Кастусь Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
Гэта была адна з найгалоўнейшых кансьпіратыўных явак К. Каліноўскага. Апісаньне кватэры Ямантаў і яго тутэйшай дзейнасьці захавалася збольшага ў паказаньнях арыштаваных рэвалюцыянэраў Віленскай асобай сьледчай камісіі. Гэтак Вітальд Парфяновіч апісвае кватэру наступным чынам: «''У пакоі справа ад дзьвярэй знаходзілася канапа, пры ёй стол і два крэслы, далей стаяла камода, акно справа ад канапы выходзіла ў галерэю<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Восстание в Литве и Белоруссии 1863 — 1864 гг.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = М|выдавецтва = |год = 1965|том = |старонкі = 80|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>''».
 
Па сваім арышце 24 сакавіка 1864 году сакратар К. Каліноўскага Ільдэфонс Мілевіч сьведчыў пра побыт кіраўніка паўстаньня ў кватэры ўжо арыштаваных Ямантаў: «''З Каліноўскім я сустракаўся некалькі разоў ў [[Юзэф Ямант|Юзэфа Яманта]]… У Ямантаў Каліноўскі ў маёй прысутнасьці ні з кім з пабочных асобаў не сустракаўся. Аднойчы толькі ў бытнасьць маю і Каліноўскага ў Ямантаў прыходзіў Шадурскі і, паклікаўшы Каліноўскага, размаўляў зь ім некаторы час ў пярэдім пакоі…<ref name=p84>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = М|выдавецтва = |год = 1965|том = |старонкі = 84|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref><br> … Да саміх Ямантаў часьцей за ўсё прыходзілі [[сваякі]] — лекар Радзевіч (служыць на чыгунцы), родны брат жанатага з дачкой Яманта , замужняя дачка (Ямантаў), [[Людвіка Ямант|Людвіка Радзевіч]], і Дзваноўскі, акрамя таго былі яшчэ некаторыя знаёмыя Ямантам жанчыны, але прозьвішчы іх мне невядомыя<ref name=p84/>''».
 
Цёзка па прозьвішчы Юзэф Каліноўскі пра віленскую яўку рэвалюцыянэра ўспамінаў: «''У канцы жніўня ці ў пачатку верасьня (1863 году) я зь ім (Кастусём Каліноўскім) зноў спаткаўся на Нямецкай вуліцы, ён запрасіў мяне ў кватэру Ямантаў… З таго часу я сустракаўся з Каліноўскім у той жа кватэры… Пры ўваходзе ў кватэру Ямантаў трэба было пастукаць. У тыя часы, калі я ў ёй бываў, дзьверы адчыняў ці сам Каліноўскі, ці Далеўскі…<ref name=p867>{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Восстание в Литве и Белоруссии 1863 — 1864 гг.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = М|выдавецтва = |год = 1965|том = |старонкі = 86—87|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>''».