Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Перапахаваньне: дапаўненьне
Радок 153:
Улады Расейскай імпэрыі збаяліся паломніцтва да магілы Кастуся Каліноўскага, таму яго таемна разам зь яшчэ 20 пакаранымі сьмерцю паўстанцамі пахавалі на [[Замкавая гара (Вільня)|Замкавай гары]] ў Вільні. Парэшткі закапалі пакалечанымі, зь зьвязанымі ззаду рукамі, а целы пасыпалі вапнай, каб ускладніць ідэнтыфікацыю<ref>Карней І. [https://www.svaboda.org/a/29847199.html Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай], [[Радыё Свабода]], 22 лістапада 2019 г.</ref>. Магілы зраўнялі зь зямлёй, таму доўгі час месца пахаваньня К. Каліноўскага заставалася невядомым.
 
У 2016 годзе на Замкавай гары здарыліся два апоўзьні, зьявілася патрэба ўмацоўваць схілы. Перад правядзеньнем гэтыхземляных працаў гару дэталёва дасьледаваі археолягі, якія адшукалі невядомыя магілы. У 2017 годзе навукоўцы выказалі здагадку пра тое, што знойдзеныя парэшткі могуць належаць удзельнікам паўстаньня. У сакавіку 2019 году дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў К. Каліноўскага мэтадам вылучэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне веку, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам<ref>[https://www.svaboda.org/a/29830589.html У Вільні з дакладнасьцю 95% ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага], [[Радыё Свабода]], 19 сакавіка 2019 г.</ref>.
 
22 лістапада 2019 году ў Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія перапахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага на могілках [[Росы (Вільнія)|Росы]]. У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Летувы [[Гітанас Наўседа]] і прэзыдэнт Польшчы [[Анджэй Дуда]], старшыня [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] [[Івонка Сурвіла]], першы кіраўнік незалежнай Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]], арцыбіскуп [[Тадэвуш Кандрусевіч]], віцэ-прэм'ер Беларусі [[Ігар Петрышэнка]], лідэры апазыцыйных беларускіх партыяў, дзеячы беларускай культуры і тысячы беларусаў. Прадстаўнік афіцыйнага Менску ў сваім выступе па імшы ў [[Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|Віленскай катэдры]] з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–64 гадоў адзначыў, што асоба Кастуся Каліноўскага назаўжды ўпісаная ў гісторыю Беларусі, а яго дзейнасьць «''зьвязаная зь перарастаньнем беларускага нацыянальна-культурнага руху ў змаганьне за беларускую дзяржаўнасьць у форме народаўладзьдзя''»<ref>[https://www.svaboda.org/a/30286613.html Што віцэ-прэм’ер Беларусі сказаў пра Каліноўскага і паўстанцаў у Вільні], [[Радыё Свабода]], 22 лістапада 2019 г.</ref>.