Міхал Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
zmeny
Радок 41:
Пад уплывам [[Ю. Заліўскі|Ю. Заліўскага]] вырашыў узяць удзел у ягонай ваеннай экспэдыцыі на тэрыторыю колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], каб узьняць там (у адрозьненьне ад папярэдняга) сялянскае паўстаньне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Эўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. З рашэньня Ю. Заліўскага ўзначаліў слонімска-наваградзкую акругу. 19 сакавіка 1833 году паўстанцы перайшлі мяжу [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з [[Парэчча (Слонімскі раён)|Парэчча]], [[Востраў|Вострава]] і [[Бардашы|Бардашоў]]. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў [[Слонім]]е з тым, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.
 
Але такія дзеяньні ўстрывожылі ўлады. Гарадзенскі губэрнатар [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёў]] даў загад абкружыць атрад над [[Шчара]]й. Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што «''хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб зьдзейсніць свой намер і вызваліць сялян''». 11 чэрвеня 1833 году ў Горадні распачаўся судовы працэс. Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, кіраўніка атраду прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз [[чацьвертаваньне]], аднак князь ДалгарукаўМураўеў «зьмякчыў» прысуд. 2 жніўня 1833 году М. Валовіча павесілі ў Горадні (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў). Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў.
 
Астатніх паўстанцаў саслалі ў [[Сыбір]] — на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленьне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў зь [[Вярэнаў|Вярэнава]] на чале з М. Шыманскім<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19321 ВАЛОВІЧ Міхал Казіміравіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>.