Трагедыя ў Крыжоўцы 1977 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д кірылічная «с»
Радок 7:
|Тып = сутыкненьне цягнікоў
|Прычына =
|Дата = [[2 траўня]] [[1977]]
|Час = 17:10
|Загінулі = 22 чалавекі
Радок 25:
|Commons =
}}
'''Траге́дыя ў Крыжо́ўцы''' — сутыкненьне [[2 траўня]] [[1977]] [[Пасажырскі цягнік|пасажырскага цягніка]] «[[Горадня]] — [[Ворша]]» з прыгарадным [[электрацягнік]]ом, у выніку якога загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі пашкоджаньні. Аварыя сталася найбуйнейшай за ўвесь час існаваньня «[[Беларуская чыгунка|Беларускай чыгункі]]» як па колькасьці ахвяраў, так і па нанесеным уроне<ref name="zvyazda">''Ала Мачалава''. [http://zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=11173 Прыпынак даўжынёй у жыццё] // «[[Звязда]]»</ref>.
 
== Хада падзеяў ==
[[2 траўня]] [[1977]] году ўвечары на чыгуначнай станцыі [[Крыжоўка (Менская вобласьць)|Крыжоўка]] назьбіралася шмат народу, якія вярталіся ў [[Менск]] зь лецішчаў або са сьвяткаваньня [[1 траўня]]. [[Электрычка]] № 548 «[[Алёхнавічы (Менская вобласьць)|Алёхнавічы]] — [[Менск]]», якая мелася прыйсьці недзе каля 17-й гадзіны, запозьнілася. Пасадка ў Крыжоўцы таксама зацягнулася, бо яна была перапоўненая і ня ўсе ахвотныя здолелі ў яе ўлезьці. Электрацягнік так і ня здолеў крануцца зь месца. А 17:10 з-за павароту пад зялёнае сьвятло [[семафор]]аў вылецеў [[пасажырскі цягнік]] «[[Горадня]] — [[Ворша]]», які па раскладзе сьледаваў за электрацягніком праз 10 хвілінаў, і ўрэзаўся яму ў хвост на хуткасьці 35 км/г. Ад сутыкненьня электрычка разьвіла хуткасьць 13 км/г. Яе апошні вагон быў сьплюснуты ў «гармонік» і паваліўся на бок. Машыніст цягніка Антон ЯкубоўскiЯкубоўскі пасьпеў выскакнуць з кабіны ў дызэльнае памяшканьне, цеплавоз разгарнуўся ўпоперак шляхоў і ўзгарэўся. Два вагоны за ім сышлі з рэйкаў, але іхнія пасажыры атрымалі толькі сінякі.
 
З паваленага выгону электрычкі немагчыма было выцягнуць людзей, не разрэзаўшы яго [[аўтаген]]ам. Гэта было зроблена толькі праз гадзіну. Дапамогу пацярпелым пачаў аказваць доктар, які апынуўся на месцы здарэньня. Ён дапамагаў ставіць дыягназы і наказваў таксоўчыкам (карэтаў «[[Хуткая дапамога|хуткай дапамогі]]» не ставала), куды адвозіць параненых.
 
Кароткая абвестка пра [[здарэньне]] выйшла ў некалькіх беларускіх газэтах. Газэты саюзнага значэньня пра гэта не напісалі<ref name="rwt">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтарысуаўтары = |дата публікацыі = 19 траўня 2010|url = http://www.railwayticket.ru/forum/index.php?topic=16.0|загаловак = Трагедия на рельсах, станция Крыжовка БЖД|фармат = |назва праекту = |выдавец = Чыгуначны форум сайту кампаніі «Travelmart»|дата = 7 лістапада 2010 |мова = ru|камэнтар =}}</ref>.
 
== Расьсьледваньне ==
Сьледчай групай кіраваў старшы сьледчы Менскай абласной пракуратуры па асабліва важных справах Мікалай Ігнатовіч (у далейшым генэральны пракурор Беларусі). Было ўстаноўлена, што 2 траўня на пачатку трэцяй гадзіны дня з-за надзвычайнай сьпякоты адбыўся збой у працы аўтаматычнай блякоўкі, якая адказвае за пераключэньне колеру семафораў пасьля праезду цягнікоў. Дзяжурная па пуцявым пасту «Крыжоўка» Алена Бруйло ў парушэньне інструкцыі не паведаміла пра здарэньне дыспэтчару Маладэчанскага накiрункукірунку, замест гэтага запрасіўшы электрамеханікаэлектрамэханіка Мікалая Кухарава. Той распарадзіўся выклікаць брыгаду рамонтнікаў для сьпілу ізастыку чыгуначных рэек.
 
Пабаяўшыся спыняць рух цягнікоў да прыезду майстроў (за гэта пагражала пазбаўленьне прэміі), Мікалай Кухараў рэгуляваў працу сьветлафора ўручную. Такім чынам па ўчастку праехалі 12 саставаў (у тым лiкуліку i электрычка № 548 «[[Алёхнавічы (Менская вобласьць)|Алёхнавічы]] — [[Менск]]»); 13-м стаў пасажырскі цягнік «[[Горадня]]—[[Ворша]]». Падчас яго праезду Кухараў не ўлучыў чырвонае сьвятло.
 
Электрычка затрымалася на станцыі ў тым ліку і з-за загараньня фазарасшчапляльніка ў другім вагоне. Вырашэньне гэтай праблемы таксама заняло пэўны час у памочніка машыніста.
 
Машыніст цягніка Антон ЯкубоўскiЯкубоўскі зазвычай працаваў разам з памочнікам. Аднак наконадні падзеяў у якасьці экспэрымэнту начальнік Менскага аддзяленьня чыгункі Істушкін вырашыў скараціць колькасьць чалавек у кабінах. Такім чынам, Антон Якубоўскі стаў першым на маладэчанскім кірунку, хто кіраваў адзін. Ён паведамляў, што заўважыў электрычку пасьля павароту прыкладна за 900 мэтраў, аднак прыняў яе за сустрэчную. Зразумеўшы, што памыліўся, ён затармазіў на хуткасьці 52,2 км/г, аднак, убачыўшы, што сутыкненьне непазьбежнае, перабег у дызэльнае памяшканьне і захаваў сабе жыцьцё.
 
== Наступствы ==
Шмат людзей памерла ў шпіталях празь нястачу крыві, адмыслоўцаў. Усяго ў выніку крушэньня загінулі 22 чалавекі, 18 атрымалі цяжкія пашкоджаньні, 30 — менш цяжкія, 34 — лёгкія траўмы. Рух цягнікоў быў затрыманы на 12 гадзінаў. Менскае аддзяленьне «[[Беларуская чыгунка|Беларускай чыгункі]]» панесла ўрон у памеры 122 850 [[Савецкі рубель|савецкіх рублёў]].
 
Кухарава арыштавалі 3 траўня. Петрыка і Якубоўскага ўзялі пад варту праз два месяцы. З Алены Бруйло ўзялі падпіску пра нявыезд — яна была цяжарная. Разгляд справы судовай калегіяй Вярхоўнага суду распачаўся 25 жніўня, прысуд быў агучаны 14 верасьня. Вінаватымі прызналі трох працаўнікоў чыгункі, якія «парушылі правілы бясьпекі руху й эксплюатацыі чыгуначнага транспарту, што спрычыніла няшчаснае здарэньне з людзямі»<ref name="navinyby">{{Спасылка | аўтар = Виктор Федорович| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 3 лістапада 2010| url = http://news.date.bs/society_199361.html| загаловак = Лимиты на смерть и масштабы соболезнования| фармат = | назва праекту = Общество| выдавец = Белорусские новости| дата = 7 лістапада 2010 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, і машыніста цягніка «Гародня — Ворша», які прыняў хвост стаячай электрычкі за галаву сустрэчнай, а таму прапусьціў момант бясьпечнага гальмаваньня. З усіх асуджаных сваю віну прызнаў толькі Мікалай Кухараў. Ён атрымаў 12 гадоў у [[Калёнія агульнага рэжыму|калёніі агульнага рэжыму]], дарожны майстар Зянон Петрык, якiякі ў той дзень дзяжурыў на перагоне «[[Заслаўе|Беларусь]] — [[Крыжоўка (Менская вобласьць)|Крыжоўка]]» i адказваў за бясьпеку руху пры выкананьнiвыкананьні рамонтных работ — 10, машыніст Антон Якубоўскі — сем, дзяжурная па пуцявым пасту «Крыжоўка» Алена Бруйло — чатыры гады ў [[КалёнiяКалёнія-пасяленьне|калёнiiкалёніi-пасяленьнiпасяленьні]]. Праз пэўны час іхнія тэрміны паводле [[Амністыя|амністыі]] былі скарочаныя ўдвая.
 
Доктар, які займаўся аказаньнем дапамогі ў першыя хвіліны пасьля аварыі, аказаўся незадаволены вынікам сьледзтва і прысуду ды спрабаваў зьвяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі. Неўзабаве ён быў знойдзены мёртвым ва ўласным аўтамабілі зь перарэзанымі венамі. Афіцыйнай прычынай сьмерці было названае самагубства з прычыны свайго анкалягічнага захворваньня<ref>''Сьвятлана Длатоўская''. «[http://gw.lingvo.minsk.by/nn/2000/18/13.htm Трагедыя ў Крыжоўцы]» // «[[Наша Ніва]]» №18 (175), 2 — 9 траўня 2000 г.</ref>.
Радок 59:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Спасылка|аўтар = Виктор Федорович| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 3 лістапада 2010| url = http://news.date.bs/society_199361.html| загаловак = Лимиты на смерть и масштабы соболезнования| фармат = | назва праекту = Общество| выдавец = Белорусские новости| дата = 7 лістапада 2010 | мова = ru| камэнтар = }}
* {{Спасылка|аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = 19 траўня 2010| url = http://www.railwayticket.ru/forum/index.php?topic=16.0| загаловак = Трагедия на рельсах, станция Крыжовка БЖД| фармат = | назва праекту = | выдавец = Чыгуначны форум сайту кампаніі «Travelmart»| дата = 7 лістапада 2010 | мова = ru| камэнтар = }}
 
{{Катастрофы ў Беларусі}}