Француская рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Перанос катэгорыі паводле Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў
Радок 1:
'''Француская рэвалюцыя''' 1789—1799 гадоў — найбуйнейшая трасфармацыя сацыяльнай і палітычнай сыстэмаў [[Францыя|Францыі]], якая адбылася напрыканцы [[18 стагодзьдзе|XVIII стстагодзьдзя.]] Пачалася са скліканьня [[Генэральныя Штаты|Генэральных Штатаў]], [[узяцьце Бастыліі|узяцьця Бастыліі]] і скончылася дзяржаўным пераваротам [[Напалеон Банапарт|Напалеона Банапарта]] [[Францускі рэспубліканскі каляндар|18 брумера]] (9—10 лістапада).
 
[[Рэвалюцыя]] была ключавым момантам [[гісторыя Францыі|францускай гісторыі]] і паклала канец «[[стары парадак|Старому Парадку]]», распачаўшы пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму [[абсалютызм]]у і [[de jure|дэ-юрэ]] абвясьціла ўсіх грамадзянаў роўнымі перад законам. Рэвалюцыя ўсталявала сувэрэнітэт [[нацыя|нацыі]], якая самастойна абірае сваіх кіраўнікоў.
Радок 36:
==== Дэпутаты Трэцяга стану супраць караля ====
[[Файл:Le Serment du Jeu de paume.jpg|міні|350пкс|[[Клятва ў залі для гульні ў мяч]]]]
[[1 траўня]] [[1789]] году дэпутаты сабраліся ў Вэрсалі. Дэпутаты ад духавенства і шляхты былі прынятыя вельмі шчодра, але не дэпутаты Трэцяга стану.
[[5 траўня]] кароль адкрывае Генэральныя Штаты але яго прамова накіраваная супраць новаўвядзеньняў. [[Нэкер]] выступае на працягу 3 гадзінаў, але закранае толькі фінансавыя пытаньні. Пытаньня пра палітычныя рэформы не ўздымалася. Прывілеяваныя станы падтрымліваюць галасаваньне па саслоўях, але Трэці стан пачынае супраціўляцца і адмаўляецца далучыцца да апошніх. Пасьля спрэчкі на працяг месяца, Трэці стан прымае рашэньне кантраляваць дэпутацкую ўладу. [[13 чэрвеня]] да іх далучаюцца тры кюрэ, а 16-га іх ужо дзесяць.
 
[[17 чэрвеня]] [[1789]] году Генэральныя Штаты, па прапанове абата Сіе даюць сабе назву «Генэральная Асамблея». [[19 чэрвеня]], духавенства далучаецца да Трэцяга стану, каб таксама кантраляваць уладу. [[20 чэрвеня]], кароль зачыняе залю Мэню, месца сходаў Трэцяга стану, і дэпутаты ад гэтага стану пераходзяць у залю для гульні ў мяч. Тут, яны прамаўляюць «клятву ў залі для гульні ў мяч» і дамаўляюцца не разыходзіцца да таго, пакуль ня будзе створаны пісьмова праект Канстытуцыі. [[23 чэрвеня]], Людовік XVI прапануе, каб тры станы зьбіраліся ў розных залях, вышэйшае духавенства з шляхтай падпарадкоўваюцца. Але дэпутаты Трэцяга стану адмаўляюцца.
 
[[Байі]]: — «Я мару, каб уся аб’яднаная нацыя больш нікому не падпарадкоўвалася». [[Мірабо]]: — «Адкажыце тым, хто вас паслаў, што мы тут па жаданьню народа і толькі гарматы могуць выгнаць нас адсюль». Гэтае супраціўленьне, падтрыманае 50 шляхціцамі і духавенствам, прымушае караля адмовіцца ад забароны і ён дазваляе спрачацца ў агульнай зале ўсім станам. [[9 ліпеня]] асамблея працягвае сваю працу ўжо пад назвай [[Нацыянальная Асамблея]]. Многія дэпутаты баяцца гэтых дзеяньняў і сыходзяць. А Асамблея заяўляе, што яе мандат заразцяпер зьяўляецца мандатам, дадзеным ня кожным выбраным дэпутатам, але ўсёй Нацыяй.
 
=== Лета 1789 году ===
==== Узяцьце Бастыліі ====
===== Уздым рэвалюцыі =====
Людовік XVI зрабіў выгляд, што ідзе на саступкі Трэцяму стану, але [[26 чэрвеня]] выклікае армію (20 000 жаўнераў) у сталіцу. Гэтыя дзеяньні вельмі занепакоілі грамадзтва і сталі прычынай расчараваньня буржуазіі. Яна баіцца за Генэральную Асамблею, і парыжане занепакоеныя тым, каб армія не заблякавала дарогі ў Парыж і забесьпячэньне ежай. У пачатку ліпеня пачынаюцца паўстаньні і кароль адпраўляе ў адстаўку сваіх міністраў, якіх ён лічыць залібэральнымі, у тым ліку міністра фінансаў Нэкера. Вестка аб яго звальненьні, турбуе Парыж які лічыць гэта атакай супраць народу. Парыжане штурмуюць Цюільры і Дом Інвалідаў. [[13 ліпеня]] 40 з 54 бар’ераў спаленыя, фармуецца буржазная міліцыя.
 
===== Першы дзень рэвалюцыі =====
[[Файл:Prise de la Bastille.jpg|300пкс|міні|Узяцьце Бастыліі 14 ліпеня 1789]]
Занепакоенасьць расьце. Раніцай [[14 ліпеня]] [[1789]] парыжане ідуць па зброю. Яны захапілі збройню [[Дом Інвалідаў|Дома Інвалідаў]] (там яны знайшлі толькі зброю, бяз пораху). У пошуках пораху яны ідуць у [[Бастылія|Бастылію]], дзе сустракаюць астатніх паўстанцаў, якія зьбіраліся з раніцы каля крэпасьці [[Прадмесьце Сьвятога Антонія|Прадмесьця Сьвятога Антонія]].
 
У ліпені [[1789]] году ў турме было некалькі арыштаваных па артыкулах агульнага права, чатыры фальшываманэтчыкі, два вар’яты ды злачынца, што чыніў сэксуальныя злачынствы. Іх вартавалі 80 інвалідаў і 30 швайцарцаў. Вялізны натоўп рухаецца да Бастыліі: губэрнатар, маркіз [[Бэрнар дэ Лянэ]] хоча супраціўляцца, але атрымлівае загад з мэрыі і пускае натоўп у турму. Потым ён зьмяняе сваё рашэньне і загадвае страляць. '''Вынік:''' больш за 100 забітых. Узбунтаваныя салдаты прыцягваюць гарматы, захопленыя ў Доме Інвалідаў, і губэрнатар вымушаны здацца. Пасьля бою, натоўп пераможцаў вядзе Ланэ да плошчы, дзе яму адцінаць галаву. Зь яго галавой на піке, ўсе рухаюцца да Пале-Раяль ({{мова-fr|Palais-Royal|скарочана}}).
 
===== Пасьля перамогі =====
Пачынаецца руйнаваньне Бастыліі, Людовік XVI пад націскам парыжанаў здаецца і прыходзіць у асамблею, каб паведаміць аб вывадзе войскаў, якія асаджаюць Парыж. Ён вяртае да ўлады Нэкера і астатніх выгнаных міністраў. У гарадзкой ратушы Парыжа СіліванСілібан Байі, прэзыдэнт Нацыянальнай Асамблеі быў прызначаны мэрам Парыжа, а ўся старая адміністрацыя ўцякла. Ляфает быў прызначаны Галоўным вайсковым начальнікам Нацыянальнай гвардыі. Так усталёўваецца новая муніцыпальная ўлада, якую Людовік XVI прызнае. Ён прыехаў для гэтага ў Парыж, дзе Байі падарыў яму кукарду зь сінім і чырвоным колерам (колеры гораду Парыжа). Людовік чапляе яе на свой капялюш, аб'ядноўваючыаб’ядноўваючы такім чынам гэтыя колеры зь белым колерам манархіі.
 
Цяжкасьці з харчаваньнем і адмова [[Людовік XVI|Людовіка XVI]] ануляваць дэклярацыю і дэкрэты 4 і 26 жніўня выклікалі незадаволенасьць народу Парыжу (5 і 6 кастрычніка 1789). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў [[Парыж]] пакінуўшы сымбаль абсалютызму — [[Вэрсальскі палац|Вэрсаль]]. Два асабістыя ахоўнікі караля былі забітыя і іх галовы начэпленыя на пікі. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальны сход застаюцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.
Радок 69:
=== Правал канстытуцыйнай манархіі ===
==== Адраджэньне Францыі ====
Асамблея, заснаваная ў агульным з прадстанікоў [[буржуазія|буржуазіі]], пачала шэраг рэформаў заснаваных на ідэях [[філязофія|філёзафаў]] і [[эканоміка|эканамістаў]] [[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]]. Годы Францускай Рэвалюцыі ахарактарызаваны кіпячымі думкамі і дэбатамі па ўсёй Францыі. З 1789 па 1800 гады на сьвет выходзіць больш за 1500 выданьняў, пачынаючы з памфлетаў і часовых выданьняў і сканчвпючы штодзённымі выданямі, але толькі ў 1789—1792 гады прэса была сапраўды свабоднай.
 
===== Адміністрацыйная рэарганізацыя =====
Радок 78:
 
===== Рэлігійнае пытаньне =====
[[11 жніўня]] [[1789]] году была скасавана без выплаты кампэнсацыі [[дзесяціна]], якая пазбаўляла такім чынам духавенства ад часткі даходу. [[2 лістапада]] [[1789]] году паводле прапановы біскупа з Атуна ўсе маёмасьці духавенства былі перададзены Нацыі, каб адквітацца з публічным доўгам. Гэтыя дзяржаўныя маёмасьці былі распраданы на пакрыцьцё дзяржаўнага дэфіцыту. Нацыяналізацыя маёмасьці духавенства прымусілі Асамблею шукаць адказ на пытаньне аб фінансаваньні духавенства. Рэлігійнае пытаньне ўзмацніла незадаволенасьць народу, расчараванага Рэвалюцыяй. Гэта пагоршыла адносіны паміж [[пратэстанты|пратэстантамі]] і [[каталік]]амі і прывяло да канфлікту на поўдні Францыі.
 
==== Кароль і Рэвалюцыя ====
[[14 ліпеня]] [[1790]] году пасьля захопу Бастыліі на [[Марсава поле (Парыж)|Марсавым поле]] адзначалася Сьвята Фэдэрацыі. [[Маркіз дэ Ляфает]] прымаў у ім удзел на баку караля і каралевы. У гэты момант нацыянальнага аб’яднаньня кароль прымаў прысягу на толькі што надрукаванай Канстытуцыі. Для назіральнікаў таго часу можа здавацца, што Людовік XVI прыняў зьмены, прынесеныя Рэвалюцыяй [[1789]] году, але гэта ня так. Кароль лявіраваў, каб утрымаць самастойнасьць і вярнуць страчаную ўладу. Няўдалы ўцёк [[20 чэрвеня|20]] і [[21 чэрвеня]] [[1791]] году адкрываў варожасьць караля да праекту [[1789]] году. Парыскія радыкал-патрыёты бачылі ў гэтым учынку здраду караля і жадалі, каб ён адмовіўся ад улады. Дэпутаты, выступаючыя за падтрымку канстытуцыйнай манархіі, у тым ліку Ляфает і Баі, арганізавалі выкраданьне караля і ўсталявалі ваеннае заканадаўства, якое забараняла страйкі. Але людзі выходзілі на вуліцы, і войскі, адмаўляючыся ад загадаў Ляфаета, слухалі Баі і стралялі па натоўпе. Гэтая страляніна на Марсавым Полі, у асноўным па няўзброеных дзецях і жанчынах, прывяла да разрыву паміж патрыётамі і парыскім грамадзтвам, прадстаўнікамі якога зьяўляліся [[Дантон]], [[Рабэсп’ер]], [[Марат]]. Бязьверыцца грамадзтва прымусіла Баі, Ляфаета, а таксама і шмат іншых дэпутатаў пакінуць клюб [[якабінцы|якабінцаў]], якіх таксама называлі «Сябрамі Рэвалюцыі». Па іхнім меркаваньні рэвалюцыя скончылася і зараз было неабходна ўсталяваць парадак, падтрымліваючы канстытуцыйную манархію. Кароль канчаткова страціў павагу. Шматлікія рэвалюцыйныя часопісы паказвалі караля як сьвіньню і толькі павялічвалі зьнявагу да яго, аднак каралеўскія часопісы спрабавалі супрацьстаяць гэтай зьяве. У гэты час павялічваецца [[эміграцыя]].
 
Людовік ХVI быў вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасьні [[1791]] году, а чальцы Ўстаноўчага сходу выкарысталі строгія ідэі [[Джон Лок|Джона Лока]] і [[Мантэск’ё]], што прывяло да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўваў [[выканаўчая ўлада|выканаўчую ўладу]], ён не адказваў перад Асамблеяй, якая ня мела ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў ён меў [[права вета]] на любы закон, які яму не падабаўся, а таксама ён абіраў міністраў. [[Заканадаўчая ўлада]] была перададзена аднапалатнай Асамблеі, якую складалі 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёны лічыліся актыўнымі і мелі права голасу.
 
=== Падзеньне манархіі ===
==== Марш да вайны ====
Эмігранты, у большай сваёй частцы, былі аб’яднаны і падрывмлівалі графа д’Артуа. Яны турбавалі насельніцтва і спрабавалі аказаць націск на суседнія краіны з мэтай прымусіць кіраўнікоў далучыцца да канфлікту. Каб ім спагадзіць, Кароль [[Прусія (каралеўства)|Прусіі]] і [[Аўстрыйская імпэрыя|імпэратар Аўстрыі]] дэкляравалі разам незадаволеннасьць падзеямі ў [[Францыя|Францыі]]. Асамблея прыняла гэтую заяву, як пагрозу рэвалюцыі і да канца [[1971]] году прыняла новыя, яшчэ больш жорсткія дэкрэты.
 
[[9 лістапада]] [[1791]] году Асамблея патрабавала да звароту ў Францыю ўсіх эмігрантаў. Яны мелі толькі два месяцы на вяртаньне, пасьля чаго ўся іхняя маёмасьць была канфіскавана. Таксама Асамблея патрабавала ад каплянаў клятву, пагражаючы дэпартацыяй альбо пазбаўленьнем ад пэнсіі. Апошні дэкрэт заклікаў замежных прынцаў выганяць усіх францускіх эмігрантаў. Кароль падпісаў гэты дэкрэт, таму што ён даваў магчымасьць для пачатку вайны.
 
Сытуацыя на інтэрнацыянальным ўзроўні ўскладнялася анэксіяй [[Конта–Ванэсэн]], бо [[эльзас]]кія прынцы былі нездаволены адменай фэадальнага права. [[Фэльяны]] і кароль ведалі пра дэзарганізацыі ў арміі і лічылі, што ваенныя дзеяньні дапамогуць хутка перамагчы рэвалюцыянэраў, у той час, калі [[якабінцы]] жадалі экспартаваць рэвалюцыю ў [[Эўропа|Эўропу]] з дапамогай вайны. І толькі Рабэсп’ер выступаў супраць канфлікту.
 
==== Вайна і ейны ўплыў ====
Паводле прапановы Людовіка XVI [[20 красавіка]] [[1792]] году Францыя аб’явіла вайну каралям [[Каралеўства Вугоршчына|Вугоршчыны]] і [[Багемія|Багеміі]], што азначала, што вайна была аб’яўлена імпэратару Аўстрыі. [[Жырандысты]] называлі гэтую вайну «вайной народу супраць каралёў» і «крыжовым паходам за свабоду». Але далучэньне Прусіі ў вайсковы зьвяз да Аўстрыі і эміграцыя францускіх афіцэраў значна паслабіла францускаю армію і яна зусім страціла магчымасьць да вядзеньня вайны. Патрыёты Францыі, хутка пачыналі думаць пра змову супраць рэвалюцыі паміж шляхтай, дваром і духавенствам, што спрыяла разьвіцьцю рэвалюцыйнага руху. Асамблея падпісала тры дэкрэта, якія дазвалялі [[дэпартацыя|дэпартацыю]] духавенства, роспуск асабістай каралеўскай варты і стварэньне нацыянальнай гвардыі для аховы [[Парыж]]у. Людовік XVI выкарыстаў права вета на дэкрэт пра дэпартацыю духавенства і расфармаваньне нацыянальнай гвардыі. Гэтая сытуацыя затурбавала рэвалюцыянерэўрэвалюцыянэраў і шмат зь іх сабралася ў парку передперад [[Люўр]]ам [[20 чэрвеня]]. Але празь нейкі час Асамблея абыходзіць каралеўскае права вета, аб’явіўшы пра «пагрозу для краіны» і [[11 ліпеня]] запрасіла ў Парыж усіх добраахвотнікаў.
 
==== Пераварот манархіі ====