Тайлянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 57:
За часам панаваньня [[Рама I|Рамы I]] каралеўства Сіям пасьпяхова адбівалася супраць бірманскіх нападаў і паклала канец бірманскаму ўварваньню. Больш таго, Сіям здабыў кантроль на вялікіх вучастках Лаосу й Камбоджы. У 1821 годзе [[Джон Кроўфард]] быў камандзіраваны ангельскім кіраўніцтвам для перамоваў новага гандлёвага пагадненьня зь Сіямам. У 1826 годзе Бангкок падпісаў [[Бэрнійскія пагадненьні]] зь Вялікабрытаніяй, пасьля перамогі ангельцаў у [[Першая ангельска-бірманская вайна|Першай ангельска-бірманскай вайне]]. [[Анувонг]], апошні кароль [[Віент’ян]]у, няправільна зразумеў намер ангельцаў, палічыўшы што Вялікабрытанія зьбіраецца атакаваць Бангкок, пачаў [[Лаоскае паўстаньне]] супраць Сіяму ў 1826 годзе, якое было здушана. Віент’ян быў разбураны, а вялікая колькасьць уцекачоў зьбегла на плято [[Карат (плято)|Карат]]. Бангкок таксама вёў шматлікія войны зь Віетнамам, у выніку чаго Бангкок пасьпяхова аднавіў ўплыў на Камбоджу.
 
У 1855 годзе на дзяржаву пачаўся ціск з боку эўрапейскіх дзяржаваў. Падчас панаваньня [[Рама IV|Рамы IV]], брытанская місія на чале з сэрам [[Джон Боўрынг|Джонам Боўрынгам]], губэрнатарам [[Ганконг]]у, вымусіла Сіям скласьці [[дамова Боўрынга|дамову Боўрынга]], першую з многіх нераўнапраўных дагавораў з заходнімі краінамі. Тым ня менш, Тайлянд зьяўляецца адзінай краінай у Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якая ніколі не была калянізавана эўрапейцамі<ref>[http://www.indianexpress.com/news/king-country-and-the-coup/13140/0 «King, country and the coup»]. The Indian Express.</ref>, у прыватнасціпрыватнасьці таму, што Ангельшчына й Францыя дамовіліся ў 1896 годзе захаваць Сіям, як буфэрную дзяржаву паміж сваімі калёніямі.
 
Заходні ўплыў усё ж прывёў да прасоўваньня шматлікіх рэформаў у XIX стагодзьдзі. Рама V увёў новую дзяржаўныю сыстэму, паводле якой афіцыйныя імпэртараскія прадстаўнікі былі разьмеркаваны па правінцыях у якасьці назіральнікаў, такім чынам, ліквідаваўшы сыстэму кіраваньня правінцыямі мясцовымі дынастыямі. Ён таксама адмяніў паншчыну й рабства ў Сіяме. Былі таксама зьдзейсьнены буйныя тэрытарыяльныя саступкі на карысьць Францыі й Вялікабрытаніі, у першую чаргу страта на карысьць Францыі вялікіх надзелаў на ўсход ад ракі Мэконг, якія складаюцца тэрыторыі сучасных Лаосу й Камбоджы, і перадача чатырох малайскіх правінцыяў Вялікабрытаніі паводле [[Ангельска-сіямская дамова 1909 году|ангельска-сіямскай дамовы 1909 году]]. У 1917 годзе Сіям далучыўся да хаўрусьнікаў у [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] й таму лічыцца адным зь пераможцаў у ёй.
 
=== Канстытуцыйная манархія ===
У 1932 годзе ў краіне адбылася бяскроўная рэвалюцыя, якую ачоліла група вайскоўцаў і грамадзянскіх чыноўнікаў, якія вымусілі дзейнага караля [[Рама VII|Раму VII]] даць згоду на складаньне першай канстытуцыі, тым самым паклаўшы канец стагодьдзямстагодзьдзям абсалютнай манархіі. Ягоныя спрэчкі з урадам прывялі да адрачэньня й урад абраў новага караля [[Рама VIII|Раму VIII]]. Пазьней у тым жа дзесяцігодзьдзі, вайсковае партыі замоўшчыкаў стала дамінаваць у сіямскай палітыцы. З ініцыятывы фэльдмаршалу [[Плэк Пібунсонграм|Плэка Пібунсонграма]] сіямская палітыка будавалася на прынцыпах [[фашызм]]у. Менавіта ў гэты час назва краіны бела зьмененая на «Тайлянд», а таксама былі закранутыя многія аспэкты паўсядзённага жыцьця грамадзтва. Пасьля таго, як Францыя была захопленая [[Трэці Райх|Нямеччынай]] у [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] ў чэрвені 1940 году, Тайлянд скарыстаўся магчымасьцю й адваяваў тэрыторыю, якую саступіў у бок Францыі шмат дзесяцігодзьдзяў назад. Канфлікт з французамі скончыўся дзякуючы пасярэдніцтву [[Японія|Японіі]].
 
7 сьнежня 1941 году Японская імпэрыя пачала [[Японскае ўварваньне ў Тайлянд|ўварваньне ў Тайлянд]], якое аднак хутка скончылася. Фэльдмаршал Пібунсонграма замовіў перамір’е. Японія атрымала свабодны праход па тэрыторыі Тайлянду, і 21 сьнежня 1941 году Тайлянд і Японія падпісалі [[ваенны зьвяз]] з сакрэтным пратаколам, паводле якога Токіё пагадзіўся дапамагчы Тайлянду вярнуць тэрыторыі, якія тайцы страцілі на карысьць ангельцам і французам<ref>Werner Gruhl, [https://books.google.com/books?id=ow5Wlmu9MPQC&pg=PA112&dq&hl=en#v=onepage&q=&f=false ''«Imperial Japan's World War Two, 1931–1945»'']. Transaction Publishers, 2007. — {{ISBN|978-0-7658-0352-8}}.</ref>. Апасьля Тайлянд абвесьціў вайну [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] й Вялікабрытаніі 25 студзеня 1942 году, а тайскі ўрад абавязаўся аказваць дапамогу Японіі, не зважаючы на тое, што ў краіне разгарнуліся антыяпонскія рухі. Большасьць хаўрусьных дзяржаваў не прызналі тайляндзкую заяву аб вайне.
Радок 96:
Каля 40% працаздольнага насельніцтва працуе ў [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]], вырошчваючы [[рыс]], [[кукуруза|кукурузу]] і [[цукровы трысьнёг]]. Экспарт Тайлянду кіруецца ў асноўным у [[Эўропа|Эўропу]] і [[Паўночная Амэрыка|Паўночную Амэрыку]] і складаецца з рысу, [[волава]] і электратэхнічнага абсталяваньня. Вялікую ролю ў эканоміцы краіны займае [[турызм]].
 
Тайлянд меў самыя высокія тэмпы росту эканомікі ў пэрыяд з 1985 па 1996 гады. У сярэднім рост складаў 12,4% у год. У 1997 годзе, аднак, ціск на бат узмацьніўся, а эканоміка скарацілася на 1,9%, што прывяло да крызісу, які раскрыў слабасьці [[фінансавы сэктар|фінансавага сэктару]] і прымусіў адміністрацыю прэм’ера [[Чаваліт Ёнгчаюд]] правесьці дэвальвацыю мясцовай валюты. Прэм’ер-міністар быў вымушаны сысьці ў адстаўку пасьля таго, як ягоны кабінеткабінэт трапіў пад агонь крытыкі за ягонага павольнага рэагаваньня на эканамічны крызіс. [[Бат]] ​​быў прывязаны да [[амэрыканскі даляр|даляру ЗША]] з 1978 па 1997 гады, аднак ў студзені 1998 году кошт даляра павялічыўся больш чым удвая. Эканоміка краіны скарацілася на 10,8%, выклікаўшы [[азіяцкі фінансавы крызіс]]. Эканоміка Тайлянду пачала аднаўляцца ў 1999 годзе, а ў 2000 годзе рост склаў 4,2—4,4%, шмат у чым дзякуючы моцнаму экспарту. У наступных гадох таксама назіраўся рост, але не такі вялікі які быў у пэрыяд росквіту.
 
У 2005—2007 гады сярэдні рост вагаўся каля адзнакі 4—5%, аднак у наступныя гады рост паскорыўся да 5—7%. У сувязі з палітычнай нестабільнасьцю і пратэстамі 2010 году, рост СУП Тайлянду склаў 4—5%. Палітычная нявызначанасьць была асноўным чыньнікам зьніжэньня даверу інвэстараў і спажыўцоў. Пасьля тайскага вайсковага перавароту 22 траўня 2014 году, глябальнае інфармацыйнае агенцыя [[Франс-Прэс|AFP]] апублікавала артыкул, у якой сьцьвярджалася, што краіна апынулася на мяжы рэцэсіі. У артыкуле зьмяшчалася інфармацыя, што амаль 180 тысячаў [[камбаджыйцы|камбаджыйцаў]] зьехалі з Тайлянду празпразь перасьцярогі аб іміграцыйнага прыгнёту, і адзначыла, што тайская эканоміка зьведала скарачэньне на 2,1% квартал да кварталу са студзеня да канца сакавіка 2014 году<ref>[https://archive.is/20140617134545/http://www.afp.com/en/news/cambodian-exodus-thailand-jumps-nearly-180000 «Cambodian exodus from Thailand jumps to nearly 180,000»]. Agence France-Presse.</ref>.
 
=== Турызм ===
[[Файл:Maya Bay, Thailand by Mike Clegg Photography.jpg|міні|Пясковы пляж ў [[Пгукет|Пгукеце]].]]
Турызм складае каля 6% эканомікі краіны. Тайлянд зьяўляецца самай наведвальнай краінай у [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]] паводле зьвестак [[Сусьветная арганізацыя турызму|Сусьветнай арганізацыі турызму]] на 2013 год. Ацэнкі паступленьняў у ад турызму непасрэдна спрыяюць стварэньня ад 9 да 16% тайскага СУП<ref>[http://www.bangkokpost.com/news/politics/666028/government-moves-to-head-off-tourist-fears «Government moves to head off tourist fears»]. Bangkok Post.</ref>. Пры ўліку ўскоснага ўзьдзеяньня турызму агульны СУП ад гэтага сэктару эканомікі скаладае 20,2%<ref>[http://www.wttc.org/-/media/files/reports/economic%20impact%20research/country%20reports/thailand2014.pdf «Travel and Tourism, Economic Impact 2014: Thailand (2014 ed.)»]. London: World Travel & Tourism Council.</ref>. Упраўленьне па турызметурызьме Тайлянда выкарыстоўвае лёзунг «Дзіўны Тайлянд», дзеля прасоўваньня краіны на міжнародным узроўні.
 
Азіяцкія турысты ў першую чаргу наведваюць [[Бангкок]] і гістарычных, прыродныя і культурныя славутасьці ў ягоных ваколіцах. Заходнія турысты ня толькі наведваюць Бангкок і ваколіцы, але ў дадатак шмат часу праводзяць пляжах на поўдні краіны і на астравах. Поўнач зьяўляецца галоўным месцам для турыстычных экспэдыцыяў пешшу па лясістым гарам. Рэгіён [[Ісан (рэгіён)|Ісан]], які месьціцца на паўночным усходзе краіны, прымае найменшую колькасьць турыстаў сярод усіх тайскіх рэгіёнаў. Дзеля камфортнага размяшчэньняразьмяшчэньня замежных гасьцей, тайскі ўрад стварыў асобную турыстычную службу з офісамі ў асноўных турыстычных раёнах і ўласным аварыйным тэлефонавым нумарам<ref>[http://www.amazing-thailand.com/Police.html «Tourist Police in Thailand»]. Amazing-Thailand.</ref>.
 
Сярод асноўных турыстыных забаваў Тайлянду вылучаюць [[дайвінг]], пясковыя пляжы, сотні трапічных астравоў, начное жыцьцё, археалягічныя помнікі, музэі, наведваньне горных плямёнаў, флёры і фаўны краіны, палацы, будыйскія храмы і некалькі аб’ектаў сусьветнай спадчыны. Шматлікія турысты, таксама, спрабуюць на смак [[тайская кухня|тайскую кухню]] і замаўляюць традыцыйны [[тайскі масаж]]. Тайская кухня стала вядомай ва ўсім сьвеце дзякуючы выкарыстаньню сьвежых траваў і спэцыяў.