Японія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д replace png
Радок 38:
|Дадаткі = [[Файл:Japan-CIA_WFB_Map.png|цэнтар|280пкс|Мапа Японіі]]
}}
'''Японія''' ({{мова-ja|日本}}, ''Nihon'' ці ''Nippon'') — астраўная дзяржава, разьмешчаная ў [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]], на ўсходзе ад [[Кітай|Кітаю]] й [[Карэйскі паўвостраў|Карэі]]. Разьмяшчаецца прыкладна на 4000 астравах у заходняй частцы Ціхага акіяна; ва ўсходніх ускраінах [[Азія|Азіі]], ад якіх аддзеленая [[Усходне-Кітайскае мора|Ўсходне-Кітайскім]], [[Японскае мора|Японскім]] і [[Ахоцкае мора|Ахоцкім]] марамі. Плошча складае 377,9 тыс. км². Асноўная частка краіны разьмяшчаецца на чатырох галоўных астравох выцягнутых з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Японскага архіпэлягу: [[Хансю]], [[Хакайда]], [[Кюсю]] і [[Сікоку]]. Паміж астравамі Хансю, Кюсю і Сікоку знаходзіцца [[Унутранае Японскае мора|Ўнутранае Японскае мора]]. Краіна падзеленая на 47 прэфэктураў у васьмі рэгіёнах, [[Хакайда (прэфэктура)|Хакайда]] зьяўляецца самай паўночнай прэфэктурай, у той час як [[Акінава]] зьяўляецца самай паўднёвай прэфэктурай. Насельніцтва краіны складае 127 мiльёнаўмільёнаў чалавек, што дазваляе Японіі месьціцца на дзесятымдзясятым радку па колькасьці населшьніцтва ў сьвеце. 98,5% агульнага насельніцтва складаюць этнічныя японцы. Каля 13,8 мільёнаў чалавек мешкаюць у [[Токіё]]<ref>[http://www.toukei.metro.tokyo.jp/jsuikei/js-index.htm «東京都の人口(推計»]. Tokyo Metropolitan Government Bureau of Statistics Department.</ref>, сталіцы краіны. Такійская аглямэрацыя зьяўляецца самай густанаселенай у сьвеце, дзе пражываюць больш за 38 млн чалавек<ref>[https://www.un.org/en/development/desa/population/publications/pdf/urbanization/the_worlds_cities_in_2016_data_booklet.pdf «The World's Cities in 2016»]. United Nations.</ref>.
 
Археалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што Японія была заселеная яшчэ ў пэрыяд [[палеаліт]]у. Першае пісьмовае згадваньне аб Японіі ў кітайскіх тэкстах узыходзіць да I стагодзьдзя да н. э. За пэрыядам вонкавых кантактаў ззь іншымі рэгіёнамі, у асноўным [[Кітай|Кітаем]], рушыў пэрыяд ізаляцыі, асабліва з Заходняй Эўропай. З XII стагодзьдзя па 1868 год Японія кіравалася шматлікімі фэўдальнымі вайсковымі ўтварэньнямі на чале зь [[сёгун]]амі, якія кіравалі ад імя імпэратару. Японія ўступіла ў доўгі [[сакоку|пэрыяд ізаляцыі]] ў пачатку XVII стагодзьдзя, які быў скончаны ў 1853 годзе, калі пад ціскам флёту [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаных Штатаў]] Японія ўсё ж такі адкрылася Захаду. Пасьля таго, як амаль два дзесяцігодзьдзі ўнутранага канфлікту і паўстаньняў імпэратар аднавіў сваю палітычную ўладу ў краіне ў 1868 годзе, дзякуючы дапамозе некалькіх клянаў, была створаная Японская імпэрыя. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў шэраг перамогаў у [[Першая кітайска-японская вайна|Першай кітайска-японскай вайне]], [[Расейска-японская вайна|Расейска-японскай вайне]] і [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] дазволіў Японіі пашырыць сваю імпэрыю і выклікаў у краіне пэрыяд росту [[мілітарызм]]у. [[Другая кітайска-японская вайна|Другая кітайска-японская вайны]] 1937 году сталася часткай [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], дзе Японія супрацьстаяла хаўрусьнікам у першую чаргу ЗША. Гэтая вайна скончылася капітуляцыяй Японіі ў канцы 1945 году. 3 траўня 1947 году была прынята дзейная японская канстытуцыя, паводле якой Японія захавала статус унітарнай парлямэнцкай канстытуцыйнай манархіі на чале з імпэратарам і выбарным заканадаўчым органам.
 
Японія здабывае вялікую выгаду з высокакваліфікаванай і адукаванай працоўнай сілы. Не зважаючы на тое, што Японія афіцыйна адмовілася ад свайго права аб’яўляць вайну, краіна мае сучаснае войска з восьмым паводле велічыні вайсковым бюджэтам у сьвеце<ref>[https://web.archive.org/web/20100328104327/http://www.sipri.org/research/armaments/milex/resultoutput/15majorspenders «SIPRI Yearbook 2012–15 countries with the highest military expenditure in 2011»]. Sipri.org.</ref>. Войска выкарыстоўваецца для самаабароны і міратворчых функцыяў, а ягоная моц ацэньваецца як чацьвёртая ў сьвеце<ref>[http://publications.credit-suisse.com/tasks/render/file/index.cfm?fileid=EE7A6A5D-D9D5-6204-E9E6BB426B47D054 «The End of Globalization or a more Multipolar World?»]. Credit Suisse AG.</ref>. Японія зьяўляецца высокаразьвітай краінай зь вельмі высокім узроўнем жыцьця і індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Насельніцтва мае высокую працягласьць жыцьця і трэці самы нізкі ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці ў сьвеце, але мае праблемы праз старэньне насельніцтва і нізкую нараджальнасьць. Японія славіцца сваім кіно, уплывовай музычнай індустрыяй, [[анімэ]], [[кампутарная гульня|відэагульнямі]], багатай кухняй і сваім вялікім унёскам у навуку і разьвіцьцё сучасных тэхналёгіяў<ref>[http://apps.who.int/gho/data/node.main.688?lang=en «WHO Life expectancy»]. World Health Organization.</ref>.