Яраслаў Гашак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 31:
|Сайт =
}}
'''Я́раслаў Га́шак''' ({{мова-cs|Jaroslav Hašek}}; [[30 красавіка]] [[1883]], [[Прага]] — [[3 студзеня]] [[1923]], [[Ліпніцы]]) — [[Чэхія|чэскі]] пісьменьнік-сатырык.
 
== Біяграфія ==
Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадствеграмадзтве.
 
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў [[Расея|Расею]] як палонны. Тут ён удзельнічае ў [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкім перавароце]], уступае ў [[Расейская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя|камуністычную партыю]] і працуе ва [[Уфа|Ўфе]] падчас [[Грамадзянская вайна ў Расеі 1918—1922 гадоў|грамадзянскай вайны]]. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна [[літаратура]]й.
Радок 41:
== Раман пра бравага салдата Швэйка ==
[[Файл:Bona_Soldato_SVEJK_en_Humenne.JPG|міні|Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына]]
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «[[Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны]]» (''Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války'', [[1921]]—[[1923]]1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага [[жаргон]]у і праскага [[арго]], пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
 
Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.