Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Заля славы вялікіх амэрыканцаў}}
Радок 45:
Пасьля сканчэньня школы Рузвэлт паступіў у [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт|Гарвардзкі каледж]] і жыў у блёке для заможных студэнтаў. Франклін быў чальцом зьвязу AΔΦ, а таксама працаваў рэдактарам у штодзённай газэце «Harvard Crimson». Рузвэлт пазьней заявіў: «Я выбраў эканамічных курсы ў каледжы, і вучыўся па яму чатыры гады, але ўсё, што я вучыў было няслушным». У той час, калі ён навучаўся ў Гарвардзе, ягоны стрыечны брат у пятым калене [[Тэадор Рузвэлт]] стаў прэзыдэнтам. Энэргічны стыль кіраўніцтва новага прэзыдэнта й стараннасьць у рэфармаваньні зрабіла яго героем для Франкліна. У 1902 годзе Франклін сустрэў сваю будучую жонку [[Элеанора Рузвэлт|Элеанору Рузвэлт]], пляменьніцу Тэадора, на прыёме ў [[Белы дом|Белым доме]] (раней яны сустракаліся, калі былі дзецьмі). На той час Франкліну Рузвэлту было дваццаць гадоў, Элеаноры — дзевятнаццаць.
 
Рузвэлт паступіў на юрыдычны факультэт [[Калюмбійскі ўнівэрсытэт|Калюмбійскага ўнівэрсітэту]] ў 1904 годзе, але кінуў яго ў 1907 годзе. У 1908 годзе ён уладкаваўся на працу ў прэстыжную фірму з УоллЎол-стрыт ''Carter Ledyard & Milburn'', якая працавала ў сфэры юрыдычнага права. 11 кастрычніка 1911 году быў залічаны ў [[Масонства|масонскую]] «Галяндзкую ложу нумар 8» у Нью-Ёрку<ref>[http://www.pagrandlodge.org/mlam/presidents/froosevelt.html «Masonic Presidents»]. Grand Lodge of Pennsylvania.</ref>.
 
=== Шлюб і сямейнае жыцьцё ===
Радок 86:
Прыход да ўлады дыктатара [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] выклікаў небясьпеку новай сусьветнай вайны. Тым ня менш, у 1937 годзе Кангрэс прыняў яшчэ больш жорсткі акт нэўтралітэту. Але калі [[кітайска-японская вайна 1937—1945 гадоў|кітайска-японская вайна]] пачалася ў гэтым жа годзе, грамадзкае меркаваньне выступала за дапамогу [[Кітай|Кітаю]], і Рузвэлт спрабаваў знайсьці розныя спосабы, каб дапамагчы гэтай краіне<ref>Robert Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932—1945 (1995) p. 273</ref>.
 
У кастрычніку 1937 году ён даў «[[Карантынная прамова|Карантынную прамову]]», мэтай якой ставілася ўтрыманьне агрэсараў. Ён выказаў здагадку, што мілітарысцкія дзяржавы разглядаюцца як пагроза грамадзкаму здароўю й павінны знаходзіцца ў «''карантыне''». Пры гэтым ён таемна прасоўваў праграму будаўніцтва вялікай колькасьці падводных лодак, якія маглі бы блякаваць Японію<ref>Williamson Murray and Allan R. Millett, A war to be won: fighting the Second World War (2001) pp 223—224</ref>. Але ў часы падпісаньня [[Мюнхэнская дамова 1938 году|Мюнхэнскай дамовы]] ў 1938 годзе, на якой ЗША не былі прадстаўленыя, Рузвэлт заявіў, што ЗША не далучацца да блёку супыненьня Гітлера ні пры якіх абставінах, і ён ясна даў зразумець, што ў выпадку нямецкае агрэсіі супраць [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]], ЗША будуць захоўваць неўтралітэтнэўтралітэт<ref>Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932—1945 p. 166-73</ref>.
 
З-за шырокіх ізаляцыяніскіх настрояў Рузвэлт сказаў у 1939 годзе, што [[Францыя]] й [[Вялікабрытанія]] ёсьць «першая лінія абароны» для ЗША й яны маюць патрэбу ў амэрыканскай дапамозе, але пацьвердзіў, што Армія ЗША ваяваць ня будзе. Увесну 1939 году Рузвэлт дазволіў французам рабіць вялікія заказы амэрыканскай авіяцыйнай прамысловасьці па наяўна-разьліковай сыстэме, як гэта дазволена законам. Але большасьць заказаных самалётаў не пасьпелі прыбыць у Францыю да ейнай паразы ў траўні 1940 году, таму ў чэрвені 1940 году Рузвэлт частку францускіх заказаў прадаў брытанцам.