Ялцінская канфэрэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д кірылічная «і»
Радок 35:
=== Пратакол працы канфэрэнцыі ===
11 лютага 1945 г. у Лівадыйскім палацы міністры замежных справаў Брытаніі, ЗША і СССР — [[Энтані Ідэн]], [[Эдвард Стэтыніюс]] і [[Вячаслаў Молатаў]] адпаведна — падпісалі «Пратакол працы Крымскай канфэрэнцыі» з 14 разьдзелаў: 1) Сусьветная арганізацыя; 2) Дэклярацыя аб вызваленай Эўропе; 3) Расчляненьне Нямеччыны; 4) Зона акупацыі для французаў і Кантрольная рада для Нямеччыны; 5) Рэпарацыі; 6) Галоўныя ваенныя злачынцы; 7) Польшча; 8) Югаславія; 9) Італа-югаслаўская мяжа, аўстра-югаслаўская мяжа; 10) Югаслаўска-баўгарскія ўзаеміны; 11) [[Балканскі паўвостраў|Паўднёва-ўсходняя Эўропа]]; 12) [[Пэрсія]]; 13) Нарады 3 міністраў замежных справаў; 14) {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пагадненьне Мантро|Пагадненьне|fr|Convention de Montreux}} ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мантро||fr|Montreux}} і [[Чарнаморскія пралівы|пралівы]].
* ''Сусьветная арганізацыя''. На канфэрэнцыю Аб'яднаныхАб’яднаных народаў 25 красавіка 1945 г. у ЗША вырашылі запрасіць «Аб'яднаныя народы па складзе на [[8 лютага]] 1945 г.» і «тыя з далучыўшыхся народаў, якія абвясьцілі вайну агульнаму ворагу да 1 сакавіка 1945 году». Таксама прадугледжвалася: «Калі будзе адбывацца канфэрэнцыя аб сусьветнай арганізацыі, дэлегаты [[Вялікабрытанія|Злучанага каралеўства]] і Злучаных Штатаў Амэрыкі падтрымаюць прапанову аб допуску да першапачатковага сяброўства дзьвюх Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, а менавіта Украіну і [[Беларусь]]»<ref name="б"/>. Саюзьнікі пагадзіліся, што «рашэньні [[Рада Бясьпекі ААН|Савету бясьпекі]] ... прымаюцца большасьцю ў 7 галасоў сябраў, улучна супадальнымі галасамі пастаянных сябраў». Таксама бакі вызначылі «5 дзяржаваў, якія будуць мець пастаянныя месцы ў Савеце бясьпекі». Абвяшчалася, «што тэрытарыяльная апека будзе прымяняцца толькі: а) да існых мандатаў [[Ліга народаў|Лігі народаў]]; б) да тэрыторыяў, адабраных у варожых дзяржаваў у выніку цяперашняй вайны».
* ''Дэклярацыя аб вызваленай Эўропе''. Паўтарала аднайменную Дэклярацыю, падпісаную кіраўнікамі ўрадаў у «Камюніке аб Крымскай канфэрэнцыі».
* ''Расчляненьне Нямеччыны''. Саюзьнікі зьмянілі артыкул 12 умоваў будучай капітуляцыі Нямеччыны, дзе запісалі, што Брытанія, ЗША і СССР прадпрымуць «поўнае [[раззбраеньне]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Дэмілітарызацыя|дэмілітарызацыю|en|Demilitarisation}} і расчляненьне Нямеччыны». «Вывучэньне працэдуры расчляненьня Нямеччыны перадалі камiсiiкамісіi, якая складаецца са спадара Ідэна (старшыня), спадара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Джон Ўайнант|Ўайнанта|en|John Gilbert Winant}} і спадара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фёдар Тарасавіч Гусеў|Гусева|ru|Гусев, Фёдор Тарасович}}».
* ''Зона акупацыі для французаў і Кантрольная рада для Нямеччыны''. Прадугледжвалася, «што Францыі маюць надаць у Нямеччыне зону, што падлягае акупацыі францускімі войскамі. Гэтую зону ўтвораць з брытанскай і амэрыканскай зонаў, і яе памеры установяць ангельцы і амэрыканцы». Таксама «Францускі часовы ўрад мае быць запрошаным увайсьці ў якасьці сябра ў Кантрольную раду для Нямеччыны».
* ''Рэпарацыі''. Паўтараў «Пратакол аб перамовах у пытаньні аб рэпарацыях натурай зь Нямеччыны», падпісаны кіраўнікамі ўрадаў.
Радок 51:
 
=== Пагадненьне адносна вызваленых ваеннапалонных ===
11 лютага 1945 г. у Лівадыйскім палацы міністры замежных справаў Брытаніі і СССР падпісалі на расейскай і ангельскай мовах «Пагадненьне адносна вызваленых ваеннапалонных і цывільных асобаў» зь 9 артыкулаў. Паводле артыкула 1 Пагадненьня, вызваленыя савецкімі і брытанскімі войскамі грамадзяне Брытаніі і СССР адпаведна мелі «аддзяляцца ад варожых ваеннапалонных і ўтрымлівацца асобна ад іх у лягерах або зборных пунктах да моманту перадачы іх адпаведна савецкім або брытанскім уладам». Паводле артыкула 2, Бакі дамовіліся, што «савецкія і брытанскія упаўнаважаныя па рэпатрыяцыі будуць неадкладна дапускацца ў зборныя лягеры і пункты разьмяшчэньня грамадзянаў або падданых сваёй краіны». Таксама ім надавалася «права прызначаць там ўнутраную адміністрацыю і ўсталёўваць ўнутраны распарадак і кіраваньне ў адпаведнасьці з вайсковымі парадкамі і заканадаўствам іх краіны». Асобна падкрэсьлівалася, што «варожая [[прапаганда]], накіраваная супраць Дамоўных бакоў або супраць усялякага з Аб'яднаных народаў, ня будзе дазваляцца». Паводле арт. 3, Бакі абавязваліся «забясьпечваць вызваленых грамадзянаў або падданых адпаведным [[харчаваньне]]м, [[адзеньне]]м, [[жытло]]м і мэдычным абслугоўваньнем».
 
Артыкул 4 Пагадненьня прадугледжваў, што «кожны з Дамоўных бакоў будзе мець права выкарыстоўваць, па ўзгадненьні з другiмдругім Бокам, такія зь яго ўласных сродкаў транспарту, якія апынуцца даступнымі для рэпатрыяцыі сваіх грамадзянаў». Артыкул 5 прадугледжваў: «У выпадку выдачы пазыкаў у валюце вызваленай неварожай тэрыторыі, Савецкі і Брытанскі ўрады зробяць, кожны па пазыках, выдадзеных яго грамадзянам або падданым, неабходнае ўрэгуляваньне з урадамі адпаведных тэрыторыяў, якія будуць інфармаваныя аб колькасьці іх [[Валюта|валюты]], выдадзенай для гэтай мэты». Артыкул 6 дапускаў, што «Былыя ваеннапалонныя і цывільныя асобы кожнага з Дамоўных бакоў могуць, да іх рэпатрыяцыі, выкарыстоўвацца для кіраваньня і падтрыманьня ў парадку лягераў або зборных пунктаў, у якіх яны знаходзяцца». Паводле артыкула 7, Бакі абавязваліся «выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для перавозкі вызваленых грамадзянаў і падданых ва ўстаноўленыя па ўзгадненьні пункты, дзе яны могуць быць перададзеныя адпаведна савецкім або брытанскім уладам»<ref name="б"/>.
 
11 лютага 1945 г. у Лівадыйскім палацы [[вайсковы аташэ]] амбасады ЗША з СССР [[Джон Расэл Дын|Джон Дын]] і 1-ы намесьнік начальніка Апэратыўнага кіраваньня Генштаба СССР [[Анатоль Грызлоў]] таксама падпісалі «Пагадненьне адносна вызваленых ваеннапалонных і цывільных асобаў» зь 9 артыкулаў, што было аднолькавым з аднайменным брытанска-савецкім Пагадненьнем. У выніку ўрады Брытаніі і ЗША абавязаліся выдаць СССР нават тых савецкіх грамадзянаў, якія адмовіліся вяртацца зь Нямеччыны ў СССР<ref name="б"/>.