Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 85:
Цёзка па прозьвішчы Юзэф Каліноўскі пра віленскую яўку рэвалюцыянэра ўспамінаў: «''У канцы жніўня ці ў пачатку верасьня (1863 году) я зь ім (Кастусём Каліноўскім) зноў спаткаўся на Нямецкай вуліцы, ён запрасіў мяне ў кватэру Ямантаў… З таго часу я сустракаўся з Каліноўскім у той жа кватэры… Пры ўваходзе ў кватэру Ямантаў трэба было пастукаць. У тыя часы, калі я ў ёй бываў, дзьверы адчыняў ці сам Каліноўскі, ці Далеўскі…<ref name=p867>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Восстание в Литве и Белоруссии 1863 — 1864 гг.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = М|выдавецтва = |год = 1965|том = |старонкі = 86—87|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>''».
 
[[Людвіка Ямант]] у сваіх «Успамінах» называла прозьвішчы многіх рэвалюцыянэраў, якія ў тыя часы шчыльна супрацоўнічалі з К. Каліноўскім: {{Цытата|Сярод рэвалюцыйнай моладзі («чырвоных»), якая зьбіралася ў майго брата Юзэфа для абмеркаваньня справаў на нарады, ня ўсіх ведала асабіста. Але тых, каго ведала, добра памятаю па нязвыклых рысах характару, палымянай любові да Радзімы і гераічнай адданасьці справе. Як жывыя паўстаюць у маёй памяці дарагія вобразы Тытуса Далеўскага, Канстанціна Каліноўскага, Станіслава Бухавецкага, Эмануэля Юндзіла [сына вядомага натураліста], Эдмунда Вярыгі, Ігната Здановіча [сына выкладчыка гісторыі], Ільдэфонса Мілевіча.<br><br>З моладзі, якая прыбыла з Каралеўства, памятаю [Мечыслава] Дарманоўскага з калегамі. Прозьвішчы многіх іншых цяпер ужо не магу прыпомніць, але памяць аб іх справах жыве ў сэрцы. Усе яны былі людзі шляхетныя, выдатных здольнасьцяў, нязвыклай сілы духу. Іх страта стала для краю сапраўднай бядой. Сэрца замірае, калі ўсьведамляеш маштабы няшчасьця народа, цьвет якога растаптаў вораг, а над памяцьцю гэтых сьвятых мучанікаў часам зьдзекуюцца ўласныя дзеці<ref>{{Кніга|аўтар = Ludwika z Jamontów Radziewiczowa|частка = |загаловак = Garść wspomnień z 63 roku. Rękopis w Bibliotece Zakladu Narodowego imienia Ossolińskich we Wroclwiu, sygnatura 12 273/I|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год = |том = |старонкі = 87—88|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>}}.
 
[[Файл:Каго любіш? — Люблю Беларусь (пароль паўстанцаў 1864 году).jpg|значак|Вытрымка з пратакола допыту {{nowrap|В. Парфіяновіча}}, у якім упамінаецца пароль паўстанцаў: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь».]]