Сяргей Войчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 9:
| Працы =
}}
'''Сярге́й Во́йчанка''' ([[15 лістапада]] [[1955]][[9 сьнежня]] [[2004]]) — беларускі [[мастак]] і [[дызайнэр]], які працаваў разам з [[Уладзімер Цэсьлер|Уладзімерам Цэсьлерам]], вядомы сваімі дасьціпнымі рэклямнымі постэрамі й плякатамі на сацыяльныя тэмы.
 
== Біяграфія ==
Сяргей Войчанка нарадзіўся ва [[Украіна|Ўкраіне]], у [[Марыюпаль|Марыюпалі]] ў сям’і марака. Сям’я пераехала ў [[Менск]] (дзе жылі іх родныя), калі яму было чатыры гады. Усе [[родзічы]] [[Па кудзелі|па маці]] паходзілі зь Беларусі.
 
У [[1969]] годзе перайшоў у менскую мастацкую школу на аддзяленьне [[скульптура|скульптуры]]. Навучаньне моцна паўплывала на станаўленьне Войчанкі як мастака — у школе сфармаваўся ягоны густ у мастацтве, архітэктуры, кіно, музыцы.
 
У [[1974]] годзе ён скончыў мастацкую школу, а ў [[1975]] годзе паступіў на факультэт дызайну [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (БДТМІ)]] (цяпер [[Беларуская акадэмія мастацтваў]]), дзе і спаткаў свайго будучага партнэра [[Уладзімер Цэсьлер|Ўладзімер Цэсьлера]] (працуюць разам з [[1978]] году). У [[1984]] годзе абараніў дыплём сэрыяй плякатаў «Гісторыя Менску», у тым жа годзе за гэтую сэрыю плякатаў атрымаў сваю першую ўзнагароду.
 
== Творчасьць ==
Радок 23:
Работы Цэсьлера і Войчанкі выстаўляліся на шматлікіх выставах і атрымлівалі ўзнагароды ў многіх краінах [[Эўропа|Эўропы]]: [[Польшча|Польшчы]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[Расея|Расеі]], [[Францыя|Францыі]] й іншых. Атрымаў больш за 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, [[біенале]] і фэстываляў плякату.
 
Увосень [[2004]] году Сяргею Войчанку была праведзеная апэрацыя [[шунтаваньне сэрца|шунтаваньня сэрца]], але нягледзячы на апэрацыю ён памёр праз два месяцы ў выніку сардэчнага прыступу. За месяц да сьмерці Войчанкі адбылася іхная выстава на [[Манмартр]]ы ў [[Парыж]]ы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 30:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Войчанка, Сяргей}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў]]