Краёўцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Краёўцы''' ({{мова-pl|Krajowcy}}) — плынь літоўскага ("беларускага") нацыянальнага руху пачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] ў [[Беларусь|Беларусі]] і [[Летува|Летуве]].
 
Краёўцы адчувалі свае літоўскія (беларускія ў заходнерускім сэнсе) карані, выйшлі з той часткі грамадзтва, сьвядомасьць якой часта акрэсьлівалася формулай: «[[літвінЛіцьвіны|ліцьвін]] па паходжаньні, [[паляк]] па нацыянальнасьці». У сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці яны зыходзілі з нацыянальна-культурных, эканамічных, рэлігійных і гістарычных асаблівасьцяў беларуска-летувіскага краю, кіраваліся мясцовымі (краёвымі) інтарэсамі. Ва ўмовах уздыму беларускага і летувіскага нацыянальных рухаў выступалі за аўтаномію Беларусі і Летувы і, пры гэтым імкнуліся захаваць пазыцыі палякаў у краі.
 
Сярод краёўцаў пераважалі прадстаўнікі кансэрватыўнага кірунку: [[Эдвард Вайніловіч]], Т. Дамбоўскі, [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], [[Эдвард Роп]], [[Раман Скірмунт]] і інш.; яны выступалі за захаваньне памешчыцкіх зямельных уладаньняў. Краёўцы-лібэралы ([[Людвік Абрамовіч]], Б. Крыжаноўскі, [[Міхал Піюс Ромэр]], [[Тадэвуш Урублеўскі]] і інш.) выступалі за адчужэньне памешчыцкай зямлі на карысьць сялянаў. З краёўцаў-кансэрватараў складаліся аб’яднаньні дэпутатаў ад Беларусі і Летувы ў I—IV Дзяржаўных думах Расеі і ў Дзяржаўным савеце.