90% розных формаў жыцьця жывёлаў на [[Зямля (плянэта)|Зямлі]]<ref>Erwin, Terry L. (1982). «Tropical forests: their richness in Coleoptera and other arthropod species». Coleopt. Bull. 36: 74-75.</ref>. Вусякі могуць быць знойдзены ў амаль усіх асяродзьдзях, не зважаючы на тое, што толькі невялікі лік відаў пражывае ў [[акіян]]ах, дзе дамінуюць іншыя група суставаногіх — [[ракападобныя]].
 
Жыцьцёвыя цыклі вусякоў вар’ююцца, але большасьць зь іх вылупляюцца ззь [[яйка|яек]]. Рост вусякоў стрымліваецца няпругкім [[экзашкілет]]ам, а разьвіцьцё ўключае ў сябе шэраг лінек. Этапы разьвіцьця могуць адрозьнівацца ад пачатковых да дарослых этапаў, а таксама ад асяродзьдзя пражываньня, і могуць ўключаць у сябе пасіўную стадыі [[лялячка|лялячкі]] тых відаў, якія праходзяць поўны цыкль мэтамарфозаў. У вусякоў, якія падвяргаюцца няпоўнаму ператварэньню стадыя лялечкі адсутнічае і дарослыя асобіны разьвіваць праз сэрыю [[німфа (біялёгія)|німфальных]] этапаў<ref>«insect physiology» McGraw-Hill Encyclopedia of Science and Technology, Ch. 9, p. 233, 2007</ref>.
 
Навука, што вывучае вусякаў, завецца [[энтамалёгія]]й.