Лезьбіянства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
дапаўненьне
Радок 1:
'''Лесбіянства''', таксама '''Сапфізм''' — жаночая [[гомасэксуальнасьць]]. Гомасэксуальных жанчын завуць лезьбіянкамі.
 
Слова паходзіць ад назвы грэчаскага вострава Лезбас, дзе, як думаюць, нарадзілася і жыла старажытнагрэчаская паэтка Сапфо, чые вершы пазьней нярэдка ўспрымалі як апяваньне аднаполага каханьня паміж жанчынамі. Аднак некаторыя старажытныя крыніцы згадваюць і аб сувязях Сапфо з мужчынамі. Максім Тырскі пісаў, што ўзаемаадносіны паміж Сапфо і вучаніцамі яе школы былі чыстымі. Існуюць зьвесткі аб лязьбійскіх адносінах у старажытнай Спарце. Плютарх у апісаньні Лакедэмоніі паведамляў, што «яны надаюць такое вялікае значэньне каханьню, што дзяўчыны становяцца эратычнымі таварышамі жанчын з высакародных сем'яў». Існуюць пісьмовыя крыніцы, якія згадваюць аб узаемаадносінах паміж адаліскамі гарэмаў, хоць часам за гэта належыла пакараньне.
 
Слова «лезьбіянка» гэтак жа неадназначнае, як і само слова «гомасэксуальнасьць»: у адным кантэксце яно можа пазначаць жанчыну з гомасэксуальнай арыентацыяй, у іншым кантэксце — жанчыну з гомасэксуальнай ідэнтычнасьцю, а ў трэцім — жанчыну, якая практыкуе выключна гомасэксуальныя паводзіны.
 
[[Катэгорыя:Сэкс]]