Экюрой: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
Радок 1:
[[Файл:Aerospatiale AS350BA (D-HHTL).jpg|thumb|Экюрой AS350BA]]
'''Экюрой''' ({{мова-fr|Écureuil}} — [[вавёрка]]) — шматмэтавы [[верталёт]], распрацаваны [[Францыя|францускім]] прадпрыемствам «[[Аэраспасьяль]]» (з студзеня [[1992]] году «[[Эўракоптэр]]»). Гэты [[лятальны апарат]] з адным [[рухавік]]ом прадаецца ў [[ЗША]] пад найменьнем «ЭйСтар», а з двума рухавікамі — пад найменьнем «ТуінСтар» ({{мова-en|TwinStar}} — здвоеная [[зорка]]). «Экюрой» быў першым верталётам, што атрымаў «акенцавы» рулявы вінт. Вырабляецца ў [[Бразылія|Бразыліі]] пад назовам «Эскілу» ({{мова-pt|Esquilo}} — вавёрка) паводле ліцэнзіі прадпрыемствам «[[Хэлібрас]]».
 
== Паходжаньне ==
Калі верталёт «[[Газэль (верталёт)|Газэль]]» замяніў на рынку ўзбраеньняў «[[Алюэт II]]» ({{мова-fr|Alouette}} — [[жаўрук]]), аддзел дасьледаваньняў «Аэраспасьяль» пачаў на пачатку [[1970-я|1970-х]] гадоў распрацоўку пераемнага верталёта для цывільнага рынку, надаючы асаблівую ўвагу тром акалічнасьцям: выдаткі на выкарыстаньне, узровень шуму й вібрацыі. Распрацоўка вялася з разьлікам на перавагу ў спаборы на рынку перад амэрыканскім верталётам «[[Бел 206]]». У выніку атрымаўся просты, але надзейны верталёт шырокага прыкладаньня з [[Кампазыцыйны матэрыял|кампазыцыйных матэрыялаў]]: галоўка ротара «Старфлекс», падвойная балка са [[Шкловалакно|шкловалакна]] для падтрымкі рулявога вінта, фюзэляж. Яго аднесьлі да чацьвёртага пакаленьня распрацаваных у [[Францыя|Францыі]] верталётаў пасьля «Алюэта II», «[[Пума (верталёт)|Пумы]]» й «[[Дафэн]]а» ({{мова-fr|Dauphin}} — [[дэльфін]]). У ім таксама выкарыстоўваліся найсучасьнейшыя напрацоўкі [[Аўтамабільная прамысловасьць|аўтамабільнае прамысловасьці]]. Канструкцыя кабіны верталёта дазваляла разьмясьціць двух пілётаў і тры-чатыры пасажыры на заднім сядзеньні.
 
Прататып '''AS.350-001''' [F-WVKH] зьдзейсніўзьдзейсьніў свой першы палёт [[27 чэрвеня]] [[1974]] году на чале з Даньелем Бошарам і Бэрнарам Сэртэнам, аснашчаны рухавіком «LTS 101» на 592 [[Конская сіла|конскія сілы]] вытворчасьці амэрыканскага прадпрыемства «[[Лайкомінг|Авко-Лайкомінг]]» ды ротарам «Старфлекс». [[14 лютага]] [[1975]] году '''AS.350-002''' [F-WVKI] аснасьцілі рухавіком «Ар’ель 1B» на 641 конную сілу вытворчасьці францускага прадпрыемства «[[Турбамека]]», што прызначаўся адмыслова для малаважкіх верталётаў. Гэтую мадэль і [[Сэртыфікацыя|сэртыфікавалі]] [[27 кастрычніка]] [[1977]] году.
 
[[28 лістапада]] [[2005]] году «Эўракоптэр» паставіў паліцыі [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі]] трохтысячны аднаматорны верталёт «Экюрой» ('''AS.350B3'''). На той час вытворца прадаў 1531 пакупніку ў 91 краіне сьвету 3’719 «Экюроеў», што выкарыстоўваліся больш як 15 мільёнаў лётных гадзінаў.
 
== Аднаматорныя ==
Мадэль '''AS.350B''' аснашчалася рухавіком «Ар’ель 1B». Яе пастаўкі пачаліся ў ліпені [[1978]] году. Француская нацыянальная жандармэрыя (нутранае войска) набыла 30 такіх верталётаў.
* '''AS.350BA''' сэртыфікавалі ў [[1991]] годзе. Аснашчалася больш шырокімі лопасьцямі, што дазволіла павысіць [[Узьлётная вага|узьлётную вагу]] на 150 [[Кіляграм|кг]]. Выраблялася ў [[1992]]—[[1998]]1992—1998 гады.
* '''AS.350BB''' «Скуірал» ({{мова-en|Squirrel}} — вавёрка) прызначаўся для вучэбных патрэбаў [[Вялікабрытанія|брытанскага]] (HT.1) й амэрыканскага (HT.2) паветраных войскаў.
* '''AS.350B1''' зьявіўся ў [[1986]] годзе й аснашчаўся рухавіком «Ар’ель 1D» на 684 конныя сілы разам з каробкаю перадачаў з друхматорнага '''AS.355'''. Прызначалася для палётаў на большай вышыні ды ва ўмовах [[Трапічны клімат|трапічнага клімату]]. Карысталася пажвышаным [[попыт]]ам праз павышаную магутасьць ды павелічэньне ўзлётнаеўзьлётнае вагі на 250 кг.
* '''AS.350B2''' сэртыфікавалі ў красавіку [[1989]] году. Мела рухавік «Ар’ель 1D1» на 724 конныя сілы, а таксама нясучы й рулявы вінты з друхматорнага '''AS.355'''. У [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] прадавалася пад найменьнем «СупэрСтар» ({{мова-en|SuperStar}} — звышзорка).
* '''AS.350B3''' аснашчаўся высокамагутным рухавіком «Ар’ель 2B» на 847 конных сілаў ды [[Лічбавая прылада кіраваньня рухавікамі|лічбаваю прыладаю кіраваньня рухавікамі]] (ЛПКР). Прататып зьдзейсніўзьдзейсьніў першы палёт [[3 сакавіка]] [[1997]] году. Пастаўкі пачаліся ў студзені 1998 году. У 2005 годзе на ім пабілі шэраг рэкордаў набору вышыні (3’000 [[мэтар|м]] за 2 [[Хвіліна|хвіліны]] 21 [[Сэкунда|сэкунду]], 6’000 м за 5 хв. 6 сэк. і 9’000 м за 9 хв. 26 сэк).
* '''HB.350B''' стала вырабляцца «Хэлібрасам» паводле ліцэнзіі з [[1979]] годагоду.
 
'''AS.350C''' аснашчаўся рухавіком «LTS 101.600A-2» вытворчасьці «Лайкомінг». Пастаўлялася ў Паўночную Амэрыку з 1978 году. У першы ж год пакупнікі замовілі больш як 300 верталётаў.
 
'''AS.350L''' выраблялася з [[1984]] году для войска. Аснашчалася рухавіком «Ар’ель 1D» на 684 конныя сілы ('''AS.350L1''') і «Ар’ель 1D1» на 724 конныя сілы ('''AS.350L2'''). З [[1990]] году назоў зьмянілі на '''AS.550U'''.
 
== Двухматорныя ==
'''AS.355''' пачалі вырабляць у 1978 годзе для амэрыканскага рынку. Першы з двух прататыпаў [F-WZLA] ўзьняўся ў паветра [[28 верасьня]] 1979 годагоду з рухавікамі «250-C20F» на 420 конных сілаў амэрыканскага прадпрыемства «[[Элісан]]» і 2 каробкамі перадачаў. Другі прататып ўзьняўся ў паветра [[13 лістапада]]. Вытворчасьць пачалася пасьля выпрабавальнага налёту 122 гадзінаў. Да траўня [[2000]] году прадалі 592 «Экюроі».
 
'''AS.355E''' прадаваўся ў ЗША пад назовам «ТуінСтар».
 
'''AS.355F''' пачаў вырабляцца ў [[1982]] годзе. Зазнаў зьмены профілю ляза.
* '''HB.355F''' вырабляўся «Хэлібрасам» па ліцэнзіі ў Бразыліі.
* '''AS.355F1''' вырабляўся са студзеня 1984 году.
* '''AS.355F2''' сэртыфікавалі [[10 сьнежня]] [[1985]] году. Мела большае лязо й пераабсталяваны пад абледзяненьне паветразаборнік.
 
'''AS.355M''' быў двухматорным адпаведнікам '''AS.350L'''.
Радок 37:
* '''HB.355N''' вырабляўся «Хэлібрасам» па ліцэнзіі ў Бразыліі.
* Эўракоптэр Туін Скуірал '''HCC1''' вырабляўся ў якасьці лёгкага транспартнага верталёта для брытанскага паветранага войска. Аснашчаўся рухавікамі «250-C20R» вытворчасьці «Элісан» адрозна ад '''AS.355N'''.
* '''AS.355NP''' вырабляецца з [[2007]] году. Аснашчаны рухавікамі «Арыюс 1A1», зьвязаных з каробкамі перадачаў з '''AS.350B3'''. Дазваляе несьці да 2’800 кг узьлётнае вагі. [[25 чэрвеня]] [[2009]] годагоду [[Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь]] (ДПК РБ) атрымаў паводле кантракту з «Эўракоптэрам» першы такі верталёт. [[21 траўня]] [[2010]] ДМК РБ атрымаў яшчэ два верталёты для авіяатраду ў [[Паставы|Паставах]]. Атрыманьне чацьвёртага верталёта чакаецца ў верасьні. Гэтая мадэль адрозьніваецца большаю [[Манэўранасьць|манэўранасьцю]] за выкарыстоўваны раней [[Мі-8]], таксама меншым коштам і ў 4 разы меншым расходам паліва<ref>Уладзімер Васількоў. [http://www.belta.by/by/print?id=535240 Два новыя верталёты кампаніі «Эўракоптэр» пастаўлены для Дзяржпагранкамітэта Беларусі] // [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]. [[21 траўня]] [[2010]]</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Eurocopter Ecureuil|выгляд=міні}}
{{ref-en}}[http://www.eurocopter.com/site/en/ref/Characteristics_81.html Уласьцівасьці "Экюроя" AS355NP] // Сайт "Эўракоптэра". Дата доступу: [[22 траўня]] [[2010]]
 
[[Катэгорыя:Авіяцыя]]